СТАРО́Ў Іван Ягоравіч (23.2.1745, С.-Пецярбург — 17.4.1808),
рускі архітэктар; адзін з заснавальнікаў рус.класіцызму. Акад. Пецярбургскай АМ (з 1769). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1758—62), выкладаў у ёй (1769—72, з 1785 праф.). Як пенсіянер АМу 1762—68 працаваў у Парыжы і Рыме. У 1772—74 гал. архітэктар Камісіі па мураванай будоўлі Пецярбурга і Масквы. Аўтар сядзібных ансамбляў у Багародзіцку каля Тулы, Нікольскім-Гагарыне каля Масквы (абодва 1773—76), Тайцах (з 1774) і Сіворыцах (1775—76) пад Пецярбургам. З 1774 працаваў над рэканструкцыяй Аляксандра-Неўскай лаўры, пабудаваў там Троіцкі сабор. Найб. значная яго пабудова — Таўрычаскі палац. Упач. 1790-х г. працаваў на Украіне (сабор у Мікалаеве і інш.). З 1800 узначальваў буд. кантроль пры ўзвядзенні Казанскага сабора ў Пецярбургу. Сярод работ на Беларусі: тыпавы праект мураванага і драўлянага паштовага дома (1772; мураваныя дамы пабудаваны ў Віцебску, Магілёве, Полацку); праекты планіроўкі гасцінага двара, сядзібнага дома для рэзідэнцыі графа Р.А.Пацёмкіна і перабудовы Спаскай царквы (1784) уг. Дуброўна (Віцебская вобл.), праект палаца Пацёмкіна (канец 1780-х г.) і суднабуд. верфі (1785) уг. Крычаў (Магілёўская вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СУХІ́ ЗАКО́Н»,
закон аб забароне вытворчасці і продажу спіртных напіткаў. Дзейнічаў у ЗША (1920—33) і ў некаторых інш. дзяржавах. У ЗША, Ісландыі, Фінляндыі і інш. «С.з.» не прывёў да жаданай мэты. У Бельгіі, Францыі, Нарвегіі і інш.у розны час уводзіліся забараняльныя законы на напіткі пэўнага мацунку. У Швецыі з 1865 дзейнічала т.зв. Гатэнбургская сістэма, якая пазней з відазмяненнямі была ўведзена ў інш. скандынаўскіх краінах. Паводле гэтай сістэмы продаж спіртных напіткаў дазваляўся толькі адначасова з гарачай ежай, а рэстаратар атрымліваў даход выключна ад продажу харч. прадуктаў. З 1919 замест Гатэнбургскай была ўведзена картачная сістэма (т.зв. сістэма Брата), якая абмяжоўвала ўжыванне спіртных напіткаў да 4 лу месяц. У 1955—57 сістэма Брата адмерла, а «шведскі дэпартамент цвярозасці» фактычна быў зведзены на становішча статыстычнай установы. У Расіі забарона вытв-сці і продажу спіртных напіткаў была ўведзена ў 1914 і дзейнічала да 1925. Аднак забараняльныя меры прывялі да таго, што ў абход закона замест віна і гарэлкі сталі ўжываць розныя сурагаты, якія аказвалі яшчэ больш шкоднае ўздзеянне на арганізм. Чарговая спроба выкараніць п’янства і алкагалізм уб.СССР была зроблена ў 1980-я г. ў час праўлення М.С.Гарбачова. Яна пацягнула паўсюднае знішчэнне элітных вінаграднікаў і ажыятажны попыт на алкагольныя напіткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЗНЫ,
