радні́ць, радню, родніш, родніць; незак., каго-што.

1. Ствараць адносіны роднасці паміж кім‑н. Радніць адну сям’ю з другой.

2. Рабіць блізкім па духу, перакананнях і пад. — Толькі шчырасць збліжае, родніць людзей на ўсё жыццё. Шамякін. [Салдат] адчуў нешта такое, што радніла яго з гэтым незнаёмым, але ўжо блізкім таварышам. Сабаленка.

3. Рабіць падобным, сходным; збліжаць. Тут, дарэчы, ёсць нешта такое, што родніць .. [Багдановіча] з Лермантавым, паэтам, які, як і Багдановіч, надзелены выключнай інтэнсіўнасцю духоўнага жыцця, нават раннія праяўленні якога здзіўляюць сваёй глыбінёй. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Выкладзены коратка, у нямногіх словах; лаканічны. [Дыспетчар] дакладна памятае, хто па якой машыне ездзіць, дасць сціслую характарыстыку кожнага. Шынклер. Вельмі сціслую і ў той жа час вельмі, глыбокую ацэнку зборніку «Безназоўнае» даў Я. Колас. Шкраба.

2. Кароткі ў часе. Вельмі сціслыя тэрміны ўводу ў дзеянне нафтаперапрацоўчага гіганта патрабавалі каменнай цярплівасці, нечуванай загартоўкі. Мыслівец.

3. Спорны, дробны, з невялікімі прамежкамі паміж словамі, літарамі (пра почырк, тэкст). Калі б можна было гэтыя графы, запоўненыя сціслым почыркам доктара, замяніць малюнкам перажытага! Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць у арганізме адну і тую ж функцыю. Тлушчавая тканка. Мышачная тканка.

2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.). Паэт.., клапоцячыся пра зладжанасць і зграбнасць свайго твора нават у прыватнасцях, скараціў нямала пейзажных уставак, калі яны штучна разрывалі жывую тканку апавядання. Бугаёў.

•••

Злучальная тканка — тканка жывёльнага арганізма (сухажылле, звязкі і пад.), якая змяшчае вялікую колькасць міжклетачнага рэчыва і выконвае апорную, пажыўную і ахоўную функцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураўнава́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць аднолькавыя па вазе, прыйсці ў раўнавагу.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Прыйсці ў поўную адпаведнасць з чым‑н., стаць роўным у якіх‑н. адносінах. Драматызм ва ўзаемаадносінах паміж Іванам, Тацянай і Грышкам з’явіўся б тады, калі б у думках гераіні дзецюкі хоць на момант ураўнаважыліся. У. Калеснік.

3. перан. Стаць спакойным. [Рыгору] стала балюча няёмка. Унутры згрудзілася цяжкае туманнае пачуццё.. Ён пастаяў колькі хвілін, пакуль ураўнаважыўся. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыгу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў. Гасцінец.. быў адзіны шлях зносін паміж гарадкамі, чыгунка была далёка. Чорны. А там за возерам, як струнка, Пралегла роўненька чыгунка. Вось пераезд даўно знаёмы; Правей вакзальныя харомы. Колас.

2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе. Працаваць на чыгунцы. □ [Кавалеўскі:] — Ужо дамовіўся з Упраўленнем чыгункі, даюць чатыры пакоі ў новым доме. Карпаў.

3. Разм. Жалезная печка. На чыгунцы грэўся чайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыша́к 1, ‑а, м.

1. Тое, што і гронка. Шышак вінаграду.

2. Разм. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін. У балотцы зімой мы корпаліся паміж высокіх купін, ламалі тугія шышакі, што раслі сярод густога чароту. Даніленка.

3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком. Шышак пчол.

шыша́к 2, ‑а, м.

Старажытны воінскі шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай наверсе. // Верхняя частка гэтага шлема, якая мае выгляд шышкі. На самым шышаку шлема — дзірачка, яе зрабіла белагвардзейская куля. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ярмо́, ‑а; мн. ярмы, ‑аў; н.

1. Драўляны хамут для вупражы рабочай буйной рагатай жывёлы. Употай ад маці Ліда прывучыла карову да ярма. Паслядовіч. Вол мае ўласнае ярмо. Крапіва.

2. перан. Няволя, прыгнёт, уціск. Працоўныя людзі заўжды, зразумей, Да ўлады савецкай гібелі ў ярме. Чарнушэвіч. Крышыце панскае ярмо, браты. Таўлай. Многія краіны Азіі і Афрыкі, якія вызваліліся ад каланіяльнага ярма, .. цвёрда прытрымліваюцца палітыкі міру. «Звязда».

3. Спец. Частка электрычнай машыны, якая злучае паміж сабой яе полюсы.

