Ба́каць ’мнагасловіць, базікаць, балбатаць; марудна гаварыць; няцвёрда чытаць’ (Нас.). У ст.-бел. мове і з іншым значэннем. Гл. Бярында, 148: облича́ю: строфу́ю, фука́ю, ба́каю, слословлю̀, преконыва́ю; Бярында, 42: запрѣще́ніе: загрожене, бакане, фука́не, лаѧне. Рус. (зах.) ба́кать гаварыць, размаўляць’, укр. ба́кати гаварыць ба; абвінавачваць, скардзіцца’ (да гэтага другога значэння параўн. у Бярынды). Або ад ба!, або ад *bajati (гл. Рудніцкі, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус. буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус. буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́йдзіць, ляйдзі́ць, ле́йзіцьбалбатаць, малоць языком, гаварыць недарэчнае, пустое; пляткарыць’ (маст., ваўк., карэліц., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Літуанізм. Параўн. літ. láidyti ’абгаворваць, пляткарыць’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 131), liežuviais, léidinti ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 2, 714). Ад іх быў утвораны назоўнік ля́йда ’манюка’ (Сцяшк.), ’выдумшчык’ (свісл., Сцяшк. Сл.), ляйда́ ’пляткар, балбатун’ (свісл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ля́маць, лельч. ля́матьбалбатаць, ляпаць’ (Нар. лекс.) і пін. ля́маты ’паволі есці’ (КЭС) з’яўляюцца дыялектнымі сінонімамі да ле́мзаць1, 2 ’тс’ (гл.) з выпадзеннем зычнай ‑з‑, якая пашырае аснову. Параўн. рус. пск., калін., перм., арханг. ля́мать ’паволі есці, вяла жаваць ежу’. Чаргаванне ля‑/ле‑, як у рус. урал. ле́мза́, лемзя́ ’расцяпа, разява’, свярдл. ля́мза, лямза́ ’тс’, пск., цвяр. ля́мза ’павольны, някемлівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабайда́ ’гаваркі, балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Не зусім яснас слова. Укр. лебедіти, лабдатибалбатаць, малоць’, польск. labiedzić ’наракаць’, паўдн. labodzić, lebod‑ zieć ’тс’, ’лямантаваць’, славен. labȏtati ’малоць, плявузгаць’. Гукапераймальнае або экспрэсіўнае ўтварэнне, якое Слаўскі (4, 15) і Бязлай (2, 118) адносяць да і.-е. асновы *lab‑/*labh‑/*!!!еЬ‑ (Покарны, 1, 651, 655). Не вьгключана генетычная сувязь з літ. lebėida ’гультай, соня’, ’гуляка’ (Атрэмбскі, Gram. 2, 270).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Леската́ць, ляската́ць, ліскыта́ць ’утвараць дробны, перарывісты гук’ (ТСБМ), ’стукаць, бразгаць’, ’балбатаць’ (Юрч., Бяльк.; нараўл., Мат. Гом.), ’клекатаць’ (Шат.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), лескаце́ць ’грукаць’ (Клім., Мат. Маг.), лескату́н ’балбатун’ (Юрч.), ляскатаць віл. ’ляпаць’, ганц. ’моцна грымець і бліскаць’ (Сл. паўн.-зах.), ліскатну́ць ’бразнуць’, ’балбатнуць’ (Юрч. Вытв.). Чэш. мар. ľeskotať ’стукаць зубамі’. Гукапераймальнае. Узнікла як кантамінацыя прасл. loskotati і lěskati (> ласкатаць, ляскаць, лёскат, ляскат) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трындзе́ць ‘многа гаварыць аб чымсьці нязначным; хлусіць’ (Мілк. Сл., Аляхн.), трындзе́ць, трындзі́ць ‘вярзці, гаварыць глупствы’ (Васільковая сп., Вушац. сл.), трындзі́ць ‘хутка гаварыць абы-што’ (Сцяшк. Сл.), ‘вярзці’ (слонім., Жыв. НС), трындзі́ць, тырындзі́ць ‘пустасловіць, гаварыць абы-што’ (Скарбы), трыньді́ты ‘многа гаварыць, балбатаць’ (Клундук), сюды ж дэвербатывы трында́ ‘пустамалот, балбатун’, ‘балбатлівы чалавек’ (там жа), тры́нда ‘хлус, падманшчык’ (Аляхн.). Параўн. укр. дыял. три́ндати ‘трасці адзенне на сабе, ісці трасучыся’, рус. тры́ндить ‘гаварыць, навязліва паўтараць, балбатаць; распускаць плёткі’, польск. дыял. tryndać ‘круціцца, не сядзець на месцы, блытацца пад нагамі’, каш. trińdać ‘таптаць’, ‘збіваць масла’. Утворана на базе гукапераймальнага тры́нды (прыпеў), параўн.: Tryndy baba, tryndy dzied, / Zdochla baba, zdochnie dzied! (Федар., 6, 64), гл. трынды, трынды-рынды. Параўн. меркаванне пра паралельныя «звонкія» варыянты дрындаць (гл. дрындушка), польск. dryndać ‘цягнуцца, трасціся на возе’, славац. дыял. drindať ‘бегчы, тупацець’ (SEK, 5, 169). Гл. Брукнер, 99 (памылкова звязвае з tryny ‘апілкі’), ЕСУМ, 5, 639; Арол, 4, 110. Параўн. таксама трандзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп’ (Нас.), брэдня́ ’хлусня, брахня, лухта’ (Нас.), брэ́дзіць ’трызніць’, брэд трызненне’ (Сцяшк. МГ). Рус. бре́дить, бред, укр. бредня́ ’лухта, хлусня’. Этымалогія гэтай групы слоў не вельмі ясная. Параўноўваюць з дзеясловам *bresti *bredǫ ’ісці’, а таксама з с.-н.-ням. pratenбалбатаць’, ст.-англ. breodian ’крычаць, клікаць’. Гл. Фасмер, 1, 210. Ст.-бел. брэ́дня ’глупства’. Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам (польск. brednia). Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 1, 41–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуста ’вусны’ (Бяс., 775), укр. вуста́, рус. уста́, польск. usta, чэш. ústa, славац. ústa, в.-луж. wusta, н.-луж. husta, славен. ústa, серб.-харв. у́ста, макед. уста, балг. уста́. Прасл. *usta, роднаснае ст.-прус. austo ’рот’, літ. áuščiotiбалбатаць, шаптаць’, ст.-інд. вед. ṓsthaḥ ’губа’, авест. aošta‑ ’губа’, лац. ausculum ’роцік’ і інш. Параўн. таксама літ. uostà ’вусце, гавань’ (Младэнаў, 656; Фасмер, 4, 172, з літ-рай; Махэк₂, 671; Брукнер, 596).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Перабэ́ндзаваць, пырыбэ́ндзюваты, пырибэ́ндзо̂ватэ ’гультаяваць, забаўляцца, нічога не рабіць, дарэмна праводзіць час’ (драг., Клім., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пэрэбэ́ньдювати ’перабіраць, капрызіць’ (Бес.), пырыбэндзюватэ ’перабіраць у ежы’ (кобр., Нар. лекс.). Укр. перебе́ндювати ’капрызіць’, ’балбатаць’, перебе́ндя, перебе́ндюха ’пустамеля, пераборлівы, капрызная’, перебе́нда ’жарт, балаканне, балбатня’. Арэальнае ўтварэнне ад формы 3 ас. адз. л. польск. дзеяслова przebyć ’правесці час’ — przebędzie > перебендя (як прыдзіра, гуляка, мурза, непаседа і інш.) з заменай прыстаўкі на пера-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)