шляхецкі род герба «Газдава» ў ВКЛ. Паходзяць з правасл. баярства Браншчыны, з 2-й пал. 15 ст. валодалі маёнткам Палонка ў Ваўкавыскім пав.Найб. вядомыя:
Рыгор Іосіфавіч (каля 1500—71), маршалак гаспадарскі ў 1560—66, кашталян падляшскі ў 1566—69 і смаленскі з 1569. Валодаў маёнткамі Палонка, Ятвезск, Андрэевічы ў Ваўкавыскім пав., Дарсунішкі ў Ковенскім пав. З яго сыноў Пётр (?—1633) перайшоў у каталіцтва, быў старостам бабруйскім, ваяводам парнаўскім з 1626, Рыгор — маршалкам слонімскім. Мікалай (?—10.10.1640), сын Рыгора, падкаморы слонімскі з 1608, кухмістр ВКЛу 1623—35, падскарбі земскі з 1635. Гедэон Міхал (?—11.9.1652), сын Рыгора, падстолі ВКЛу 1631, стольнік ВКЛу 1631—38, харунжы гродзенскі з 1637. крайчы ВКЛу 1638—42, падчашы ВКЛу 1642—44, падскарбі земскі з 1644; староста брэсцкі з 1624. суражскі і мсціслаўскі, адміністратар Гродзенскай і Магілёўскай эканомій. Марцыян (?—17.5 або 2.8.1643), сын Рыгора, канонік віленскі з 1620, адначасова духоўны пісар ВКЛу 1628—41, духоўны рэферэндар ВКЛу 1631—41, каад’ютар віленскі ў 1638—43, біскуп-суфраган беларускі з 1639, падканцлер ВКЛ з 1641. Павел Пётр (?—15.5.1639), сын Рыгора; староста старадубскі ў 1630—36, абозны ВКЛу 1633—38. падстолі ВКЛ з 1638. Тэафіл (?—1645), сын Мікалая. староста ваўкавыскі, ваявода брэсцкі з 1642.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫЛО́ГІЯ (грэч. trilogia),
тры адносна самастойныя творы, якія аб’ядноўваюцца ў адзіны цыкл агульнасцю ідэйнай задумы, галоўных герояў і пераемнасцю сюжэта.
Узнікла ў тэатры Стараж. Грэцыі. Уант. эпоху Т. называлі цыкл з 3 трагедый (напр., «Арэстэя» Эсхіла). У л-ры новага часу побач з драм. Т. развіваецца эпічная; у 20 ст. яна становіцца асн. відам Т. (творы А.Талстога, М.Горкага, В.Васілеўскай, М.Пуйманавай, У.Фолкнера).
Мера злучанасці асобных частак паміж сабою тут бывае розная. У Т. «На ростанях» («У Палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях») Я.Коласа часткі цесна ўзаемазвязаны: вытрымліваецца адзіны кампазіцыйны план; біяграфія гал. героя, яго духоўнае станаўленне паслядоўна праходзяць праз увесь твор, які набывае маст. цэласнасць. У Т. «Шэметы» («На парозе будучыні», «Гарадок Устронь», «Шэметы») М.Лобана, «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах» і «Сорак трэці» (не мае агульнай назвы) І.Навуменкі часткі даволі самастойныя. Тут дзейнічае шэраг герояў буйнога плана, якія ў розных частках займаюць рознае месца ў сюжэце. Т. — разнавіднасць архітэктанічнай формы (гл.Архітэктоніка), якая можа аб’ядноўваць 2, 4, 5 твораў (дылогія, тэтралогія, пенталогія). Расчляненне літ. цэлага на 3 асобныя творы-часткі абумоўліваецца разгорнутасцю задумы, вял. аб’ёмам матэрыялу, своеасаблівасцю сюжэта і кампазіцыі, а таксама імкненнем зрабіць твор больш зручным для ўспрымання чытачом.
