Саці́нбаваўняная або шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок’ (ТСБМ), саці́на ’тс’ (Ян.), саці́навы ’які мае адносіны да саціну’ (ТСБМ, Бяльк.), саці́нкаву ’тс’ (ТС). Праз рус. сати́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79) з ням. Satin або франц. satin ’атлас’, якія тлумачаць з араб. zaitūnî ’з кітайскага горада Цзяадун’, г. зн. тканіна названая па месцу паходжання. Гл. Локач, 171; Праабражэнскі, 2, 254; Фасмер, 3, 565.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюс1 ’матэматычны знак +’, ’дадатны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. плюсъ ’плюс’ (1666 г.). Праз польск. мову з ням. ці франц. plus, якое ў XV ст. — з лац. plus ’больш’. Першапачаткова ужывалася як сімвал слова дадай! Пазней стала абазначаць дадатную (станоўчую) лічбу, г. зн. большую ад нуля (Булыка, Лекс. запазыч., 154; КЭСРЯ, 344; Банькоўскі, 2, 612; Васэрцыер, 174).

Плюс2 ’кумач, матэрыял чырвонага колеру’ (ТСБМ). З рус. дыял. плюс, плюсь ’плюш’ ’тс’, плю́совый ’ярка-чырвоны’, плюхбаваўняная тканіна чырвонага колеру’. Відавочна, ідэнтычнае плюш (гл.). Параўн. таксама польск. plis, plisz, pliśnia ’плюш’, балг. плисбаваўняная тканіна, падобная на аксаміт’, славен. pliš плюш’ і пад.

Плюс3, плюсы́ ’радоўкі, Tricholoma parlentosum’ (ТС; круп., рагач., Сл. ПЗБ), плюс, плю́ска ’радоўка штрыхаватая’ (узд., Нар. словатв.), плю́са ’грыб, падобны на сыраежку’ (Ян.), бяроз. плюсы́ ’грыбы’ (Вайтовіч, Вакалізм, 90), плюшоўка ’радоўка фіялетавая, Lepista nuda’, плюхі ’грыбы’ (Інстр. 2), плю́сы ’род грыбоў, якія зрасліся разам’ (Шпіл.). Рус. маск. плю́ха ’грыб шаруха, Lactaris flexuosus’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кі1 ’масць у картах у выглядзе чорнага лістка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк.). З рус. пи́ки ’тс’, якое з франц. pique ’тс’, а гэтае — з pic ’кірка’ пры пасрэдніцтве ням. Pik ’масць у картах’. Французская назва утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства ’кірка’ > ’чорнае адлюстраванні кіркі ці вастрыя дзіды на картах’.