•••

Цягнуць ярмо гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крэс́ла1 ’прадмет мэблі’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Бяльк.). Укр. крісло, рус. кресло, ст.-рус. кресло ’тс’, ст.-польск. krzesło, чэш. křeslo, славац. kreslo ’тс’. Практычная адсутнасць паўднёваславянскіх паралелей вельмі ўскладняе рэканструкцыю. Першапачатковым значэннем трэба лічыць ’рамачная ці плеценая канструкцыя’. Параўн. крэсла2, крэсла3, крэсла4 (гл.) і кросна (гл.). Паралелізм гэтых форм і значэнняў у балтыйскіх і славянскіх мовах супярэчыць гіпотэзе аб запазычанні са славянскіх у балтыйскія ці наадварот (параўн. Трубачоў, 12, 128 і Тапароў, L–K, 180–182). У лік балтыйскіх лексем, якія параўноўваюцца са славянскімі, уваходзяць ст.-прус. creslan (марфалагічны адэкватнае прасл. kreslo), літ. krė́slas, лат. kresls ’тс’. Улічваючы ‑slo‑суфіксацыю, можна сцвярджаць аб існаванні прасл. *kresiti, kresati ў значэнні ’ткаць’. Параўн. ст.-грэч. κρόκη ’уток’ κρέχω ’тку’. Але ўсё гэта вельмі праблематычна, паколькі цяжка зразумець знікненне ўсіх слядоў дзеяслова ў балтаў і славян.

Крэ́сла2 ’верхняя задняя частка штаноў’ (Янк. II), ’рамбавідная ўстаўка паміж калашынамі штаноў’ (Малч., Жыв. сл., Ян., Маш.). Укр. кресло ’тс’. Да крэсла1 (гл.).

Крэ́сла3 ’прарэх, шырынка’ (Нар. словатв., Нар. сл., Шатал., Сцяшк.). Гл. крэсла2.

Крэ́сла4 ’прамежнасць паміж заднімі нагамі жывёліны’ (Жыв. сл.). Гл. крэсла2.

Крэ́сла5 ’дошка ў прасніцы, на якой сядзіць пралля’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). Гл. крэсла1.

Крэ́сла6 ’частка калёс, якая накладваецца на пярэднюю вось’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). Гл. крэсла1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меж1паміж’ (Грыг.) — скарочаная форма (як між) ад межы́, мяжы́, мі́жы́, навагр. мы́жы (Нас., Сл. ПЗБ; Шуба, Прыназ., 38). Укр. меж, ме́жи́, рус. паўн. меж, пск., цвяр. ме́жи́, ст.-рус. межь > ст.-польск. między, каш. mjidzë, памор. mjizä, midzë, midzy, н.-луж. mjaz(y), в.-луж. mjez(e), ст.-чэш., чэш. mezi, славац. medzi, славен. mèd, mèj, старое meji, серб.-харв. старое међ(и) (суч. серб.-харв. мѐђу, чак. meju, ст.-чак., ст.-шток. meu), паўн. і паўн.-зах. серб.-харв. med, meda, макед. кюстандз. меѓи, балг. меж. Гістарычна гэта застылая форма меснага склону адз. ліку — medjі (захавалася ў ст.-серб. мове з XVI ст. — meu: nenaviden biti meu puku nevernomu) ад прасл. лексемы medja > бел. мяжа́ (гл.), якая ў якасці прызоўніка ўжывалася ў ст.-бел. і вядома ў суч. бел. мове ў спалучэнні з назоўнікамі ў род., тв. і (рэдка) він. склонах (Карскі 2-3, 431; ён жа, Труды, 312). І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд. mághyē, авест. maidya, ст.-грэч. аркадск. μέσουν ’пасярэдзіне, паміж’, лац. medius ’сярэдні’, гоц. midjis ’які ляжыць пасярэдзіне’, ням. Mitte ’сярэдзіна’ (Міклашыч, 181; Голуб-Копечны, 221; Зубаты, Studie, 2, 50; Мее, MSL, 20, 124–134; Бернекер, 2, 32; Фасмер, 2, 592; Махэк₂, 361; ESSJ SG, 1, 108–110). Гл. таксама межды, між, міз.

Меж2 ’колькасць канапель, якая бярэцца адзін раз для таго, каб мяць іх нагамі’ (ельск., ЛАПП). Відавочна, скажонае польск. mierza ’мера’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

установи́ться

1. (определиться, наступить) устанаві́цца; (стать устойчивым) усталява́цца; (наладиться) нала́дзіцца;

пого́да ещё не установи́лась надво́р’е яшчэ́ не ўсталява́лася (не нала́дзілася);

установи́лась связь ме́жду це́нтром и перифери́ей нала́дзілася су́вязь памі́ж цэ́нтрам і перыферы́яй;

2. (сложиться) скла́сціся; (сформироваться) сфармірава́цца; (выработаться) вы́працавацца;

хара́ктер не установи́лся хара́ктар не скла́ўся (не сфармірава́ўся);

по́черк у него́ ещё не установи́лся по́чырк у яго́ яшчэ́ не вы́працаваўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)