браць, забіраць, падбіраць, адбіраць; грабастаць (разм.); грэбці, заграбаць, аграбаць, рваць, вырываць, драць, здзіраць, лупіць, хапаць, захопліваць, падхопліваць, лапаць, цягнуць, гарнуць, вывуджваць (перан., разм.); чэрпаць (перан., выс.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Рож ж. р. ’жыта’ (в.-дзв., лудз., Сл. ПЗБ; ПСл), укр. рож, рус. рожь, стараж.-рус. ръжь, польск. reż, rża ’тс’, н.-луж. rež, в.-луж. rož, палаб. raz, чэш. rež, мар. rýž ’тс’, славац. raž, славен. rež, ȓž, серб. ра̂ж, р̑ж, харв. дыял. rôž, макед. ’рж, балг. ръж, ръжта́. Прасл. *rъžь, роднаснае літ. rugỹs ’жыта’, лат. rudzis, ст.-прус. rug(g)is, ст.-ісл. rugr, ст.-н.-ням. roggo, ст.-англ. ruge, англ. rye, ням. Roggen. Паводле Дзечава (Thrak. Sprachreste, 87), а яшчэ раней Маера (BB, 20, 121) і Фіка (BB, 29, 241) сюды ж фрак.- макед. βρίζα ’жыта’, (параўн. балг. бри́ца ’тс’, гл. брыца) — у гэтым сумняваецца Фасмер (3, 494); і.-е. *u̯rughi̯o ’жыта’ (Бязлай, 3, 211; Рэйзэк, 541); *rughi̯o‑ (Міклашыч, 285; Голуб-Копечны, 312; Младенов, 565; БЕР, 6, 363; з і.-е. *ru‑gh‑рваць’ (Трубачоў, Этногенез, 213).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́піцца ’старацца, клапаціцца, турбавацца пра каго-небудзь’, ’хацецца’ (ТСБМ), ру́піць ’трывожыць, выклікаць неспакой’, ’цягнуць, прыцягваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’турбаваць неадвязна’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Укр. ру́пити ’быць жаданым’, рус. дыял. ру́па ’туга па радзіме’, ру́пить ’цягнуць, хацецца’, ’трывожыць’, польск. rupie się ’старацца’, кашуб. rúpic ’цягнуць, спакушаць, вабіць; мець апетыт’, чэш. rupati, rupěti ’хрумсцець, шчоўкаць’, балг. дыял. рупа́я ’патрабаваць сілай, мучыць, турбаваць’. Прынята лічыць роднасным да літ. rūpė́ti ’трывожыць’, лат. rũpêt ’засмучаць’, літ. raupýti ’тс’, ’рыць’, англ.-сакс. réofan ’ламаць, рваць’, ст.-інд. rōpayati ’адчуваць ламоту’ (Фасмер, 3, 519). Паводле іншага меркавання, чэшскія rupati, rupěti стаяць асобна, а ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. rūpė́ti ’трывожыць, заклапочваць’, rū́pinti ’клапаціць’, гл. спецыяльна Анікін, Опыт, 270–271 з літ-рай; аднак балгарскія факты (гл. БЕР, 347) сведчаць хутчэй пра генетычную сувязь. Борысь (SEK, 4, 221) следам за Слаўскім (SP, 1, 81) рэканструюе прасл. *rupiti ’грызці, кусаць, гнясці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зя́бліва ’асенняе ўзорванне поля, а таксама поле, узаранае з восені пад веснавую сяўбу’, зяб, зя́бла, дзя́бля (Выг., Лекс. Палесся), зя́блі, зя́бра, зя́бліна (Сл. паўн.-зах.), зя́бла, зя́бер (Нас.). Рус. зябь, дыял. зябль, зя́бель, укр. зяб ’тс’. Параўн. зя́бліць, дыял. зя́брыць, рус. зя́бить, зя́блить ’рыхтаваць (узорваць) пад зябліва’. Параўн. у рус. гаворках зя́бель расліны, збожжа, павітае марозам на полі’ (арханг., алан., пск., смал.) і наогул ’замарожаная рэч, дрэва’, ’сцюжа’, ’гніль (у дрэве)’, ’дрыгва’. Даль (1, 698–699) аднёс зябь, зябль, зя́блина да кораня зябнуть паводле семантычнага ходу: поле, пакінутае на зіму зябнуць. Таксама Міклашыч, 401. Але, калі ўлічыць, што гэта можа быць і ’азімы пасеў’ (пабіты марозам), ці не трэба звязваць са старажытным значэннем zęb‑ti > ст.