Ла́збе́нь1, лазубень ’лубянка з ліпавай кары ці з дрэва на мёд’ (Маш., Бяльк., Нас.; палес., ст.-дар., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.), лажбёнь ’тс’ (Некр.), ’мера для масла, мёду, саленняў’ (Інстр. 3), ’няўклюда, расцяпа’ (Сл. паўн.-зах.), рус. лазбень ’бочачка з вечкам’, ’скрынка з дрэва, кубел для адзежы’. Ст.-бел. лазбень (XVI ст.) і ст.-польск. łaźbień называюць іншую рэалію — лавачку, на якой сядзеў бортнік, падглядаючы пчол. Утворана ад lazbbiti і суф. ‑enь (як грэбень) (гл. Слаўскі, 1, 125; Вярхоў, Аб пск. асабл., 33–40; Фасмер, 2, 449; Лізісова, ABSl, 13, 1980, 49–50).

Лазбе́нь2 ’хлопец з вялікім ілбом’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Да лабзень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суляя́ ’бутля’ (Гарэц.), сулі́я ’вялікая бутэлька’ (Бяльк.), суле́я, суле́йка ’лейка’ (Ласт.), суле́йка ’бутэлька, паўштоф, плоская бутля’ (віц., Шн.; Нік., Оч.). Параўн. укр. сулія́, рус. сулея́ ’тс’. Этымалагізавалася на аснове прасл. *liti (гл. ліць) як *sǫlěja (Фасмер, 3, 800; Трубачоў, Ремесл. терм., 258), чым, відаць, тлумачыцца і форма суле́я (аўтарскі наватвор Ластоўскага?). Параўноўваюць таксама са ст.-польск. sulnica ’бутэлька, пляшка’, польск. дыял. sulak ’гаршчок’, sulnik ’прымітыўная пасудзіна (звычайна з дрэва)’, славен. дыял. sȗlj ’ражка’, ’драўляная пасудзіна (для салёнага мяса, тварагу)’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 341) разам з чэш. дыял. šulekскрынка, каробка’ параўноўвае з літ. šùlė ’пасудзіна’, першапачаткова, відаць, зробленая з дрэва, што дае падставы звязаць гэтыя словы з шула (гл.). Няпэўна, параўн. суляк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палама́цца, ‑ломіцца; пр. паламаўся, ‑малася; заг. ‑ламіся; незак.

1. Раздзяліцца, распасціся на часткі пад дзеяннем якой‑н. сілы. Скрынка была збіта з тоненькіх дошчачак — бойся, што паломяцца. Пташнікаў. [Дзіміна:] — Паламаўся электрод, але зрасцілі. Карпаў. // Лёгка паддацца ломцы; стаць ломкім, крохкім. [Вольга:] — Авёс ад перастою паламаўся... не можна жаць. Мележ.

2. Сапсавацца, стаць непрыгодным. Крэсла паламалася. □ [Куліна:] — Сёння дажджу няма, таксі павінна пайсці. Гэта ўчора нешта ў ім паламалася. Чыгрынаў.