Пі́кі2 ’ўзор ткання ў касую клетку’ (Касп.) з польск. pika ’моцная, грубая баваўняная тканіна’, якое з франц. piqué ’падшываная тканіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́чка1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск. włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск. ’спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скіндачка ‘старажытны дзявочы галаўны ўбор (у выглядзе ручніка)’ (Малч.). Укр. скиндя́чка, скиндя́к ‘стужка’, киндя́кГрынч. са знакам пытання) ‘стужка, матэрыя’, рус. пск., цвяр. киндю́к ‘чырвоная баваўняная тканіна’. Ст.-рус. кандакъ, киндякъ ‘тс’. Пэўнай этымалогіі няма, гл. Фасмер, 2, 234. Сам ён параўноўвае з уйг. köŋnäk ‘кашуля’, чагат. köŋläk ‘тс’, што няпэўна. На іншы шлях запазычання скіроўвае ст.-бел. уласнае імя Ярош Скиндеръ (1434), што выводзіцца ад скиндер ‘той, хто прадае ці робіць істужкі’ (гл. Усціновіч, Лінгв. дасл., 1968, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балхва́, болхва́, больхва́баваўняная немерсерызаваная каляровая фабрычная пража, што выкарыстоўваецца ў якасці ўтку пры ўзорным тканні’ (Влад.), балхва́ (баўхва́) ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; здаецца, няма яго і ў суседніх мовах. Можна толькі выказаць няпэўную здагадку: балхва́ і г. д. узнікла (метатэзай і заменай ф > хв) з *фальба, *фалба. Апошняе можа быць запазычаннем з польск. (тэрмін шчотачнай вытворчасці) falba ’шчацінне, светлы волас’ (< ням. falb ’бляклы, бялявы, буланы’, Варш. сл., 1, 714). Немерсерызаваная пража звычайна даволі цвёрдая (параўн. значэнне ў польскі ’шчацінне, волас’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палатно́ ’гладкая льняная тканіна асобага перапляцення (звычайна белая), а таксама баваўняная, шаўковая ці сінтэтычная тканіна падобнага перапляцення; вялікі шырокі кавалак якой-н. тканіны’. Агульнаславянскае (рус., укр. полотно́, ст.-рус. полотно, польск. płotno, серб.-харв. пла́тно і г. д.) і праславянскае poltъno. Роднасныя ст.-інд. paṭas ’палатно, адзенне, пакрывала, карціна’, сяр.-в.-ням. valte, valde ’тканіна для абгортвання адзення’, алб. palë ’складка, рад’ (гл. Фасмер, 3, 316; там жа і агляд літ-ры). Сувязь са ст.-слав. платъ (Праабражэнскі, 2, 97) лічыцца няпэўнай (Фасмер, там жа; Махэк₂, 455).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́верць ’бяссэнсіца’ (круп., Жакава, Совещание по ОЛА, 198), ’скажэнне гучання слова, няяснае вымаўленне, хлусня’ (Жакава, там жа), параўн. «каверць у чалавека, што слухаць непрыемна». Структурны паралелізм са словам каверт ’яма з вадой і інш.’ відавочны, што датычыць семантычнага боку, параўн. рус. дыял. вертега ’хлуслівы чалавек, хлус і пад.’, вертеть ’падманваць’. Падобнымі ўтварэннямі да прыведзеных вышэй з’яўляюцца і кавярзня ’хлусня’, кавярзні ’лапці’, да кавярзаць < коверзати ’плясці’. Да апошняга параўн. яшчэ рус. дыял. вертни ’берасцяныя лапці’ і верть ’тоўстая баваўняная пража, баваўняныя вяровачкі, звітыя рукамі, з якіх плятуць лапці і ткуць папоны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

порт 1, ‑а, М порце, м.

Спецыяльна прыстасаванае месца для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў. Хутка з-за гары, што ўзвышалася на левым беразе над самай вадой, вынырнуў вялікі порт і горад. Шамякін. Я бачыў не раз, як буруны ўставалі І з мора спяшаліся ў порт караблі. Лужанін. // Прыморскі горад з такім спецыяльна прыстасаваным месцам для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту караблёў. Велізарныя порты, такія, як Адэса і Марыупаль, маюць сувязь з усімі краінамі свету. «Беларусь».

[Фр. port.]

порт 2, ‑у, м.

Льняная або баваўняная тканіна. Кашуля шырокая з порту, Лапці з пяньковых абор, У шапцы салдацкай падзёртай Ходзіць па вёсцы Прахор. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Павалока1 ’лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.; пялёнка на вачах; памутненне’ (ТСБМ, Нас.), па́валака ’пялёнка (на вадзе)’ (Нас., Касп.), ’пакрывала, прасціна’, ’валакно ад льна або пянькі’ (Нас.). Рус. павало́ка ’каштоўная заморская баваўняная або шаўковая тканіна, пакрывала, накідка’, дыял. поволо́ка ’верх, покрыўка кажуха’, укр. поволо́ка ’рамні, шнуркі на абутку; след ад валачэння нечага’, ст.-рус. паволока ’від каштоўнай тканіны’, серб.-ц.-слав. павлака, польск. powłoka ’накрыўка’, чэш. pavlaka ’каштоўная пурпуровая тканіна’, серб.-харв. па̏влака, по̏влака ’смятанка, пенкі’. Ад валачы́ (гл.). Прэфіксы po‑ і pa‑ (з падаўжэннем) (гл. Фасмер, 3, 182; Махэк, 439).

Павало́ка2 ’прымак’ (Мат. Гом.). Да валачыць, валачыцца, параўн. і валачуга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)