-слав. зѧтирваць’, прозѧбати ’прарастаць’, як ’рунь’, ’усходы’. Няпэўна. Плевачава, Этимология, 1966, 94; Фасмер, 2, 110–111; Шанскі, 2, З, 116; Трубачоў, ВЯ, 1957, 2, 89. Параўн. зябнуць, зуб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ліца, мы́лічка ’кастыль’ (ТСБМ, Шат.), ’ручка ў сошцы’ (Сержп. Земл.; КЭС, лаг.), мядз. ’ручка на кассі’ (Шатал.), ’планка на дзяржанні лапаты’ (іўеў., Сл. ПЗБ), кобр. мэлыця ’правая ручка сахі’ (Выг. дыс.), мы́льніца ’ручка касы’ (віц.; любан., ветк., ДАБМ, к. 260; паўн.-усх., КЭС; сен., Сл. Эп.-Шып.; Касп.), ’левая ручка касы’ (Смул.), му́льніца ’ручка касы’ (Касп.; віц., арш., ветк., ДАБМ, к. 260). Укр. ми́лиця ’кастыль, драўляная нага’, рус. паўн. мы́лица, мыли́ца ’ручка вясла’, арханг. ’планка на дзяржанні кармавога вясла’, польск. маз. namulnica, mulica, хэлмск. melnỳcia ’ручка сахі’. Да му́ляць, наму́ляць ’націраць, рабіць ранкі’ (гл.); параўн. палес. шму́лятэ ’церці па паверхні’, а таксама балг. шмулярваць фрукты з дрэва разам з галінкамі, матлашыць’. Да форм з мы‑ параўн. бел. смыле́ць ’балець, пячы ад раздражнення скуры, ран’. Цалкам магчыма, што некаторыя ўсх.-слав. формы ўзыходзяць да эст. mõla, карэльск. mela, фін. mela ’кармавое вясло’ (Фасмер, 3, 23–4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільма́ ’вялікае лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай’ (ТСБМ), ільма́к (Бяльк., Кіс.), ільм (Інстр. II), ільмі́на (Грыг.); параўн. тапонім Ільмовікі (міёр., Жучкевіч, Слов.). Рус. ильм, дыял. и́лем, ильми́на, укр. ільм, і́льма, льом, польск. ilm, ilma, н.-луж. lom, ẃelm, welm, палаб. jėlmă, чэш. jilm, jilma, ст.-рус. ильм, илемъ, ильма. Параўноўваюць з лац. ulmus, ст.-в.-ням. elmboum, с.-в.-ням. ilmne, ст.-ісл. almr, англ. elm (Фасмер, 2, 126–127; Шанскі, 2, I, 52). Трубачоў (Эт. сл., 8, 222–223) узводзіць прасл. *jьlьmъ да і.-е. *u̯el‑/*ŭl‑/*u̯l̥‑рваць, драць’ з суф. ‑mo‑. Разам з тым існуе думка аб запазычаным характары слав. слова (са ст.-в.-ням. ці с.-в.-ням.), гл. Міклашыч, 95; Уленбек, AfslPh, 15, 1893, 487; Бернекер, 1, 424–425; Праабражэнскі, 1, 268; Махэк₂, 227; Машынскі, Pierw., 288. Бел. ільма, ільм, відаць, працягваюць ст.-рус. формы. Утварэнне з суф. -як уласна бел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што, за што. Торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі. — Добра б, каб вы [Цімка] пра гэта Лёдзі расказалі... — сказаў Шарупіч, не зважаючы на тое, што жонка тузае яго за крысо. Карпаў. [Мартыневіч] падганяў сваю Чорную, дужую, але ляную кабылу, тузаў лейцамі, цмокаў, крычаў, але яна не слухалася. Чарнышэвіч. У швачнай гудзелі машыны. Заўважыўшы Ваську, .. [дзяўчаты] кінуліся да яго гаманлівай стайкай, церабілі за пінжак, тузалі за рукі. Лынькоў. // Цягаць за валасы, вушы і пад. Раман крыху пастаяў, потым рашуча падышоў да ложка, узяў Сафрона за кучаравую чупрыну і пачаў