Нітубіч ’бяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, HelichrysiTm агепагійт’ (гродз., Кіс.), нятубіц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: + не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма© параўн. аналагічныя назвы: славац. neto бейкай расліна’, польск. nietota ’дзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́бін1 ’служыцель культу, духоўны кіраўнік веруючых у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне’ (ТСБМ, Гарэц.), рабе́й ’тс’ (Сержп.), рабэй ’тс’ (Нас.) ст.-бел. рабей, рабинъ, раббинъ, равви, рави, рус. равви́н, укр. ра́бин, польск. rabin, чэш. rabín, літ. rãbinas. Упершыню зафіксавана ў помніках старабеларускай пісьменнасці ў форме рабинъ (раббинъ) у 1506 годзе. Са ст.-яўр. rabbî ’мой настаўнік’. Як мяркуе Фасмер, тут, магчыма, сінгулятыўнае слав. ‑inъ (Фасмер, 3, 428).

Ра́бін2 ’рабы чалавек’ (міёр., З нар. сл.). Ад рабы (гл.) з іранічнай адсылкай да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раве́снік ’чалавек аднолькавага ўзросту з кім-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк.), ’аднагодак’ (вільн., дзятл., карэл., віл., кам., Сл. ПЗБ); раве́сніца ’аднагодка’ (ТСБМ; навагр., шчуч., лід., Сл. ПЗБ). Рус. ровесник, укр. рове́сник, чэш. rovesník, польск. rowieśny ’аднаго ўзросту’. Суфіксальнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ро́ўны (гл.). Падобна на тое, што тут мела месца складанне асноў ро́ўны і вясна́ ў значэнні ’год’. Сной (Безлай, 3, 156) мяркуе, што на падставе гэтых форм можна рэканструяваць *orvesnikъ > ад прыметніка *orvesьnъ, другаснага ў адносінах да *orvьnъ ’роўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Растаба́рваць, ростаба́рваць ’весці пустыя размовы, доўга разважаць’ (ТС). Да незафіксаванага, але цалакам верагоднага *таба́рыць, калі ўзяць пад увагу рус. ніжагар. таба́рить пры рус. літар. і дыял. растаба́ривать, растаба́рывать, растаба́ровать ’размаўляць; балбатаць; жартаваць; выхваляцца’. Бяспрэфіксны дзеяслоў Фасмер (4, 6) схільны звязваць са ст.-яўр. dibbēr ’гаварыць’ і dāꞵār ’слова, вестка’, адкуль яўр.-ням. dibbern, döbern ’гаварыць’ (там жа, 3, 434), што, зразумела, вельмі няпэўна. Трубачоў (там жа) прапанаваў бачыць тут прэфіксальныя вытворныя ад асновы бар‑, рыфмаванага варыянта тар‑, параўн. тарыбары (гл.). Гл. таксама раздабарваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́калка ‘гульня ў пераганкі’ (гродз., Нар. словатв.). Да стукаць ‘стукаць’, тут ‘адзначаць сваё першынства стуканнем’: хто жывей прыбяжыць, прыстукаецца (Нар. словатв.). Параўн. засту́каць ‘застаць на месцы’, сінонім закава́ць ‘дакрануцца да гульца ці да “кону” рукой пры гульні ў жмуркі, хованкі і інш.’ (там жа). Відаць, не звязана непасрэдна з сту́каўка ‘адзін з відаў азартнай гульні ў карты’ (ТСБМ), а таксама з рус. сту́калка, польск. stukałka ‘тс’, што, паводле Трубачова (Труды, 1, 797), з’яўляецца калькай ням. Pochspiel ‘тс’, ад pochen ‘стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чу́яться

1. (чувствоваться, ощущаться) разг. чу́цца, адчува́цца;

здесь чу́ется просто́р тут адчува́ецца прасто́р;

чу́ется за́пах бензи́на адчува́ецца пах бензі́ну;

в во́здухе чу́ялась весна́ у паве́тры адчува́лася вясна́;

2. безл. чу́цца, адчува́цца;

чу́ется мне, что они́ недо́брые лю́ди здае́цца мне, што яны́ нядо́брыя лю́дзі;

3. страд. чу́цца; прадчува́цца, адчува́цца; см. чу́ять.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бедала́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лазе, Т ‑ай, ‑аю, ж.

Разм. Чалавек, які трапіў у бяду. Мой ложак стаяў побач, і я дапамагаў няшчаснаму бедалагу чым толькі мог. С. Александровіч. Тут [у хвасце калоны] былі адны бедалагі — зусім аслабелыя і дужа параненых. Быкаў. // Нешчаслівы, варты спачування чалавек. [Толік з маці] жылі ў падсуседзях, у зямлянцы старога Лукаша, які памёр, бедалага, у сорак чацвёртым. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязла́ддзе, ‑я, н.

Разм. Адсутнасць або парушэнне ладу, парадку ў чым‑н.; беспарадак. Бязладдзе гукаў. □ Мітусіліся па цэху людзі, — кожны нешта рабіў, нешта некуды нёс. Няўжо ў гэтым бязладдзі і мітусні быў пэўны парадак, няўжо ўсё гэта нехта прадумаў і спланаваў, нехта гэтым кіруе?.. Краўчанка. Тут [ля штаба] было сёння бязладдзе, якое гаварыла, што людзі сюды вярнуліся нядаўна і вельмі стомленыя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. даскоч; зак.

1. Скочыўшы, дасягнуць якога‑н. месца. Даскочыць да плота. □ Тут буланы конь як скокнуў з разгону, дык, можа, на які локаць усяго і не даскочыў да царэўны. Якімовіч.

2. Разм. Спяшаючыся, дабегчы, дамчацца да якога‑н. месца. Адсюль ужо разам на ўвесь ход сваіх коней паімчаліся .. [мужчыны] і праз хвілін дзесяць даскочылі да лесу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́трываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Цярпліва, стойка перанесці што‑н.; выцерпець. Вытрываць боль. □ Раба састарэў у касмічных падарожжах. Ці хопіць у яго сілы, каб вытрываць дадатковыя дзесяць гадоў? Шыцік.

2. без дап. (звычайна з адмоўем). Праявіць вытрымку, стрыманасць; сцярпець. [Ладынін] рэдка злаваўся, але тут не вытрываў. Шамякін. Палкоўнік у адстаўцы, ведаючы лад у вайсковай справе, не вытрываў і ўмяшаўся ў размову. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)