Прылі́к, прылі́ка ў выразе: для (дзеля) прыліку (прылікі) ’для выгляду, для стварэння патрэбнага ўражання; дзеля прыстойнасці’ (Мядзв., ТСБМ, ТС). Узыходзіць да прасл. *prilikъ, *prilika < *prilikovati (параўн. ц.-слав. приликовати ’быць падобным’, серб.-харв. (ис)приликовати, славен. prilikovati), якое ад *likъ (БЕР, 5, 718). Параўн. рус. дыял. прили́к ’прыстойнасць, прыстойны выгляд’, ’пашана, павага’, ст.-рус. прилика ’прыклад’ (Сразн.), славен. prilika ’выпадак’, серб.-харв. прилика ’зручны выпадак; спрыяльныя абставіны’, балг. прилѝка ’суадноснасць з умовамі; памяркоўнасць ва ўчынках; зручны выпадак’, ’падобнасць’, прѝлика ’прыстойнасць, падобнасць’, ’выпадак, магчымасць’. Гл. таксама лі́к2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)