Паўка́шак ’негустая каша’ (КЭС, лаг.). Першая частка слова паў⇉у выніку народнай этымалогіі за па- ў рэгіяналізме + пакашак (< прасл. *pa‑kaš‑ъkъ, дэмінутыўны суфікс якога мае значэнне ’другасны, не стопрацэнтны, падобны’ (Борысь, Prefiks., 53–54). Аналагічна ўтворана пасітак ’рэдкае сіта’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праня́ць ’прабраць, пранізаць’, ’моцна падзейнічаць, уразіць’, ’пранесці (аб паносе)’ (ТСБМ), праня́цца ’знервавацца’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дзеяслоў ад прасл. *ęti, *jьmǫ ’мець, валодаць’ з інфіксам ‑н‑. Гл. іма́ць. Аналагічна ў іншых слав. мовах, параўн. рус. проня́ть, укр. проня́ты і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зведзень ’развора, доўгі брус, які злучае пярэднюю і заднюю часткі воза’ (ПСл). Да раз‑ве́сці (гл. развод) — “разводзіліся” перадок з задняй часткай воза, калі перавозілі доўгія бярвенні. Аналагічна развора (гл.) < прасл. *orz‑vor‑a < прасл. *vьr‑/*ver‑/*vor‑ (гл. вярцець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пна, лапно ’крэйда, нягашаная вапна’ (Клім.) — з вапно ў выніку распадабнення в- у л-. Аналагічна бел. Слабада (шматлікія назвы вёсак) — свабода. Тое ж і ў славац. мове (Махэк₂, 597). Дзендзялеўскі (SSlHung., 22, 1976, 285) тлумачыць гэта ў гуц. лапно ’тс’ народным этымалагізаваннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манту́н ’ілгун’ (ганц., Нар. лекс.), як і ўкр. мантя́р ’тс’, з устаўным экспрэсіўным ‑н‑. Аналагічна бел. манты́ць (гл.), манцыкле́та (Мат. Гом.), польск. manteria < materia, mantacz < matacz ’хлус’. Да мані́ць ’хлусіць’ (гл.). Не выключана, аднак, кантамінацыя бел. маню́ка і зах.-палес. (драг.) мутюн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахоп, пахопам ’спешна’, ст.-бел. похопъ ’ахвота, жаданне’ (1538) запазычана са ст.-польск. pochop ’імклівасць’, ’руплівасць, ахвота, жаданне’, ’пачатак’, ’імпульс’, ’пачынанне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Аналагічна пахопна ’похапкам, спешна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; КТС — Сагановіч) з польск. pochopnie, pochopno ’хутка, лёгка, кемліва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасява́ла ’сіта’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Утворана ад дзеяслова шматразовага дзеяння перасяваць < перасеяць ’прасеяць (муку) < пера- і сеяць (гл.) пры дапамозе суф. ‑л‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’. Аналагічна славен. presevalo ’сіта для прасейвання мукі ў млыне’. Чэш. prosėvadio ’рэшата’ — з іншай прэфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́падзь ’пагібель’ (Нас.), ц.-слав., ст.-слав. пропадь ’цясніна, пропасць’. Прасл. *propadь, дэрыват з суф. ‑ь ад *propadǫ, *propasti ’прапасці’ (Слаўскі, SP 2, 50) першапачаткова nomina abstracta. У Насовіча, відаць, з царкоўнаславянскай, паколькі ў гаворках слова не зафіксавана. Развіццё значэння аналагічна пропасць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сівізна́, сіві́зна ‘сівіна, сівыя валасы’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Шат., Варл.; ашм., Стан.; даўг., Сл. ПЗБ). Паводле Кохмана (Kontakty, 24), ва ўсходнеславянскія мовы запазычана з польск. siwizna ‘сіваватасць, сівыя валасы’. Аналагічна адносна рус. сивизна́ ‘тс’ гл. Віткоўскі, Słownik, 172.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туршкане́нна ‘хутка’ (Мат. Гом.). Няясна, відаць, выводзіцца з *туршком (гл. турхаць), аналагічна да штуршком ‘адным рухам’ (штуршок, ад штурхаць, гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. страшэ́нна. Аднак незвычайнае спалучэнне зычных сведчыць пра магчымы балцкі ўплыў, параўн. літ. tùrškinti ‘рваць, драць’, turškineti ‘плюхаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)