тузаць. Чарнышэвіч. Машынка [майстра], як і нажніцы, раз-пораз так тузалі мае валасы, што аж іскры мітусіліся ў вачах. Паслядовіч. // Тармасіць, трэсці. Я абшчапіла .. [бацьку] за плечы, тузала, смяялася. Савіцкі. Разбудзілі [Ігната] пасля таго, як доўга тузалі за плечы. Галавач. // Разм. Біць, калаціць, трэсці каго‑н. Тады жонка Змітрака, хітрая жанчына, пачынала тузаць мужчын, даваць то аднаму, то другому ў каршэнь ды выпіхваць з хаты. Кавалёў. // Рэзкім рухам кранаць з месца. [Шафёр:] — Чапляй [трос] там!.. Ды не тузай рыўкамі... Аношкін. [Андрэй] азірнуўся — ззаду падскоквалі ўгару снапы; трактар тузаў воз. Пташнікаў. / у безас. ужыв. Вагон калыхала і тузала на кожным стыку. Грахоўскі. Вагон хадзіў ходарам. Эшалон тузала, бразгалі буферы. Ставер. // Торгаць сюды-туды, імкнучыся адчыніць што‑н. [Маці] тузала дзверы, бразгала жалезам, пакуль адчыніла. Чорны. // Шавяліць, развяваць, рваць што‑н. (пра вецер). Ветрык весні, ветрык-гарэза Ўсё трасе і тузае сад. Караткевіч.

2. каго-што. Рытмічна торгаць, пранізваць (пра боль). Пасля ўсёй гэтай валтузні Кандрат Назарэўскі пачуў яшчэ больш, як боль востра тузаў нагу. Чорны. Часам Ганна вярэдзіла .. [пазногаць], і руку ламаў, тузаў моцны боль. Мележ. // безас. Разм. Нудзіць, рваць. Выжлятніка тузала ў качарэжніку ля грубкі. Пташнікаў. На ўсю царкву не пах ужо — смурод, І чхае, й кашляе народ, Таго ўжо тузае і рве. Крапіва. // безас. Выклікаць рэзкі штуршок. Забыўшы пра гэта, жанчына дакранаецца рукой да металічнага прадмета, і яе тузае электрычным разрадам. Новікаў. // чым. Рабіць рэзкія сутаргавыя рухі якой‑н. часткай цела. [Ігнат] напінаў рукі, тузаў плячыма, ірваўся. Мележ.

3. перан.; каго. Разм. Не даваць спакою каму‑н., дакучаць якімі‑н. патрабаваннямі. Крытык, родненькі! Даруй Мне з маёю музай! Кіраваць — то ты кіруй, Ды не вельмі тузай. Крапіва. [Ермаліцкі:] — Да таго ж у нас пачынаецца справаздача, і замест работы мы будзем толькі тузаць людзей, а яны і так перагружаны. Скрыган. А жыццё тузае людзей, як захоча. Асіпенка. // Надаядаць каму‑н. шматлікімі пытаннямі, просьбамі. Ганьку тузаюць малыя: — Што ты прынесла? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Воўк (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.). Рус. волк, укр. вовк, ст.-рус. вълкъ, ст.-слав. влькъ, польск. wilk, каш. vêlk, vilk, в.-луж. wjelk, н.-луж. weľk, чэш., славац. vьklъ, серб.-харв. ву̑к, славен. vȏłk, балг. вълк, макед. волк. Прасл. vьlkъ. Роднаснае літ. vil̃kas, лат. vìlks, гоц. wulfs, алб. ulk, ст.-інд. vr̥̄́kas, авест. vəhrka‑, грэч. λύκος, лац. lupus (запазычана з сабін.) (Траўтман, 359; Вальдэ, 447; Уленбек, 291; Богач, LF, 33, 103 і наст.; Шпехт, KZ, 66, 26 і наст.). Узыходзіць да і.-е. ue̯l‑рваць’, г. зн. воўк ’той, які разрывае, раздзірае’ (Праабражэнскі, 1, 92; Фасмер, 1, 338; Шанскі, 1, В, 148). Сюды ж валачыць (гл.). У грэч. λύκος і лац. lupus, якія ўзыходзяць да і.