Та́рыць ’драць бульбу’ (Ян.), ’церці на тарцы’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), ’таркаваць’ (капыл., Сл. ПЗБ). Магчыма, узыходзіць да прасл. *tariti, звязанага чаргаваннем з *terti ’церці’ і ітэратывам *toriti, параўн. серб.-харв. та̀рити ’церці (масла)’, укр. обта́ритися ’вымазацца’ і пад. (Варбат, Этимология–1970, 58).

Тары́ць ’пракладваць яздой, хадзьбой (дарогу, шлях і пад.)’ (ТСБМ, Растарг.). Параўн. укр. тори́ти ’пракладваць (шлях)’, рус. тори́ть ’пратоптваць, пракладваць дарогу’. Прасл. *toriti звязана чаргаваннем з *terti ’церці’ (Фасмер, 4, 81). Гл. тор1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́рцяха ’макацёр’ (Сцяшк. МГ), гродз. верцеха ’тс’ (Шн., 3), камянецк. вэрцюха́ ’вялікая гліняная міска’ (Шатал.), драг. вэ́ртяга ’макацёр’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), бяроз. вэртэга́ (Шатал.). Укр. вертьо́га ’род посуду’, польск. wiercioch ’таўкач, качалка, якімі труць што-небудзь у посудзе’. Пашырана на бел.-укр. тэрыторыі. Узыходзіць да vьrtěti (vŕ̥těti) ’круціць’. Утворана пры дапамозе суф. Nomina agentis ‑ęga; пазней лексема стала абазначаць вынік дзеяння і злілася з назоўнікамі з суф. ‑оха (‑ёха), набыўшы адценне экспрэсіўнасці. На гэтай жа тэрыторыі вядома лексема вярцёха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кубра́к1 ’чалавек, які просіць міластыню на царкоўныя патрэбы’ (Нас., Нар. сл.). Укр. кубрак ’тс’, польск. kubrak ’тс’. Да кубрак2, не выключана кантамінацыя з жабрак (гл.).

Кубра́к2 ’мужчынскае суконнае верхняе адзенне (кароткае, вышэй калена)’ (Нар. сл., З нар. сл.). Польск. kubrak ’куртка, халат з простага сукна’. Калі лічыць, што кубрак узыходзіць да *кубур‑ак, можна меркаваць аб запазычанні з тур. kubur ’пакрывала, футляр’. На карысць гэтай гіпотэзы сведчаць такія турцызмы, як рум. cubur ’род адзення’ і інш. (Слаўскі, 3, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смара́гд ‘назва некаторых мінералаў зялёнага колеру’, ‘ізумруд’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. смарагдъ, измарагдъ ‘тс’ (Булыка, Запазыч., Ст.-бел. лексікон). Параўн. стараж.-рус. смарагдъ, измарагдъ, укр. смарагд, шмарагд, рус. смара́гд ‘тс’ з грэч. σμάραγδος, ξμαραγδος, для якіх мяркуецца царкоўнаславянскае пасрэдніцтва, гл. ЕСУМ, 5, 316; Праабражэнскі, 2, 334. Ст.-бел. шмарагдъ, шмаракгдусъ, смаракгдъ праз польск. szmaragd, smaragd узыходзіць да той жа крыніцы; гл. Булыка, Лекс. запазыч., 141. Пасрэдніцтва ід. Smaragd ‘тс’ для сучаснага слова (Шульман, Полымя, 1926, 8, 213) не з’яўляецца абавязковым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шні ’вясновы’ (КТС), ст.-рус. вешний, вешный (з XII ст.), а таксама весьнии (Сразн., 1, 248, 252), рус. вешний ’тс’; гэты ж корань ва ўкр. вешняк ’вадзяны млын, які працуе толькі ў час разводдзя’. Узыходзіць да прасл. vesna ’вясна’ > vesnьjь; захавалася толькі на поўначы ўсходнеслав. моўнай тэрыторыі, відаць, таму, што ў іншых славян vesna вельмі рана было выцеснена іншымі лексемамі; параўн., напр., чэш. jaro, серб.-харв. про́леће і г. д. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 79; Фасмер, 1, 309; Шанскі, 1, В, 83; КЭСРЯ, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван. мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́ла ’лупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр. мʼя́ло, мня́ло, рус. мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл. mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-сюль у прыслоўях адсюль, дасюль, пасюль (ТСБМ) і пад., ст.-бел. отсюль, досюль (Альтбаўэр). Пачатковы элемент узыходзіць да ўказальнага займенніка *sь (гл. сей), другая частка да канцавой партыкулы *lě‑/*‑li; фанетычныя змены па аналогіі з адкуль, пакуль, адтуль і пад., дзе мяркуецца зыходнае ô, параўн. рус. отко́ль ’адкуль’ (Шуба, Прыслоўе, 116), параўн. беласт. сёлю, сю́лю ’гэтай дарогай, што ўяўляе’, паводле Громыка (Зб. памяці Закрэўскай, 147), Тв. скл. адз. л. старых ‑ĭ‑асноў, параўн. сель, гл. Магчымасць кантамінацыі з сюды (гл.), параўн. ESJSt, 13, 799.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́кла́дны ’ўзорны, прыстойны, старанны, дбайны; ветлівы’ (Нас., ТСБМ, Марц.; смарг., Сл. ПЗБ), ’звязны, складны’ (ТСБМ). Да прыклада́ць, якое ў сваю чаргу узыходзіць да прасл. *prikladati (гл. прыкла́сці); балг. дыял. прѝкладен ’ласкавы, прыязны, ветлівы, згаворлівы’, серб.-харв. прѝкладан ’суадносны’, укр. прикладни́й ’зручны, які падыходзіць, прыдатны’, дыял. при́кладний ’дакладны’, рус. прикладно́й ’дзелавіты, практычны, кемлівы’. Сюды ж пры́кладка ’выдумка’ (Нас.), з далейшым семантычным развіццём пры́кладна ’складна, звязна’ (Жд.), прікла́дна ’тс’ (Бяльк., Юрч. СНС), прыкла́дна ’складна, красамоўна’ (Яруш., Шат.), прыкло́дна ’старанна, як след; дбайна’ (Марц.) з фанематычнай зменай націскнога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылі́к, прылі́ка ў выразе: для (дзеля) прыліку (прылікі) ’для выгляду, для стварэння патрэбнага ўражання; дзеля прыстойнасці’ (Мядзв., ТСБМ, ТС). Узыходзіць да прасл. *prilikъ, *prilika < *prilikovati (параўн. ц.-слав. приликовати ’быць падобным’, серб.-харв. (ис)приликовати, славен. prilikovati), якое ад *likъ (БЕР, 5, 718). Параўн. рус. дыял. прили́к ’прыстойнасць, прыстойны выгляд’, ’пашана, павага’, ст.-рус. прилика ’прыклад’ (Сразн.), славен. prilika ’выпадак’, серб.-харв. прилика ’зручны выпадак; спрыяльныя абставіны’, балг. прилѝка ’суадноснасць з умовамі; памяркоўнасць ва ўчынках; зручны выпадак’, ’падобнасць’, прѝлика ’прыстойнасць, падобнасць’, ’выпадак, магчымасць’. Гл. таксама лі́к2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылі́чны ’прыстойны; дзябёлы, мажны’ (Ян.); відаць, сюды ж семантычна (да 1‑га знач.) і арэальна блізкае прылі́цы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (рэч., ЛА, 3) з рэгулярным чаргаваннем канцавога зычнага асновы. Узыходзіць да прасл. *priličьnъjь прэфіксальнае ўтварэнне ад *ličьnъjь, гл. таксама лі́чны2. Укр. прили́чний ’адпаведны, слушны, дарэчны’, рус. прили́чный ’які падыходзіць, прыстойны’, ст.-рус. приличьныи ’падобны’, ц.-слав. приличьнъ ’тс’, чэш. priličný ’адпаведны’, славен. príličen ’які падыходзіць, значны, вялікі’, серб.-харв. прѝличан ’дастатковы, значны; прыстойны’, балг. прили́чен ’падобны’. Гл. Фасмер, 3, 364.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)