Пры́кла́дны ’ўзорны, прыстойны, старанны, дбайны; ветлівы’ (Нас., ТСБМ, Марц.; смарг., Сл. ПЗБ), ’звязны, складны’ (ТСБМ). Да прыклада́ць, якое ў сваю чаргу узыходзіць да прасл. *prikladati (гл. прыкла́сці); балг. дыял. прѝкладен ’ласкавы, прыязны, ветлівы, згаворлівы’, серб.-харв. прѝкладан ’суадносны’, укр. прикладни́й ’зручны, які падыходзіць, прыдатны’, дыял. при́кладний ’дакладны’, рус. прикладно́й ’дзелавіты, практычны, кемлівы’. Сюды ж пры́кладка ’выдумка’ (Нас.), з далейшым семантычным развіццём пры́кладна ’складна, звязна’ (Жд.), прікла́дна ’тс’ (Бяльк., Юрч. СНС), прыкла́дна ’складна, красамоўна’ (Яруш., Шат.), прыкло́дна ’старанна, як след; дбайна’ (Марц.) з фанематычнай зменай націскнога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)