(Toulouse-Lautrec-Monfa)] Анры Раймон Мары дэ (24.11.1864, г. Альбі, Францыя — 9.9.1901),
французскі жывапісец і графік, буйнейшы прадстаўнік постімпрэсіянізму. Вучыўся ў Парыжы ў Л.Бона (1882) і Ф.Кармона (з 1883). Зазнаў уплыў Э.Дэга і яп. гравюры. Асн. тэма творчасці — забавы і быт начных парыжскіх кабарэ, кавярняў і інш., якія ён увасабляў без маральнасці, але з уласцівай яму хваравітай вастрынёй назіранняў, часта з едкай іроніяй, па-майстэрску перадаючы гратэскную дынаміку нібыта выпадкова выхапленых з жыцця мізансцэн, характарнасць поз і жэстаў: «Цырк Фернандо. Наезніца» (1888), «Танец у «Мулен Руж» (1890), «У «Мулен Руж» (1892), «Спявачка Івет Гільбер» (1894). Яго манеры ўласцівы абагульнены, гнуткі і ломкі малюнак, доўгія вібрыруючыя мазкі, халодная гама, адцененая буйнымі, яркімі, маляўнічымі плямамі. У 1890-я г. выканаў плакаты «У «Мулен Руж». Ла Гулю» (1891), «Арыстыд Бруан у «Амбасадэр» (1892), «Японская канапа», «Жан Аўрыль у «Жардэн дэ Пары» (абодва 1893) і інш., якія сталі рэв. крокам у развіцці рэкламнага плаката, у 1892—99 зрабіў больш як 300 літаграфій. Аўтар дэкарацый да спектакляў, ілюстрацый да твораў. Іл.гл. таксама да арт.Літаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТУНЯВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства, якая займаецца вырошчваннем тытуню і махоркі для атрымання тытунёвых вырабаў, а таксама некат. арганічных рэчываў. Вырошчваюць тытунь культурны, або курыльны, і махорку. Нягледзячы на пэўную небяспеку для здароўя, тытунь і махорка карыстаюцца вял. попытам. Тытунь патрабуе высокіх т-р паветра (24—28 °C) для прарастання насення, росту і развіцця раслін; значнай вільгаці, вял. колькасці пажыўных рэчываў у глебе. Лепшыя глебы для вырошчвання тытуню — чарназёмы, шэразёмы і каштанавыя. Вырошчванне, уборка і сушка тытуню — працаёмкія працэсы. Т. здаўна існавала ў карэннага насельніцтва Амерыкі, адкуль у канцы 15 — пач. 16 ст. прыйшло ў Іспанію і інш. краіны. На Беларусі яго пачалі вырошчваць з 17 ст.Сусв. плошчы пад пасевамі тытуню больш за 4 млн.га. Асн. вытворцы — Кітай, ЗША, Індыя, Бразілія і Турцыя; развіта Т. таксама ў краінах Зах. Афрыкі, у Аўстраліі, Паўд.-Афр. Рэспубліцы, Балгарыі, Кубе. У краінах СНД высакаякасны тытунь вырошчваюць у Малдове, на Украіне (Крым), на Пд Расіі, у Таджыкістане, Грузіі і Азербайджане; махорку — у Расіі. На Беларусі махорку раней вырошчвалі ў грамадскіх гаспадарках некат. раёнаў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл.У наш час гэтую культуру ў невял. аб’ёмах вырошчваюць толькі ў асабістых гаспадарках расадным спосабам. Рабіліся спробы (2-я пал. 20 ст.) вырошчваць якасны тытунь у некат. грамадскіх гаспадарках Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДЫ́КА Уладзімір Марцінавіч (3.1.1905, в. Цітва Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1.7.1940),
бел. паэт, перакладчык. Скончыў агульнаадук. курсы ў Мінску (1923). Настаўнічаў, працаваў сакратаром выканкома сельсавета. З 1929 у Мінску. Быў чл.«Маладняка». У 1936 рэпрэсіраваны, у 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі і высланы з Беларусі. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1926. У першым зб. «Суніцы» (1926) — пафас новага жыцця, юнацкі запал, часта ў рытарычным выяўленні. Узб. «Выбраныя вершы» (1932) і «Радасны будзень» (1935) грамадз. тэматыка, імкнуўся найб. поўна раскрыць светаадчуванне сучасніка, паяднаць рамант. акрыленасць з глыбокім лірызмам. Лепшыя вершы, лірычныя цыклы «На ўзвеях дзён» і «Песні з поўдня» пазначаны арган. адзінствам грамадскіх матываў і інтымных перажыванняў, наватарскай смеласцю паэт. мыслення, унутр. засяроджанасцю, багаццем інтанацый. На бел. мову пераклаў раман М.Шолахава «Ціхі Дон» (кн. 1, 1936), аповесць К.Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбр. твораў У.Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934) і інш. На верш Х. «Расцём і дужэем» А.Туранкоў напісаў песню.
Тв.:
Выбр. вершы. Мн., 1956;
[Вершы] Мн., 1969.
Літ.:
Бярозкін Р. У.Хадыка // Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971;
Шушкевіч С. У.Хадыка // Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНА́ЎЧЫЦЫ,
вёска ў Брэсцкім р-не на аўтадарозе Брэст—Камянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнУ ад Брэста. 2380 ж., 884 двары (2003). З-д жалезабетонных вырабаў, ПМК-55, вучэбны цэнтр Брэсцкага аблсельгасхарча. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл, Свята-Параскева-Пятніцкая (Пакроўская) царква (1733).