3. перан. Парушыцца, разбурыцца (пра што‑н. прывычнае, традыцыйнае). На станцыі [Шура] доўга чакала цягніка. Расклад яго цяпер зусім паламаўся. Арабей. // Змяніцца ў горшы бок. Але абураў і мучыў сам факт. Лёдзя не паступіла [вучыцца], і жыццё яе паламалася. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуздро́ (пуздрё) ’мачавая машонка ў коней’ (Нас.), мн. л. пу́здра ’пазушныя поласці’ (ТС), пуздра ’ноздра, храпа’: конь пу́здры раздуў, ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.), ст.-бел. пуздроскрынка’ (< польск. pūzdro, Булыка, Лекс. запазыч., 104), укр. пуздро ’мачавы пухір; машонка ў жывёл; ёмістасць для захавання прыпасаў’, пу́здря ’прышч, пухір’, рус. пуздро ’частка жывата ў жывёлы ніжэй пупа’, пу́здря ’чараваты чалавек’, польск. pūzdro ’машонка ў жывёл’; перан. ’дарожны футарал для захоўвання бутэлек’, славац. pūzdro ’футарал’, чэш. pouzdro ’тс’, славен. puzrovina ’дрэннае, жылістае мяса’, харв. pūzdrą ’penis у жывёл; жылістае мяса’, pūzdro ’частка сарочкі, якая ў малых дзяцей вылазіць праз прарэху штаноў’, серб. пу́здра ’цяціва’; ’penis у жывёл’, балг. пу́здра ’дрэннае поснае мяса, у асноўным з жывата’, макед. пуздра ’жылістае мяса’. Праслав. *puzdro ’машонка; похва’, варыянт *ригьго (Міклашыч, 268) звязваюць з пу́за, пузыр (гл.), ‑d‑ разглядаецца як устаўное, параўн. пузды́р (< пузыр) (гл.), так Брукнер, 449; Праабражэнскі, 1, 151; апошні звяртае ўвагу на паралель у ноздра, параўн. літ. nasrailnastrai ’морда, ноздры’, што адлюстроўвае першасную матывацыю ’наздраватасць, рыхласць’, ’уздутасць’; фармальная сувязь з літ. pautas ’яйка’ і інш. ненадзейная (Фасмер, 3, 403). У святле ўсяго сказавага і па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна аднясенне пу́здра, пу́здря ’таўсцяк, таўстуха’ (Юрч.) да балтызмаў, параўн. літ. pūzrą ’маленькі, пузаты чалавек, хлопчык; санлівец’, pūzdrą ’хто надуўся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 126), якія, відаць, запазычаны са славянскіх моў. Праабражэнскі (2, 151), Махэк₂ (476) для чэш. pouzdro, славац., польск. pūzdro ’футарал’ бачаць крыніцу ў гоц. Jodr ’тс’, ст.-в.-ням. fitar, fuotar ’падкладка, чахол, похва’ (сюды ж, відаць, і ст.-бел. пуздроскрынка’, а таксама ст.-укр. пуздро, гл. ЕСУМ, 4, 628); гл. таксама Бязлай, 3, 140, насуперак Банькоўскі, 2, 968.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раса́да ’маладыя расліны, што вырасцілі для перасадкі’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), рыса́да, расса́да (Бяльк.), раса́дзіна ’каліва расады’ (Ян.). Параўн. рус. расса́да ’тс’, польск. rosada ’тс’, ст.-польск. rozsada ’тс’, славен. razsad, rošada ’тс’, літ. rasoda ’расліна’. Ад агульнаслав. ‑сад‑ у значэнні ’працэс пасадкі раслін’ > *roz‑sad(a) > *rossad(a) > rosad(а), адсюль зборнае значэнне раса́да для маладых раслін, для таго, што рассаджваюць. Для адзначэння асобнай расліны з расады назіраюцца розныя формаўтваральныя мадэлі, у тым ліку беспрыставачныя: параўн. польск. sadzonka, чэш. sadno, славен. sadíka, серб. sádno ’тс’. Сюды ж вытворныя раса́днікскрынка з зямлёй для вырошчвання расады’, ’гадавальнік’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ), ’гародчык’ (Бяльк.), расса́днік ’крыніца з’яўлення, размнажэння чаго-небудзь’ (ТСБМ). Відаць, другаснае ўтварэнне раса́днік ’зруб у 3–4 вянцы — аснова печы’ (Нік. Очерки), дзе фіксуецца і першаснае раса́днік ’парнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Под ’гарызантальная паверхня ўнутры печы, на якую кладзецца паліва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., ТС, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), по́дак ’падэшва гары’ (Гарэц.), пэд ’дашчаная шуфляда ў жорнах, на якой ляжыць ніжні камень’ (лун., Шатал.), ’месца ў гумне для складання снапоў, саломы’ (Янк. 2; петрык., Шатал.), ’скрынка жорнаў’ (Выг., Тарн., Дразд., Касп., Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка вулея’ (Сержп. Бортн.; Сл. ПЗБ), по́дка ’ніз, под у вуллі’, по́дзік ’памост для вулля на дрэве’ (ТС), по́дзіне, по́дзішча ’подсцілка пад стог’ (Сцяшк. Сл.), по́днік ’ніжні камень у жорнах (Сл. ПЗБ). Укр. під ’нізкае месца; дно’, рус. под ’ніжняя паверхня ў печы’, ’падлога; дно; ніз’, польск. spód ’ніз’, н.-луж. spódk ’глеба; дно’, в.-луж. póda ’тс’, чэш. půda ’зямля, глеба, грунт’, славац. pȏda ’зямля, глеба; тэрыторыя’, славен. pod ’падлога’, серб.-харв. по̏д ’тс’, балг. под ’тс’, ст.-сл. подъ ’ніз’. Прасл. *podъ. Роднасн. літ. pãdas ’падэшва; гумно; под’, лат. pads ’падлога’, ст.-інд. padá‑m ’крок, след нагі; месца’ (Фасмер, 3, 295–296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдзе́лаць ’прырабіць, прыбудаваць’ (Бяльк.), прыдзе́лаць, прыдзя́лаць ’прымацаваць, прымацоўваць’ (рагач., Сл. ПЗБ). Усходнебеларускі арэал фіксацыі гэтых дзеясловаў, а таксама шырокая распаўсюджанасць карэляту прырабі́ць (гл.) сведчаць, хутчэй, на карысць запазычання з рус. приде́лать. Падаецца, аднак, што гэта другасная, больш позняя з’ява, таму што наяўнасць добра вядомых у жывой народнай мове аддзеяслоўных субстантываў з коранем ‑дзел‑ немагчыма трактаваць інакш, як на карысць спрадвечнасці ўласнай дзеяслоўнай пары дзе́лаць/прыдзе́лаць (< прасл. *dělati, гл. ЭССЯ, 4, 231–232), якая была паступова выціснута семантычна ідэнтычнай рабі́ць/прырабі́ць, параўн. прыдзе́л ’прыбудова да хаты’ (Бяльк., Мат. Маг.), прыдзе́лак ’тс’ (Мат. Маг.) ’унутраная перагародка ў хаце, канявая сцяна’, ’сенцы (частка хаты, якая не абаграваецца)’ (калінк., чавус., ЛА, 4), прыдзе́лок ’жылое памяшканне, прыбудаванае да хаты’ (Шушк.), ’прыбудова (да хаты, хлява)’ (Ян.), прыдзе́лакскрынка ў куфры’ (баран., Сл. ПЗБ). Параўн. ст.-рус. придѣлъ ’частка праваслаўнага храма з самастойным прастолам’, рус. дыял. приде́л ’асобнае памяшканне ў доме’, ’пярэдні пакой у хаце, святліца’, приде́лок ’жылая прыбудова да хаты’, ’прыбудова да двара, хлява’, укр. палес. придєл, придє́лок ’прыбудова да асноўнай будовы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тня1 ’вядро, у якім трымаюць ваду ў хаце’ (кобр., Жыв. сл.), параўн. укр. пу́тня ’бочка’, путина ’пасудзіна для малака, цэбар для прыгатавання авечага сыру’, польск. putnia ’вялікае драўлянае вядро, цэбрык’, чэш. putna ’тс’, славац. putna ’тс’, харв. putna ’тс’, серб. пу́ту©ьаскрынка з дошак для пераносу гною, вінаграду, попелу’. Запазычанне, у якасці крыніцы падаюць ням. putina ’тс’ (Брукнер, 449) або ням. бавар. putten (літаратурнае Bütte) (Махэк₂, 501); паводле Банькоўскага (2, 968), “pasterskie słowo karpackie”, што разам з венг. puttony паходзіць з рум. putina ’цэбар’, той жа корань у рум. putinei ’маслабойка’; апошнія суадносяцца з с.-лац. būtina ’цэбар’ (< лац. buitis ’пасудзіна’, Фурлан–Бязлай, 3, 139); Скок (3, 87) у якасці крыніцы дапускае як ст.-в.-ням. putinna, budina, так і грэч. πυτίνη, βυτίνη, або іх кантамінацыю, аднак абедзве формы ўзыходзяць да грэч.-лац. būtina.

