Пішчолка ’пішчык’ (Нік. Очерки) — першапачаткова *pišč‑ оі‑ь (як хтхоіь, sokolb) — варыянт м. р. да пішчаль (гл.). Да пішчаць (гл.). Пазней далучыўся суф. ‑ька (пад уплывам пішчалка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бажы́цца. Рус. божи́ться, укр. божи́тися. Параўн. і чэш. дыял. božitť sa. Утварэнне ад *bogъ (гл.). Першапачаткова ’прысягацца богам’. Параўн. і ўкр. богми́тися ’бажыцца’ (< біг, бос ме (’няхай мяне бог!’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кука́н ’шнурок, на які нанізваецца злоўленая рыба’ (Сцяшк.), ’нізка рыбы’ (Сл. паўн.-зах.). Да кука 1 (гл.), паколькі гэта назва звязана з глушэннем рыбы. Першапачаткова кукан ’нізка глушанай рыбы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абкарэ́лы ’закарэлы, закарузлы’ (БРС), абкарэць ’засохнуць, пакрыцца коркай’ (Касп.), ’узбрудзіць і засушыць той бруд’ (КЭС, лаг.). Відаць, абкарэлы (аб гэтым сведчыць дзеяслоў) — старая дзеепрыметнікавая форма. Першапачаткова абкарэць да кара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саля́нка 1 ’саляніца’ (ЛА, 5). Дэрыват ад прым. саля́ны, які да соль (гл.).
Саля́нка 2 ’мера сыпучых рэчываў у 4 чацверыка’ (Касп.). Да соль (гл.), мабыць, першапачаткова мера солі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таро́піцца ’ўглядацца’ (ганц., Ск. нар. мовы), таро́піць ’утаропліваць (вочы)’ (ТСБМ, Нар. Гом.) звязана з торап ’сполах, перапуд, страх’, першапачаткова ’глядзець са страхам, застыўшы ад нечаканасці’. Гл. тарапіцца 2, утаропіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэнд ‘тэндэнцыя, кірунак’ (Новы час, 2015, 18 снеж.), ‘дамінуючая тэндэнцыя, напрамак развіцця’ (Барковіч, Лінгваінфарм.). Запазычана з англ. trend ‘плынь, рух, тэндэнцыя’, першапачаткова ‘кірунак развіцця’ праз польскую або рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазыва́тыя ’тыя, хто хадзіў запрашаць на вяселле’ (Інстр. II). Рус. позыва́тый ’вяшчальнік’. Ад пазываць; утварэнне ад асновы залежнага дзеепрыметніка на ‑т‑ з суф. ‑ай, першапачаткова *пазаватай (параўн. Фасмер, 3, 304).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прака́т ’перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату’ (ТСБМ). З рус. прока́т ’тс’, якое ад прокатить, прокатать (гл. каціць). Першапачаткова, магчыма, адносілася да экіпажаў, якія даваліся на пракат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасёлак ’грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі’ (ТСБМ). Рус. прасёлак ’тс’. Конфікснае ўтварэнне пра- і ‑ак ад сяло (гл.). Першапачаткова ’дарога паміж двума сёламі, праз сяло’ (гл. Фасмер, 3, 377).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)