-е. *lukos, адбылася табуістычная метатэза (Трубачоў, ВСЯ, 3, 123). Абаеў (ОЯФ, 1, 592 і наст.) указвае на верагоднасць захавання спрадвечна лац. *vulcus, *volkus ’воўк’ у Vulkānus ’бог Вулкан’. Карнуа (Трубачоў, Дополн., 338) параўноўвае апошнюю лексему з грэч. Ϝελχανός ’Зеўс у крыцян’ і хец. u̯alh̯‑ ’біць’, адкуль этрус. vel, velx.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагаві́цы ’штаны’ (ТСБМ, жлоб., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.; слуц., ганц., пруж., беласт., Сл. ПЗБ), ’рукавіцы’ (докш., Цыхун, вусн. паведамл.), укр. ногавиці ’штаны суконныя’, ногавиця ’калашына’, рус. нога́вицы, ногави́цы ’шкарпэткі, гамашы’, ногави́цы ’частка адзення ці абутку, якая прыкрывае калені і галёнкі’, ’рукавіцы без пальцаў, каб рваць каноплі ці лён’, польск. nogawicy ’штаны’, ’панчохі, шкарпэткі’, nogawica ’калашына’, чэш., славац. nohavice ’калашына’, ’штаны’, в.-луж. nohajcy ’панчохі’, н.-луж. nogawica ’штаны’, славен. nogavica ’панчоха, шкарпэтка’, серб.-харв. но̀гавица ’калашына’, балг. нога́вици ’абмоткі з казінай шкуры, якія надзяваюцца пастухамі для аховы ног ад калючак’, макед. ногавица ’калашына’. Прасл. *nogavica, вытворнае ад noga, паводле Махэка, па ўзору rǫkavica (< rǫkavъ), паколькі адсутнічае прыметнік *nogavъ (Махэк₂, 401); развіццё семантыкі ад першапачатковага ’тое, што надзяваецца на нагу’ да ’штаны’; спецыфічнае для ўсходнеславянскіх гаворак значэнне ’рукавіца’, відаць, вынік пераносу назвы па функцыі (’тое, што служыць для аховы канечнасцей’) — ці не перажытак старога сінкрэтызму назваў, што абазначалі адначасова і верхнія і ніжнія канечнасці, параўн. лат. nagas ’рукі і ногі’ і інш.? Гл. таксама ганаві́цы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ліць, му́ляць, драг. му́лятэ ’церці, націскаць, рэзаць цвёрдым скуру, цела’, ’пашкоджваць нагу, бок’, ’не цярпецца’, ’прычыняць боль’, ’ціснуць’, ’непакоіць, дакучаць’, ’назаляць, перашкаджаць’, му́ліцца ’не хацець, не адважвацца, адчуваць няёмкасць’, ’націраць’, му́ляцца ’ціснуць’, ’мяцца, праяўляць нерашучасць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш., Шпіл., Шн. 2, Др.-Падб., Гарэц., Грыг., Растарг., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́ляяцца ’вельмі хочацца’ (Шат.), му́ліць ’настойліва прасіць’ (КЭС, лаг.). Укр. му́лити, рус. му́лить, му́леть ’ціснуць’, польск. mulać ’муліць’, славен. múliti ’церці, прытупляць, абсоўваць, сашморгваць лістоту з галін’, muljȃva ’мяккая, маладая трава’, múlica ’колас без зерня’, múl, múlast ’лабаты’, ’безбароды’, серб.-харв. му̏љати ’размінаць вінаград’, ому́лити се ’адвязацца’, балг. шму́лярваць фрукты з дрэва разам з лістамі, матлашыць’. Прасл. muliti (Трубачоў, О составе, 181). Роднаснымі з’яўляюцца: літ. šmùlas, лат. šmauls ’бязрогі, лысы’, а таксама бел. шмуляць, шмуляцца. Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193) у якасці дадатковых «пучкоў» лексічных ізаглос прыводзіць рус. му́ліць ’выпрошваць’ і літ. maũlyti ’канькаць, надакучліва прасіць’, што семай ’шматразовае паўтарэнне дзеяння’ збліжаецца з му́ліць ’націскаць, нарэзваць’. Гэтак жа і ЕСУМ, 3, 532–533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)