Пу́тня2 ’скрутак накроеных лык’ (ТС), ’лыка ці лазовая кара для падплятання лапцей’ (ТС). Гл. пуцня ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́са, ‑ы, ж.

1. Аддзяленне ва ўстановах, прадпрыемствах для прыёму, зберажэння і выдачы грошай і грашовых папер, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне. Білетная каса. Магазінная каса. Разлічыцца ў касе. // Розныя крэдытныя ўстановы, арганізацыі, якія займаюцца галоўным чынам прыёмам і выдачай грошай. Ашчадная каса.

2. Скрынка, шафа для захоўвання грошай, каштоўных папер і інш. Дастаць грошы з касы. // Апарат для збору выручкі на гарадскім транспарце, які працуе без кандуктараў.

3. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства. Прыняць касу. □ Сёлета за садавіну і лён паклалі панежычане ў калгасную касу ні мала, ні многа, а кругленькую суму — мільён рублёў! Краўчанка.

4. У друкарскай справе — скрынка, раздзеленая на ячэйкі, са шрыфтам для набору. Наборчая каса.

•••

Каса ўзаемадапамогі — добраахвотнае аб’яднанне членаў прафсаюза на прадпрыемстве, ва ўстанове і інш. для ўзаемнай матэрыяльнай дапамогі.

[Іт. cassa.]

каса́ 1, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Доўгія заплеценыя валасы. Насіць косы. Заплятаць косы. □ Аж да пят тугія косы ў дзяўчыны той дзівоснай. Дубоўка. Каса — дзявочая краса. З нар.

каса́ 2, ‑ы; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для зразання травы, збожжа і інш. Каса не косіць — каса брые.., Бо ў дзядзькі рукі залатыя. Колас. Каса роўна і гладка хадзіла ў Цімохавых руках, выядала траву да голай зямлі. Капыловіч.

•••

Ісці ў касе гл. ісці.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Хоць касою касі гл. касіць ​1.

каса́ 3, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

1. Доўгая вузкая мель, якая ідзе ад берага; мыс. Пасоўваючыся ўніз па плыні, мы абмінулі вялікую пясчаную касу паміж асноўным рэчышчам і рукавом. В. Вольскі.

2. Вузкая паласа чаго‑н. [Партызаны] прайшлі просеку і, абмінуўшы невялічкі палетак, без развагі падаліся далей, да лясной касы. М. Ткачоў.

каса́ 4, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Разм. Селязёнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з-пад предлог с род., в разн. знач. из-под, из-подо;

вы́брацца з-пад сне́гу — вы́браться из-под сне́га;

вы́йсці з-пад агню́ — вы́йти из-под огня́;

даста́ць з-пад лёду — доста́ть из-подо льда;

уцячы́ з-пад ва́рты — убежа́ть из-под стра́жи;

скры́нка з-пад цуке́ракя́щик из-под конфе́т;

ро́дам з-пад Ві́цебска — ро́дом из-под Ви́тебска;

вы́йшла з-пад яго́ пяра́ — вы́шло из-под его́ пера́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)