пірамі́да, ‑ы, 
1. Мнагаграннік, асновай якога з’яўляецца многавугольнік або трохвугольнік, а бакавыя грані — трохвугольнікі з агульнай вяршыняй. 
2. Вельмі вялікае каменнае збудаванне з чатырохвугольнай асновай і трохвугольнымі бакавымі паверхнямі, вяршыні якіх ўтвараюць востры вугал, якое служыла грабніцай фараонам у Старажытным Егіпце. 
3. 
4. Акрабатычная фігура з групы людзей, якія становяцца адзін аднаму на плечы. 
5. Адзін з найбольш распаўсюджаных відаў більярднай гульні ў 16 шароў. 
6. Станок для захоўвання вінтовак, а таксама вінтоўкі, састаўленыя ў кучку, звужаную ўверсе. 
[Грэч. pyramis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)