Пазыва́тыя ’тыя, хто хадзіў запрашаць на вяселле’ (Інстр. II). Рус. позыва́тый ’вяшчальнік’. Ад пазываць; утварэнне ад асновы залежнага дзеепрыметніка на ‑т‑ з суф. ‑ай, першапачаткова *пазаватай (параўн. Фасмер, 3, 304).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)