Гусце́ча ’густы зараснік’ (Янк. Мат.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), магчыма, адлюстраванне прасл. дыял. *gǫstotja (параўн. галеча, малеча і да т. п.), дзе прасл. суфікс *‑otja, які мае паралелі ва ўкр. і ў паўд.-слав. мовах (у іх зах. групе). Мусіць, недакладнае тлумачэнне. Для бел. ‑еча (як і для ўкр. ‑еча) зыходным з’яўляецца ‑*etja (суфікс, які ўзнік на базе *‑eta, які меў тую ж функцыю, што і ‑ota; магчыма, тут было старое чаргаванне вакалізму е : о, ‑*eta : ‑*ота).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Імша́ра ’мохавае балота’ (ТСБМ, Касп.), ’зараснік’ (Яруш.), імша́р (Др.-Падб.) ’месца, дзе расце толькі арэшнік’ (Жд. 2), імшары́на ’невялікі ўчастак мохавага балота сярод поля або лесу’, імша́рнік ’мохавае балота’ (парыц., Янк. Мат., 165). Рус. дыял. мша́ра, мша́рина, мша́рник, польск. mszar. Магчыма, запазычанне з польск. mszar ’мохавае балота’. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і польскага слоў. Беларуская суфіксацыя ‑ына, ‑нік; прыстаўное і‑. Гіст. мовы (II, 137) разглядае як уласнабеларускае ўтварэнне пачатку XX ст. Гл. мох.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трупі́знік ‘малы лясок, маладняк’ (Ян.). Няясна; відаць, звязана з укр. трипиза́ ‘непраходнае месца, бездарожжа’ няяснага паходжання (ЕСУМ, 5, 640); сюды ж, магчыма, трэбэза́ ‘густы зараснік на балоце ці рацэ’ (Бес.), trapeza, trepeza ‘ламачча, хвораст’, ‘багна’ (гл. трапеза 1). Апошнія Лапіч (БЛ, 11, 64) звязвае з літ. trapus ‘крохкі, слабы’, што праз літ. traupùs ‘рэдкі, няшчыльны’, trupėti ‘крышыць, драбіць’ дае магчымасць узвесці да прасл. *trupiti, утворанага ад *trupъ (гл. труп). Аднак фанетычныя і семантычныя адрозненні не дазваляюць аб’яднаць названыя словы этымалагічна. Гл. таксама трапяза.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ачаро́т ’чарот’ (гом. Кіс., ЭШ, Ян., Федар.), ’зараснік трыснягу’ (слаўг., Яшкін), о́чэрэт (Бесар.), очару͡од ’трыснёг’ (Федар.), укр. очерет, рус. очерёт, о́черет, польск. дыял. oczeret (з усходнеславянскіх моў). Да чарот, гл. Фасмер, 3, 178. Трубачоў (Рем. терм., 247) і Мяркулава (Очерки, 48) узнаўляюць для праславянскага стану два варыянты слова čert і o(b)čert (да і.-е. *ker‑, у якім супалі дзве зыходныя асновы са значэннямі ’рэзаць’ і ’плясці). Карскі (1, 160) тлумачыць варыянтнасць чарот//ачарот як ладкі//аладкі, гарод//агарод і да т. п.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ *Мядзве́дзіны, кобр. мыдвэдыны, малар. мэдвэдыны ’ажыны, Rubus fructicosus L.’ (Нар. лекс., Бел. хр. дыял., Сл. Брэс.), мазыр. медзьведзі ’тс’ (Бейл.), брэсц. мідвіднык ’зараснік ажыны’ (Сл. Брэс., Жыв. сл.). Рус. медвежьи ягоды ’маліна’, ст.-польск. miedźuiedziny, ст.-чэш. medvezie (nedvezie) ja- nod(in)y, nedvediny, cernė nedvedice, суч. medvedice, якое Махэк (Jména, 101–102) лічыць не надта старым. Да мядзведзь (гл.): яшчэ ў сярэднія вякі бытавала павер’е, што мядзведзі вельмі любяць гэтыя ягады. Некаторыя іншыя назвы таксама ад назваў звяроў: ажынькёж; рус. куманика < комонь ’конь’, укр. веприна < вепр.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Лапу́х, лапуха ’лопух, Arctium L.’ (Сцяшк., Яўс.; гродз., Кіс., Сл. паўн.-зах.), ’капытнік, Calla palustris L.’ (Сл. паўн.-зах.), ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’дурань’, ’неразвіты чалавек’ (Яўс., Шатал.). Да лопух (гл.). Сюды ж лапушнік ’лотаць’ (Сл. паўн.