Мазоль ’патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю на руках або нагах’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), мазуль ’тс’ (Шат.; карэліц., Шатал., Нар. лекс.; жлоб., Мат. Гом.), мозу͡оль ’язва, рана’ (Бес.), кам. мозы́ль (Шатал.). Укр. мозі́ль, мозо́ля, м́озуль; рус. мозо́ль, мозго́ль, музо́ль; польск. mozół ’цяжкая праца’, mozoła, modzel; н.-луж. mózol, в.-луж. mozl; чэш. mozol, mozoul, mozour, усх.-чэш. hlomouz; славац. mozoľ, славен. mozólj ’пухір ад апёку’, серб.-харв. шток. мозо̏л ’мазоль’, макед. мозол, балг. мазол, ст.-слав. мозоль ’сіняк’. Прасл. mozolь. Цупіца (KZ, 37, 398); Сольмсен (IF, 13, 137) параўноўваюць прасл. mozolь са ст.-в.-ням. masar ’нарасць на дрэве’, mâsa ’рубец, шрам’, грэч. μώλωψ (< mōsl‑) ’мазоль, шышка’. Матцэнаўэр (LF, 10, 334) і Младэнаў (302) набліжаюць mozolь да новав.-ням. Maser ’пражылак, узор на дрэве’ і літ. mãzgas ’вузел’, mezgù, mégstiвязаць’. Ільінскі (RS, 6, 222) параўноўвае са ст.-інд. mahánt‑, авест. mazant‑, алб. math, madhi, грэч. μέγας, лац. magaus, гоц. mikils ’вялікі’. Брукнер (346) дадае да літ. яшчэ ст.-в.-ням. masca, ням. Masche ’пятля’ (< і.-е. *mezg‑ ’плесці, вязаць’), гаворачы аб чаргаванні зычнай кораня ‑з‑ > ‑zg‑, ‑zd‑, ‑dz‑. Махэк₂ (377) сыходнай формай лічыць дзеяслоў mozgoliti ’ціснуць, рабіць мазалі’ (параўн. бел. мазголіць), якое ў выніку метатэзы паходзіць ад glomoziti (бел. гламаздзі́ць ’біць па галаве’ і інш.). Ад яго glomoz, glomuz (параўн. усх.-чэш. hlomouz, якое пасля адпадзення g‑ (> h‑) і метатэзы пераўтварылася ў mozol‑. Сюды ж бел. мазольны, мазолісты, мазалёвы ’набыты працай, намаганнямі’, ’які вымагае цяжкой працы’, ’які мае мазалі’ (Нас., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́рша ’прылада лавіць рыбу’ (БРС, Гарэц., Сцяшк. МГ); ’венцер’ (Мат. Гом.); ’рыбалоўная прылада з дубцоў або дроту (ніцей) з конусападобным уваходам’ (КТС, Крыв., Шатал.). Укр. ве́рша ’сплеценая з лазы рыбалоўная прылада, якая мае форму лейкі’, рус. ве́рша, арханг. верш, польск. wiersza, даўн. wirsza, в.-луж., н.-луж. wjerša, чэш. vrše ’тс’, славац. vrša, vrška ’прылада для лоўлі рыб, птушак’, славен. vrša, серб.-харв. вр̑ш, вр̑ша, вр̑шка, вр̑шва, балг. връша, макед. врша ’рыбалоўная прылада, верша’. Прасл. vьrža < vьrz‑ja ад vьrztiвязаць’ < *u̯erg̑ʼh‑si̯a (Покарны, 1154; Траўтман, 355; Махэк₂, 701), а не ад vьrša < vьrx‑ja, як сцвярджаюць Фасмер, 1, 302; Шанскі, 1, В, 70; КЭСРЯ, 57; Рудніцкі, 367, і не звязана са ст.-слав. врѣщи ’малаціць’ (Праабражэнскі, 1, 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́вуза, на́ўза ’вашчына’ (паст., З нар. сл.), ’соты без мёду, вашчына’ (слаўг., Нар. сл.), ’аснова для пчаліных сотаў, вырабленая штучна’ (мядз., Нар. словатв.), ’неператоплены воск’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вулеі’ (Сл. ПЗБ), навужваць ’рыхтаваць рамкі для мёду’ (Мат. Гом.), наву́знік, наву́жнік ’невялікі вулей у лесе на дрэве, пастаўлены для лаўлення раёў, што вылецелі са свайго пчальніка’ (Гарэц.); параўн. рус. наўза ’сухія ці пустыя канцы сотаў, падрыхтаваная вашчына без мёду’, науз, наузник ’невялікі вулей у лесе на дрэве (для лаўлення дзікіх пчол)’. Да вуза (гл.), вязаць; адносна словаўтварэння параўн. таксама рус. науз ’частка конскай збруі’, літаральна ’прывязь’; тады семантыка слова тлумачыцца як ’тое, што навязана, начэплена’, што адпавядае старажытнаму спосабу натыкання вашчыны на спецыяльныя калонкі ў калодачным вулеі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўраз ’самаробны паясок; кавалак вяроўкі’ (Скарбы), ’вяроўка’ (Нас.), поўразка ’завязка ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), ст.-бел. поврозь, паврозь ’вяроўка’ (XVI ст.), поворозь (Альтбаўэр, 147), укр. павроз, повороз. польск. powróz ’шнур, пастронак, вяроўка’, славац. povraz ’вяроўка, канат’, чэш. ρονζ ’вяровачка’ (< *povraz), славен. povraz, серб.-харв. тіовраз ’дужка вядра’, ’вяроўка, пятля’. Прасл. *po‑vorzь ’вяровачка з нітак’ < *vьrztiвязаць’, ^поўнагалосныя формы запазычаны з польскай мовы, гл. Карскі (I, 251): поврозы — ’несомненные полонизмы”), Цвяткоў (Запіскі, 62), Кюнэ (Poln., 88: ’wegen га und Betonungsübereinstimmung”). Гл. паўроза. Аднак нельга выключыць і рэдукцыю поўнагалосся: повараз > поўраз, што дае падставы разглядаць некаторыя ўсходнеславянскія формы як другасныя, у карысць чаго сведчыць шырокая геаграфія слова. Пра гэта гл. Векслер, Пет., 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сноп ‘звязка зжатых сцёблаў’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; ашм., Стан.; Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. сніп, рус. сноп, стараж.-рус. снопъ, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац. snop, серб.-харв. сно̏п, славен. snȍp, макед., балг. сноп, ст.-слав. снопъ. Прасл. *snopъ лічыцца роднасным ст.-в.-ням. snuaba ‘павязка’, snuobili н. р. ‘ланцужок’, да і.-е. *(s)neu‑вязаць’; Махэк₂ (564) тлумачыць праславянскую семантыку як ‘тое, чым звязваюць’ → ‘тое, што звязана’. Сной₁ (588) узводзіць *snopъ да і.-е. пашыранай базы *snəpo ‘тое, што звязана’ і, далей, да і.-е. базы *sneh‑p ‘звязваць’; Борысь (565) — да і.-е. *snēp‑/*snop‑/*snəp‑. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 700 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 334–335; Шустар-Шэўц, 1329.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны; зак.

