По́дкур ’памост на дрэве, на які ставяцца вуллі для пчол’ (Некр.; Мат.; Сл. ПЗБ), ’драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў’ (ЭБ), ’дымар’ (ЛА, 1). Рус. подку́р ’памост, пад якім раскладаецца дымнае вогнішча’, пас)- курыць ’пусціць дым, каб выгнаць пчол’ (Сл. ПЗБ): перш чым забірацца на памост з вуллямі, пад ім раскладалі дымнае вогнішча, каб адагнаць пчол. Да курыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)