шыша́к 1, ‑а, м.
1. Тое, што і гронка. Шышак вінаграду.
2. Разм. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін. У балотцы зімой мы корпаліся паміж высокіх купін, ламалі тугія шышакі, што раслі сярод густога чароту. Даніленка.
3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком. Шышак пчол.
шыша́к 2, ‑а, м.
Старажытны воінскі шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай наверсе. // Верхняя частка гэтага шлема, якая мае выгляд шышкі. На самым шышаку шлема — дзірачка, яе зрабіла белагвардзейская куля. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)