-зах., Кіс.), віц. лапуха ’тс’ (Касп.; лепел., КЭС), лапушчік ’зараснік лопуху’, лапушны, лапушысты ’шыракалісты, падобны на лісце лопуху’, лапушыцца ’пышна разрастацца, выпускаць многа лісця’ (Сцяшк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лыпуховы ’мізэрны, пусцяковы’, лы‑ пуховіча ’пусцяковіна’ (Яўс.), лапушьісты ’пульхны, лапушысты (аб снезе)’ (Бяльк.), лапушнік ’лешч, які нерастуе першым’ (Лаўмане, Zivju, 170). Да лопух (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Мячэўнік ’трыснёг звычайны, Phragmites communis Trin.’ (паўн.-усх., Кіс.), ’чарот, Scirpus L.’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’сіт, Juncus L.’ (віл., Сл. ПЗБ), ’касач, Iris pseudacorus L. (круп., Нар. сл.), ’зараснік касачоў’ (Бяльк.), ’пухоўка, рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (маг., чэрв., Сл. ПЗБ; расон., Шатал.; Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.), слаўг. мёчаўнік ’тс’ (Яшк.). Усе да меч (гл.). Аб суфіксе ‑оунік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171. Параўн. аналагічна ст.-рус. мечевник ’трыснёг’ (XV ст.), польск. mieczyk ’касач’, ’гладыёлус’, чэш. mećik ’тс’, харв. mącić, тайнае ’тс’ — ад теіь — пераклад лац. gladiolus. Названы паводле падабенства па форме лістоў раслін да мяча.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трасні́к (трысні́к, трісні́к, трясні́к, тросні́к) ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (Касп.; Байк. і Некр., Шатал.; гродз., віц., мін., маг., ЛА, 1, Кіс., Сл. ПЗБ; мёрск., Жыв. сл., Сцяшк. Сл.), ‘чарот, Scirpius L.’ (Ласт.; леп., лёзн., шчуч., Яшк., ЛА, 1), трасні́к ‘рагоз, Typha latifolia L.’ (шуміл., віц., астрав., лаг., стаўб., ЛА, 1). Укр. дыял. тро́сни́к, тростни́к ‘чарот, трыснёг’, рус. тростник ‘тс’. Суфіксальны дэрыват ад тросць 1 (гл.), суф. ‑ьн‑ікъ утварае фітонімы тыпу сітнік, маліннік і пад. (Новое в рус. этим., 238), або ад траста́ (гл.), параўн. з пераносам націску трасце́ннік ‘зараснік трыснягу’ (Др.-Падб.). Гл. таксама троснік, трыснёг.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
углы́б, прысл. і прыназ.
1. прысл. Углыбіню, унутр. Не паспее паплавок дакрануцца паверхні, як адразу штопарам ідзе ўглыб. Місько. [Хмялеўскі:] — Ласі сустракаліся, а цяпер няма. Сышлі ўглыб. Чарнышэвіч. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. Я стаў на фурманцы, каб вышэй зірнуць, і ўбачыў, што гэты малады зараснік цягнецца ўглыб ад дарогі на некалькі кіламетраў. Чорны. // перан. У сутнасць чаго‑н. Пошук паэта пайшоў углыб. Лойка.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «углыб» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на кірунак у глыбіню або ўнутр чаго‑н. Лес палье [дождж] — Глядзі, й дубок Новы выкіне сучок. Пусціць воды Долу ўглыб І палезе ўгору грыб. Калачынскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Луча́й дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа’ (свісл., Шатал., Сл. ПЗБ). Гл. веча́й ’тс’. Аб пратэтычным л‑ гл. Лучыц-Федарэц, Тыпалогія слав. моў і ўзаемадз. слав. літаратур // Тэзісы III Рэсп. канф. Мн., 1977, 198–200.
Лу́чай ’зараснік рагозу, Typha L.’ (жытк., стол., Яшк.), лу́чай, лу́чэй ’рагознік вузкалісты, Typha angustifolia L.’ (ТС). Ст.-польск. łącz ’гатунак асакі, Carex L.’, ст.-чэш. luč ’нейкая расліна’, славен. lọ̑č ’сіт, Juncus L.’, lǫ̑ček ’асака’, locje ’рагоз’, ст.-рус. лучие ’збожжавыя’, ц.-слав. лѫчиѥ ’асака’. Прасл. lǫčь (< lękti ’гнуць, выгінаць’, lǫčiti > лучы́ць), якому адпавядаюць лат. lùocis ’выгнутасць, загіб, закрут ракі’ (Слаўскі, 5, 74). Аб суф. ‑ай, ‑эй < ‑ějь гл. Слаўскі (SP, 1, 86–87).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)