◎ Ла́пна, лапно ’крэйда, нягашаная вапна’ (Клім.) — з вапно ў выніку распадабнення в- у л-. Аналагічна бел.Слабада (шматлікія назвы вёсак) — свабода. Тое ж і ў славац. мове (Махэк₂, 597). Дзендзялеўскі (SSlHung., 22, 1976, 285) тлумачыць гэта ў гуц.лапно ’тс’ народным этымалагізаваннем.