ШУШКЕ́ВІЧ Станіслаў Станіслававіч (н. 15.12.1934, Мінск),
бел. фізік, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991). Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982). Сын С.П.Шушкевіча. Скончыў БДУ (1956). З 1956 у Ін-це фізікі АН Беларусі, на Мінскім радыёзаводзе. У 1961—67 і 1969—90 у БДУ (з 1971 заг. кафедры, з 1986 прарэктар). У 1967—69 у Мінскім радыётэхн. ін-це (прарэктар).
У 1989—91 нар.дэп.СССР. У 1990—96 дэп., у 1990—91 1-ы нам. Старшыні, у 1991—94 Старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1994 дырэктар Цэнтра паліт. і эканам. даследаванняў Еўрап. гуманітарнага ун-та (Мінск). Разам з кіраўнікамі Расіі і Украіны падпісаў Белавежскія пагадненні 1991 аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Навук. працы па радыёфізіцы, опта- і ядз. электроніцы. Адзін з аўтараў асноватворных прац па аднаэлектроннай фотарэгістрацыі. Развіў метады электроннай інтраскапіі, спосабы візуалізацыі і каардынатаадчувальныя цвердацельныя дэтэктары іанізавальных выпрамяненняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Основы радиоэлектроники. 2 изд. Мн., 1986 (разам з М.К.Яфімчыкам);
ЭВМ и микропроцессор. Мн., 1990 (разам з Я.В.Більдзюкевічам. В.Л.Гурачэўскім);
Неокоммунизм в Беларуси. Смоленск. 2002.
Літ.:
Класкоўская Л., Класкоўскі А. Станіслаў Шушкевіч: Пуцявіна лёсу. Мн., 1994.