Ташчы́ць ’несці, цягнуць’ (Нас.), ’капаць (бульбу)’ (Сцяшк. Сл.), ташчы́ты ’выбіраць бульбу рукамі’ (Сл. Брэс.), ’разграбаць рукамі выараны рад бульбы, капаць бульбу’ (кобр., Нар. лекс.; Ск. нар. мовы). Укр. тащи́ти ’цягнуць, валачы’, дыял. ’зграбаць сена’, рус. тащи́ть ’тс’, польск. taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., гл. Борысь, 628). Гл. таскаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)