Тура́ць, туря́ць ‘ганяць’ (Нас., Юрч. Вытв.; чач., ЖНС, Бяльк.), ‘часта пасылаць’: сюды‑туды тураюць аднаго мяне за каждым дзедам (Нас.), ‘насіць, калыхаць на руках’ (Сцяшк. Сл.), тура́цца ‘ганяцца’ (чач., Жыв. НС), туря́цца ‘тс’ (Юрч. Вытв.). Гл. турыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шэ́раг, ‑а, м.
1. Сукупнасць аднародных прадметаў, размешчаных адно за другім, у адну лінію. Замест лесу цягнуўся шэраг камяністых узгоркаў, сярод якіх было параскідана шмат велізарных скал. Маўр. Месцамі стаялі густымі шэрагамі тонкія .. дубочкі. Бядуля. Куды дзяваліся яго [рынку] былое ажыўленне, святочны гул натоўпу, шэрагі вазоў. Лынькоў. Млечны шлях выплывае з імглы, Азараючы шэраг зямлянак. Танк. // Строй людзей у адну лінію; шарэнга. Скаваныя камандай «смірна», яны моўчкі глядзелі на нас — два шэрагі па дзевяць чалавек. Брыль. / Пра людзей, якія знаходзяцца ў такім страі. Бягом, з карабінкаю напагатове, [Ганна] ўрэзалася ў шэрагі белапалякаў. Нікановіч.
2. Сукупнасць чаго‑н., што ідзе адно за другім у пэўным парадку. Апавяданне распадаецца на шэраг эпізодаў. «Полымя». Па кампазіцыі «Вясна» К. Чорнага — гэта як бы шэраг асобных замалёвак, звязаных задумай расказаць, што за людзі «ў нас на вёсцы». Адамовіч. Беларускі паэт [А. Абуховіч] увёў у свой тэкст шэраг новых мастацкіх дэталей і жыццёвых падрабязнасцей. Казека.
3. Пэўная, звычайна невялікая колькасць чаго‑н. Зараз .. [Дзіму] непакоіў цэлы шэраг іншых пытанняў, звязаных з перасяленнем. Васілевіч. Поспеху [карціны] перашкаджала не толькі прафесіянальная неспрактыкаванасць, але і шэраг іншых прычын. Бракавала звычайнага іканаграфічнага матэрыялу. Ліс. / Пра пэўную колькасць якіх‑н. асоб. Шэраг паэтаў. □ Аўтар [П. Пестрак] паказвае жыццё глухой палескай вёскі Запалянкі, побыт рамеснікаў горада Глушэц, уводзіць шэраг персанажаў. Хромчанка.
4. Сукупнасць людзей, аб’яднаных якімі‑н. адносінамі, ідэямі, якой‑н. арганізацыяй. Рады быў Селіханаў, сустрэўшы Антося ў шэрагах Чырвонай гвардыі. Чарнышэвіч. І я сваё жыццё прынёс У тыя шэрагі, дзе б’юцца За долю лепшую — свой лёс. Хведаровіч. Ці шмат баявых адзінак улілося або ўліваецца ў шэрагі тых, чыёй зброяй з’яўляецца слова?.. Гілевіч.
•••
У першых шэрагах — у ліку самых лепшых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Неўзаба́ве ’ў хуткім часе; не затрымліваючыся’ (Гарэц., Касп.), неўзаба́ві (неўзабави) ’хутка, без затрымкі; незадоўга’ (Нас.), niŭzabávia ’у хуткім часе’ (Варл.), неўзаба́ўкі ’без затрымкі’. Прыназоўнікавае словазлучэнне з м. скл. (Карскі 2-3, 76) назоўніка забава, забаўка ’прамаруджванне, замаруджванне’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветачок, ветак ’маладзік’ (гродз., вілен., Нас.). Дэмінутыў ад ве́тах (гл.), які прыводзіць да семантычных зрухаў: ’месяц на зыходзе’ → ’маладзік’. Народная этымалогія памылкова звязвае гэта слова з ветка ’галінка’; тое ж і ў Нас., які ўзводзіць яго да вѣтвъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вухна́ль ’падкоўны гвозд’ (Мядзв., Нас., Шат., БРС), вухна́лік (Нас. Доп., Байк. і Некр.), укр. (в)ухна́ль, (г)ухналь, рус. ухна́ль. Праз польск. ufnal, hufnal з ням. Hufnagel ’тс’ (Брукнер, 592; Фасмер, 4; Рудніцкі, 1, 502; Кюнэ, Poln., 111).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ка́рхаць 1 ’кашляць’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Грыг.), ’харкаць’ (Гарэц.). Кантамінацыя харкаць і кашляць.
◎ Ка́рхаць 2 ’біць у патыліцу’ (Нас.), ла кархі (гл.).
◎ Ка́рхаць ’каркаць злавеснай птушкай’ (Нік. Напаў.), да каркаць з экспрэсіўнай зменай к > х (параўн. карх%).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памі́нкі ’абрадавы абед у памяць памёршага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Шат.), памі́нькі ’тс’ (Сл. ПЗБ), памі́н ’тс’ (Нас.). Рус. поми́нки, укр. поми́нки. Да памінаць, ітэратыўнай формы ад помніць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мысок ’насок’ (ТСБМ, Нас.; добр., Мат. Гом.). Да мыс (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наапосле, наопасле ’пасля; нарэшце’ (Нас.). З на+апосле, гл. апошні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напраку́дзіць ’нагарэзнічаць’ (ТСБМ), напракуднічаць ’тс’ (Нас.). Гл. праку́да ’гарэза, свавольнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)