адча́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Паддавацца адчаю, траціць надзею, падаць духам. [Багуцкі:] — А вы не адчайвайцеся, пан шэф. У вас такія заваёвы! Лынькоў. [Усевалад:] — Не, я не адчайваюся, ты ж бачыш. Толькі неяк крыўдна трохі — чаму такая несправядлівасць? Мне здаецца, будучыня — гэта перш за ўсё хараство. Скрыган.
2. Рашацца, адважвацца на што‑н. смелае, рызыкоўнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; заг. адчы́сць; зак., каго-што.
1. Чысцячы, зняць, вывесці. Адчысціць іржу. // ад чаго. Вычысціць, пазбавіць бруду, плям. Адчысціць боты ад бруду.
2. перан. Разм. Высарамаціць, адчытаць. Волька так адчысціла старую, што тая можа з месяц, перш чым выйсці на вуліцу, азіралася ў абодва бакі — ці няма дзе часам Волькі паблізу. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматаблі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з мноства розных абліччаў. Шматаблічны натоўп.
2. Які выяўляецца ў многіх, розных фермах; разнастайны. Перш за ўсё гэта «Лясное водгулле» і «Зялёны кругаварот» — вершы аб прыродзе, жывой, шматаблічнай, якая няспынна самаўзнаўляецца, прыродзе, якая — пад пяром паэта — пабыла многія чалавечыя якасці і, у сваю чаргу, надзяліла чалавека сваімі. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́ліка ‘дэталь калаўрота — кавалачак скуры з адтулінай, куды ўстаўляецца жалезны шпянёк з адтулінай, праз якую праходзіць спрадзеная нітка, перш чым яна трапіць на шпульку’ (гом., Шатал.), тулі́ка ‘тс’ (Уладз.; малар., Сл. Брэс.). Параўн. рус. тули́ка ‘кавалачак скуры з адтулінай, праз якую праходзіць спрадзеная нітка перш чым трапляе на шпульку’, славен. tulika ‘шпулька ў калаўроце’. Лічыцца таго ж паходжання, што і тулейкі (гл.); іншая назва дэталі калаўрота — тру́бка ‘металічная пласцінка з дзірачкай, праз якую праходзіць нітка і далей накручваецца на шпулю’ (Трух.), што, магчыма, сведчыць пра сувязь з ням. Tülle ‘трубка (падсвечніка), утулка, насадка’ як тэхнічным тэрмінам, адносна ролі якога ў якасці магчымага этымона групы слоў з зыходным тул 2 выказваюцца процілеглыя меркаванні, гл. Шустар-Шэўц, 1557 (магчымая крыніца некаторых слоў), Махэк₂, 648 (паходзіць са славянскіх моў), Сной у Бязлай, 4, 246 (выпадковае падабенства да славянскіх слоў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чым 1, злучн.
1. злучн. параўнальны. Ужываецца для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання. Хутчэй перасохнуць крыніцы ды рэкі, Чым клятву парушу сваю. Бялевіч. Чым па-рабску жыць на каленях, лепей стоячы паміраць! Таўлай. [Паўліна:] Не, сваток, нас такім козырам не заб’еш. Мы крыху дужэйшыя, чым ты думаеш. Крапіва. Алесь бегаў на каньках значна лепш, чым на лыжах. Шыцік. Дзед быў узрушаны не менш, чым Міколка. Лынькоў.
2. злучн. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе. І чым больш аддаляліся, заміралі гукі, тым больш вастрэйшая станавілася туга. М. Ткачоў. Пачалі браты церабіць прасекі.. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей, а ў ім такія нетры, што і выбрацца нельга. Якімовіч. Чым госць радзейшы, тым мілейшы. Прыказка.
3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы. Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць старое карэнне... Зарэцкі. Дзён пяць блукаў Антось па навакольных вёсках і хутарах, перш чым натрапіў на след пана Томчака. Бажко.
чым 2,
гл. што 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Напе́рва ’спачатку’ (в.-дзвін., Шатал.), на́перва (наперво) ’тс’ (Нас.). Са спалучэння на і *перво, він. скл. н. р. ад лічэбніка *рыоъ, відаць, спачатку ў складзе сінтагмы тыпу *na рыьо vermę ’першапачаткова’, з якой ў выніку страты апошняга элемента ^семантычная кандэнсацыя) узнікла канструкцыя, што пазней ператварылася ў прыслоўе. Параўн. ідэнтычнае па структуры напёршо ’перш-наперш’ (лях., Сл. ПЗБ) ад першы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́дкур ’памост на дрэве, на які ставяцца вуллі для пчол’ (Некр.; Мат.; Сл. ПЗБ), ’драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў’ (ЭБ), ’дымар’ (ЛА, 1). Рус. подку́р ’памост, пад якім раскладаецца дымнае вогнішча’, пас)- курыць ’пусціць дым, каб выгнаць пчол’ (Сл. ПЗБ): перш чым забірацца на памост з вуллямі, пад ім раскладалі дымнае вогнішча, каб адагнаць пчол. Да курыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неразры́ўны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што нельга раз’яднаць; непарыўны, непарушны (пра пачуцці, адносіны, сувязі і пад.). Неразрыўная дружба. Неразрыўныя вузы братэрства. □ Бязмежная адданасць справе і скромнасць шчырага працаўніка — вось дзве галоўныя рысы характару пагранічніка. Гэта, перш за ўсё, .. адзін з тых «вінцікаў», чыя ціхая праца, увесь неразрыўны ланцуг штодзённых маленькіх перамог вельмі часта губляецца ў громе і бляску. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцані́цца, ‑цанюся, ‑цэнішся, ‑цэніцца; зак.
Разм. Збіраючыся купіць што‑н., спытаць пра цану; прытаргавацца. Напарнік, ці кампаньён.., [Платона] вярнуўся дадому з добрай навіною: ён нагледзеў адзін паравік, прыцаніўся да яго і ўжо даў задатак. Ракітны. [Чарнушкі] былі самі такія ж, як людзі, што снавалі перад імі, — някідкія, разважлівыя палешукі, ледзь не кожны з якіх сто разоў прыцэніцца, перш чым купіць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апла́каць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што.
Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль. // перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)