1. гл. вязаць.

2. што. Завязваючы, злучыць адно з адным.

З. канцы вяровак.

З. платы.

З. сноп.

Двух слоў не звяжа (перан.: дрэнна перадае свае думкі).

3. каго-што. Злучыць, устанавіць сувязь, зносіны, блізкасць, агульнасць паміж кім-, чым-н.

З. партызан з падполлем.

З. свой лёс з кім-н. Сябры звязаны на ўсё жыццё.

З. вёску тэлефоннай сувяззю з райцэнтрам.

4. толькі дзеепрым. зал. прош., з чым. Пра дзеянне, якое цягне за сабой што-н., звязана з чым-н.

Паездка звязана са значнымі расходамі.

5. толькі дзеепрым. зал. прош., з кім-чым. Пра тое, што з’яўляецца блізкім каму-, чаму-н., непасрэдна адносіцца да каго-, чаго-н.

Беражом усё, што звязана з яго памяццю.

Асабістыя інтарэсы звязаны з грамадскімі.

6. што з чым. Устанавіць, адкрыць сувязі, залежнасць паміж чым-н.

З. адну з’яву з другой.

7. каго-што. Пазбавіць свабоды дзеянняў, дзейнасці, абмежаваць чым-н.

З. каго-н. па руках і нагах (пазбавіць свабоды ўчынкаў). З. ініцыятыву мас.

З. сябе абяцаннем.

8. што. Змацаваць вяжучым рэчывам ці пры дапамозе рубкі (спец.).

З. гальку вапнай.

З. кроквы.

