Ніжапе́рніца бат. ’агатка’ (Мат. Гом.), ніжыпарніца ’гусялапка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, сапсаванае міжперсціца ’тс’ (Кіс.), што суадносіцца з міжыпарніца ’ланцэталісты трыпутнік’ і ’апрэласць’ і мізineрпіца ’захворванне пальцаў на руках’, што тлумачыць і ніжыпарніца ’прэласць’, г. зн. ’хвароба’ і ’сродэк яе лячэння’. Параўн. рус. нижипарщица ’нарыў, панарыцый’, нижеперсица ’тс’, што дэманструе шляхі дээтымалагізацыі (ад’ідэацыя да парыць, перыць, пяро?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суто́н ’тонкі лядок на вадзе’ (ПСл, ТС), суто́нь, суто́н ’тс’ (ТС), суто́н, сыто́н ’шарош’ (люб., мазыр., ЛА, 2), укр. палес. сутуон ’тонкі лёд на рэчцы ў час асенніх замаразкаў’. Суадносіцца з прасл. *sъtęti sę ’замерзнуць, ператварыцца ў лёд’: вада сцялася на рацэ; больш шырокае значэнне ’згусціцца, сціснуцца’ (Мяркулава, Этимология–1975, 56; Казлова, Регионализмы, 5) тлумачыць і наступнае слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арбі́тр, ст.-бел. арбитеръ (Гарб.), ст.-укр. арбитеръ з XVII ст., ст.-польск. arbiter з XVI ст. Рус. арбитр (з Пятроўскай эпохі) з франц. arbitre < лац. (Шанскі, 1, А, 135). Старабеларускае з лац. arbiter, магчыма, праз польскую мову. Калі сучаснае слова не лічыць працягам ст.-бел. (параўн. спартыўнае словаўжыванне), арбітр трэба тлумачыць як новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ітыся ’марудзіць’ (Бесар.). Звязана з укр. га́ятися ’тс’, га́яти ’замаруджваць, затрымліваць’. Аб укр. слове падрабязна Рудніцкі (586), які знаходзіць сувязь гэтага дзеяслова з дзеясловам *gajiti ’даглядаць, ахоўваць і да т. п.’; пры гэтым ён не тлумачыць развіццё семантыкі, але яго этымалогія здаецца вельмі праўдападобнай. Можна так уявіць сабе семантычныя змены, што прывялі да значэння ’марудзіць’: ’даглядаць, ахоўваць’ — ’ахоўваць, рабіць старанна’ — ’рабіць старанна, марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Запрэ́нткі ’вельмі хуткі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. za ’надта’ + prędki ’хуткі’ (Сл. паўн.-зах., 2, 243). Відаць, да гэтага ж кораня і запрэ́ндзіцца ’уздумаць’, але прыклад «Як яму завэндзіцца, дык і заґізуя» (Сл. паўн.-зах.) можна тлумачыць іначай ’як яму заспяшаецца, дык і рване’: ад pręd‑ утворана prędzič ’хутка рухацца, спяшацца’, а потым дадаецца ‑ца < się і за‑ < za‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́мы: не́мы го́лас ’страшны, ненатуральны голас, падобны на голас нямога чалавека’ (Некр.), не́мы ’страшны, замагільны’ (але нямы́ ’нямы чалавек’, там жа), ’роспачны, дзікі’: немым голосом крычыць (Сл. ПЗБ), немы́м го́лосом, нему́м ду́хом ’страшна, дзіка (крычаць, раўці і пад.)’ (ТС). Семантычная інавацыя, якую тлумачыць Некрашэвіч: ад нямы́ ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Некр., 227), у шэрагу гаворак утварыліся акцэнталагічныя амонімы на яе базе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палі́тра ’дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы’ (ТСБМ). З рус. пали́тра (Крукоўскі, Уплыў, 85); у рус. мове праз ням. Palette або франц. paletta з італ. paletta ’тс’ < лац. pāla ’лапатка’ (Мацэнауэр, 268). Няясным застаецца элемент ‑тра; Праабражэнскі, (2, 9) спрабаваў тлумачыць яго ўплывам макітра; Фасмер (3, 192) лічыць, што ён быў у раманскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рух ’перамяшчэнне’, перан. ’грамадская дзейнасць, масавыя выступленні’, ’рост, развіццё’, ’перамяшчэнне, рухавасць’, ’шум’ (Сл. ПЗБ), ’перамяшчэнне, рухавасць’ (ТС), ’перамяшчэнне’, ’трывога’ (Нас.). Борысь (Борысь, 526) тлумачыць прасл. дыял. *ruxъ ’рух’ як назву дзеяння ад вытворнага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (напрыклад, зямлю)’ < *rušiti ’надаваць рух, піхаць, штурхаць, пераварочваць, звальваць’ (гл. рушыцца, рушыць). Паводле Фасмера (3, 524), наадварот — дзеяслоў рус. ру́шить выводзіцца ад рух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садаві́ць, садові́ті, садовы́ты ’дапамагаць сесці’, ’прапанаваць сесці’, ’сеяць, садзіць (пра насенне)’ (свісл., гродз., беласг., Сл. ПЗБ), садаві́цца, седаві́цца, садові́тісе, садовы́тысь ’садзіцца’ (гродз., шчуч., ваўк., драг., Сл. ПЗБ), садаві́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). З польск., параўн. sadowić ’садзіць у паказанае месца’. Паводле Борыся, 537 ад прасл. *sadъ у першасным значэнні ’сажанне; пасадка’; элемент ‑ow‑ (< *‑ou̯‑) ён тлумачыць як след даўней прыналежнасці *sadъ да ‑ŭ‑ асноў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумарда́к ’удар па твары’, ’упартасць’ (Нас.), ’вялікае нязручнае палена’ (Юрч. Вытв.), сумурда́к ’хвароба ў роце, пры якой баляць сківіцы’ (Бяльк.), сумурда́кі ’твар і вусны’ (КЭС). Відаць, нельга аддзяліць ад самардак (гл.), але з іншай прыстаўкай (су-), параўн. яшчэ самарды́к ’пануры, маўклівы чалавек, які глядзіць спадылба’ (Растарг.) Няясна. Версія Насовіча (ад мо́рда, гл.) блізкая да народнаэтымалагічнай і не тлумачыць варыянтнасць фанетыкі і семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)