вычытаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Даведацца пра што‑н. з прачытанага. Вычытаць навіну. ▪ Дзесьці я вычытаў, што людзей заўсёды аб’ядноўвае тое аднолькавае, што ў іх на душы. Карпюк. [Міхалючок:] — Тут пра што хочаце вычытаеце. Чорны. // Прачытаць уголас для агульнага ведама; зачытаць. Дырэктар школы абвясціў вечар адкрытым, вычытаў па спісе, каму ў прэзідыум. Сабаленка.

2. Чытаючы, зверыць, выправіць тэкст. Вычытаць рукапіс, гранкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)