|| незак. звя́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 2, 3, 6—8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паве́сма ’звязка часанага льну ад 10 да 12 жменяў’ (Нас., Маш.; КЭС, лаг.); у іншых крыніцах колькасць жменяў можа быць большай або меншай (Шат., Бяльк., Касп., Мядзв.), паве́сьма (Нар. сл., Мат. Гом.), повы́смо (Шатал., Сл. ПЗБ), пови́смо (Гарб., Выг.), пові́сма (Сл. ПЗБ), пове́сна (Жд. 2), паве́сло (Мат. Гом.), пові͡есмо ’пража на калаўроце’ (Бес.). Рус. паве́с(ь)мо ’пучок пражы ў сорак нітак’, чэш. pověsmo ’10 жменяў ільну’, славац. powesmo, ’пучок ільну або каноплі’, н.-луж. powězmo ’тс’, балг. повесмо́ ’звязка, вяроўка, канат’, славен. povésmo ’скручаны пучок для пражы’, серб.-ц.-слав. повѣсмо. Паводле Міклашыча (392), ад па‑ і весіць, тады прасл. pověsmo. Аналагічна Трубачоў (Ремесл. терм., 102). Махэк (476) узнаўляе прасл. po‑věz‑ьmo ад vęzati (гл. вязаць), але гэта версія не ўлічвае вакалізм слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рпацца ’капацца, калупацца’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 3, Жыв. сл., Сцяшк., Мат. Гом.). Укр. корпати ’калупаць, павольна рабіць што-небудзь’. Параўн. бел. карпаць (гл.) у значэнні ’кепска шыць’ (Нас., 230). Апошняе звязана з рус. корпать ’зашываць адзенне, лапіць’ і іншымі славянскімі паралелямі: серб.-харв. кр́пати ’лапіць абутак і адзенне’, славен. kŕpati ’тс’, польск. karpać ’лапіць адзенне’, славац. krpať ’тс’. Прасл. kъrpati вытворны дзеяслоў ад kъrpa ’лапік’ (балг. кърпа ’анучка, лапік’, серб.-харв. кр̏па ’тс’, славен. kŕpa ’лапік’, серб.-харв. кр̏пље ’від абутку’, kŕplja ’тс’, чэш. krpec, славац. krpec, польск. kierpce ’тс’). З гэтым славянскім словам, якое збераглося толькі спарадычна, генетычна звязана вядомая балтыйская назва абутку: ст.-прус. kurpe, літ. kùrpė, лат. kur̄pe (Тапароў, K–L, 323–333). Цікава, што першасны дзеяслоў літ. kur̃pti мае значэнне ’кепска шыць, вязаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузда́ ’частка конскай збруі’ (Нас.), вуздэ́чка ’тс’ (БРС), вузьдзе́чка ’аброць (звычайна з цуглямі, раменная)’ (Бяльк.), укр. вузда́ ’тс’ (а таксама ’доўгая вяроўка ў крылляў невада, для выцягвання яго’), рус. узда́ ’тс’, польск. uzda ’тс’, чэш. uzda ’тс’, славац. uzda ’тс’, в.-луж. wuzda ’тс’, н.-луж. huzda ’тс’, палаб. väuzda ’тс’, балг. юзда́, узда́ ’тс’, макед. узда ’тс’, серб.-харв. у́зда ’тс’, славен. úzda ’тс’. Прасл. uzda; адносна ўтварэння існуе некалькі версій: найбольш пашырана ў літаратуры (Фасмер, 4, 153) думка пра складаны характар слова — з і.-е. *ous‑ ’рот’ (гл. ву́сны) і *dhē ’ўстаўляць’ (гл. дзець), аналагічна па ўтварэнню да *ǫda (гл. ву́да); аднак больш пераканаўчай з’яўляецца этымалогія Данічыча і Гараева — да ву́зы, вяза́ць; параўн. рус. на́‑уз ’частка конскай збруі’, тады вузда́‑д‑ суфіксальным) значыла б літаральна ’прывязь’ (Аткупшчыкоў, Из истории, 140; там жа агляд версій і літаратура).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.

1. чаго. Разрэзаць чым‑н. вострым на часткі, кавалкі; накроіць. Нарэзаць хлеба. Нарэзаць сыру. □ Бабка Параска нарэзала сала — і для закускі і для яечні. Колас. Маці лячыла лейтэнанта сваімі, хатнімі сродкамі. Узамен бінтоў яна нарэзала з прасціны доўгіх стужак, а для прамыўкі ран .. ужывала адвар з пахучых траў. Курто.

2. чаго. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці. Нарэзаць дроў. Нарэзаць сечкі. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік, каб не было ніякага падазрэння. Чарот. // Зрэзаўшы, прыгатаваць, зрабіць. Нарэзаць букет ружаў.

3. каго. Зарэзаць у нейкай колькасці. Нарэзаць гусей.

4. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання. Нарэзаць зямлі. □ [Сузон:] — Мне на панскім [полі] хутар нарэзалі, толькі ж куды мне з такімі будынкамі перасяляцца? Галавач.

5. што. Зрабіць нарэзы. Нарэзаць гайку.

6. што. Зрабіць разьбу на чым‑н. Нарэзаць гравюру.

7. што. Спец. Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце. Нарэзаць лаву.

8. што. Зрабіць надрэз на чым‑н.

9. што. Нарабіць зубцоў на піле, назубіць.

10. што. Намуляць чым‑н. Нарэзаць плячо лямкой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)