Ільма́ ’вялікае лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай’ (ТСБМ), ільма́к (Бяльк., Кіс.), ільм (Інстр. II), ільмі́на (Грыг.); параўн. тапонім Ільмовікі (міёр., Жучкевіч, Слов.). Рус. ильм, дыял. и́лем, ильми́на, укр. ільм, і́льма, льом, польск. ilm, ilma, н.-луж. lom, elm, welm, палаб. jėlmă, чэш. jilm, jilma, ст.-рус. ильм, илемъ, ильма. Параўноўваюць з лац. ulmus, ст.-в.-ням. elmboum, с.-в.-ням. ilmne, ст.-ісл. almr, англ. elm (Фасмер, 2, 126–127; Шанскі, 2, I, 52). Трубачоў (Эт. сл., 8, 222–223) узводзіць прасл. *jьlьmъ да і.-е. *u̯el‑/*ŭl‑/*u̯l̥‑ ’рваць, драць’ з суф. ‑mo‑. Разам з тым існуе думка аб запазычаным характары слав. слова (са ст.-в.-ням. ці с.-в.-ням.), гл. Міклашыч, 95; Уленбек, AfslPh, 15, 1893, 487; Бернекер, 1, 424–425; Праабражэнскі, 1, 268; Махэк₂, 227; Машынскі, Pierw., 288. Бел. ільма, ільм, відаць, працягваюць ст.-рус. формы. Утварэнне з суф. -як уласна бел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)