Вядомы з пач. 15 ст.У 1421 у Ч. заснаваны касцёл. У 1487 баярын Іван Іллініч абмяняў свае вотчыны на дзярж. маёнтак Ч., які заставаўся ў родзе Іллінічаў да 2-й пал. 16 ст. Пасля смерці ў 1569 Юрыя Іллініча Ч. перайшлі да Радзівілаў, да пач. 19 ст. Чарнаўчыцкае графства — цэнтр радзівілаўскага маёнтка. У 16—18 ст. мястэчка ў Брэсцкім пав.ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) уРас. імперыі, у Брэсцкім пав. Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ.У 1886—574 ж., 71 двор, школа, 2 правасл. царквы, яўр. малітоўны дом, сінагога. З 1921 у Польшчы, вёска ў Турненскай гміне Брэсцкага пав. Палескага ваяв., 149 ж. (1921). З 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 вёска ў Брэсцкім р-не, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУШКЕ́ВІЧ Станіслаў Станіслававіч (н. 15.12.1934, Мінск),
бел. фізік, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991). Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982). Сын С.П.Шушкевіча. Скончыў БДУ (1956). З 1956 у Ін-це фізікі АН Беларусі, на Мінскім радыёзаводзе. У 1961—67 і 1969—90 уБДУ (з 1971 заг. кафедры, з 1986 прарэктар). У 1967—69 у Мінскім радыётэхн. ін-це (прарэктар).
У 1989—91 нар.дэп.СССР. У 1990—96 дэп., у 1990—91 1-ы нам. Старшыні, у 1991—94 Старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1994 дырэктар Цэнтра паліт. і эканам. даследаванняў Еўрап. гуманітарнага ун-та (Мінск). Разам з кіраўнікамі Расіі і Украіны падпісаў Белавежскія пагадненні 1991 аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Навук. працы па радыёфізіцы, опта- і ядз. электроніцы. Адзін з аўтараў асноватворных прац па аднаэлектроннай фотарэгістрацыі. Развіў метады электроннай інтраскапіі, спосабы візуалізацыі і каардынатаадчувальныя цвердацельныя дэтэктары іанізавальных выпрамяненняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Основы радиоэлектроники. 2 изд. Мн., 1986 (разам з М.К.Яфімчыкам);
ЭВМ и микропроцессор. Мн., 1990 (разам з Я.В.Більдзюкевічам. В.Л.Гурачэўскім);
Неокоммунизм в Беларуси. Смоленск. 2002.
Літ.:
Класкоўская Л., Класкоўскі А. Станіслаў Шушкевіч: Пуцявіна лёсу. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Васіль Мікалаевіч (н. 21.11.1946, в. Ламачына Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф, дзярж. дзеяч. Д-рфілас.н. (2004). Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). З 1974 уБСГА. З 1977 на парт. рабоце (у 1984—89 1-ы сакратар Чэрыкаўскага райкома КПБ, у 1989—91 пам. 1-га сакратара, нам.заг. аддзела ЦККПБ). З 1991 у Мінскім аблвыканкоме. У 1994—96 сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай. У 1995—96 дэп., 1-ы нам. Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1998 саветнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Малдове. З 2001 уМіжнар.гуманіт.-эканам. ін-це (дэкан ф-та). З 2002 у апараце Нац.АН Беларусі. З 2004 дырэктар Ін-та філасофіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах дыялектыкі сац. прагрэсу, гіст. неабходнасці яго універсалізацыі і гуманізацыі, станаўлення бел. дзяржаўнасці ў кантэксце сучаснага цывілізацыйнага і чалавечага развіцця.
Літ.:
На новом витке истории. Мн., 1996;
Социальный прогресс и перспективы человека. Мн., 1999;
Социальная закономерность. Мн., 2000;
Социальный прогресс и человеческое развитие // Чалавек. Грамадства. Свет. 2000. № 4;
Рэтраспектыўны погляд на праблему сацыяльнага прагрэсу// Весці Нац.АН Беларусі. Сер. гуманіт.навук. 2001. № 2;