ТРУ́САЎ Алег Анатолевіч (7.8.1954, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг і гісторык архітэктуры, грамадска-паліт. дзеяч. Канд. гіст. н. (1981), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). З 1976 супрацоўнік, з 1980 начальнік археал. аддзела Бел. рэстаўрацыйнага праектнага ін-та. З 1995 у Бел. ун-це культуры (у 1996—98 дэкан ф-та бібліятэчна-інфармацыйных сістэм). Вывучае помнікі манум. дойлідства, матэрыяльную культуру Беларусі 11—18 ст. Распрацаваў методыку арх.-археал. вывучэння манум. помнікаў Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў археалогіі і архітэктуры ў шэрагу бел. гарадоў. У 1990—96 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991—96 нам. старшыні Камісіі Вярх. Савета па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. У 1992—95 старшыня, 1998—99 нам. старшыні Цэнтр. рады Бел. с.-д. грамады. З 1999 старшыня Т-ва бел. мовы імя Ф.Скарыны.
Тв.:
Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: Архитектурно-археол. анализ. Мд., 1988;
Старажытны Мсціслаў. Мн., 1992 (разам з М.А.Ткачовым);
Беларускае кафлярства. Мд., 1993;
Стары замак у Гродне XI — XVIII стст. Мн., 1993 (разам з В.Е.Собалем, Н.І.Здановіч);
Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн., 1994 (разам з Н.І.Здановіч, А.К.Краўцэвічам);
Манументальнае дойлідства Беларусі XI — XVIII стст.;
Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001.
т. 15, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУГА́Н-БАРАНО́ЎСКІ Міхаіл Іванавіч (8.1.1865, Харкаўская вобл., Украіна — 21.1.1919),
расійскі і ўкр. эканаміст, гісторык, грамадскі дзеяч і публіцыст; прадстаўнік «легальнага марксізму». Акад. АН Украіны (1919). Скончыў Харкаўскі ун-т (1888). У 1895—99 і 1905 у Пецярбургскім ун-це, з 1913 — праф. Пецярбургскага політэхн. ін-та. У 1905—07 у партыі кадэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 на Украіне: міністр фінансаў ва ўрадзе ўкр. Цэнтр. рады, праф. Кіеўскага ун-та. Адзін з арганізатараў АН Украіны. Навук. працы па праблемах паліт. эканоміі, гісторыі рас. прам-сці, каап. руху. У кн. «Руская фабрыка ў мінулым і сучасным» (1898) крытыкаваў народнікаў па пытаннях эканам. развіцця Расіі. У працы «Тэарэтычныя асновы марксізму» (1905) абвясціў тэорыю К.Маркса толькі «часткова правільнай» і адным з першых выступіў за спалучэнне марксісцкай тэорыі прац. вартасці і тэорыі гранічнай карыснасці. Лічыў, што капіталізм здольны да безупыннага развіцця і самакарэкціравання, а неабходнасць пераходу ад капіталізму да сацыялізму бачыў у сферы маралі, а не ў сферы аб’ектыўных законаў.
Тв.:
Современный социализм в своем историческом развитии. СПб., 1906;
Социальная теория распределения. СПб., 1913;
Очерки из новейшей истории политической экономии и социализма. 5 изд. СПб., 1914;
Социальные основы кооперации. М., 1916;
Влияние идей политической экономии на естествознание и философию. Киев. 1925.
т. 16, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРА́ЕЎ Барыс Аляксандравіч (5.8.1868, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 23.7.1920),
гісторык-усходазнавец, заснавальнік рас. школы гісторыі і філалогіі Стараж. Усходу. Акад. Рас. АН (1918). Праф. Пецярбургскага ун-та (1904). Д-р усеаг. гісторыі (1902). Скончыў Віленскую гімназію, Пецярбургскі ун-т (1891). З 1891 працаваў у музеях Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі. З 1896 у Пецярбургскім ун-це. З 1912 хавальнік збору егіпецкіх старажытнасцей Музея прыгожых мастацтваў у Маскве. Адзначаны вял. залатым медалём Рус. археал. т-ва (1916). Аўтар каля 150 навук. прац па урартазнаўстве, егіпта-, семіта-, хета-, шумера- і асірыялогіі, гісторыі Эфіопіі і інш. Асновай гіст. развіцця лічыў рэлігію і духоўную культуру. Яго гал. праца «Гісторыя Старажытнага Усходу» (ч. 1—2, 1911—12; т. 1—2, 2-е выд., 1936). Ініцыятар выдання навук.-папулярнай серыі «Культурна-гістарычныя помнікі Старажытнага Усходу». Вучнямі Т. былі ўсходазнаўцы І.Ю.Крачкоўскі, В.В.Струвэ, І.М.Волкаў, М.Д.Флітнер і інш.
Тв.:
История Древнего Египта. Т. 1—2. Мн., 2002 (разам з Д.Брэстэдам);
Бог Тот: Опыт исслед. в обл. древнеегипет. культуры. СПб., 2002.
Літ.:
Коростовцев М.А. Акад. Б.А.Тураев // Вестн. древней истории. 1974. №2;
Нечухрин А.Н. Историки Западной Беларуси, XIX — начало XX вв.: (Очерки) // Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 5, ч. 2.
Дз.У.Караў.
т. 16, с. 35
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РА Барыс Мікалаевіч (н. 8.12.1937, Масква),
расійскі гісторык. Чл.-кар. Рас. АН (2000). Д-р гіст. н. (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1960 у Археаграфічнай камісіі АН СССР, з 1965 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АН СССР (цяпер Ін-т славяназнаўства Рас. АН). Даследуе сац., этнічную і культ. гісторыю зах. славян у эпоху сярэдневякоўя, гісторыю міжнар. адносін Цэнтр., Усх. і Паўд.-Усх. Еўропы ў 16—17 ст., гісторыю царквы ў зах. і ўсх. славян эпохі сярэдневякоўя. Адзін з аўтараў кн. «Развіццё этнічнай самасвядомасці славянскіх народаў у эпоху ранняга сярэдневякоўя» (1982), «Развіццё этнічнай самасвядомасці славянскіх народаў у эпоху сталага феадалізму» (1989), «Брэсцкая унія 1569 г. і грамадска-палітычная барацьба на Украіне і ў Беларусі ў канцы XVI — пачатку XVII ст.» (ч. 1—2, 1996—99) і інш.
Тв.:
Русско-польские отношения и балтийский вопрос в конце XVI — начале XVII в. М., 1973;
Русско-польские отношения и политическое развитие Восточной Европы во второй половине XVI — начале XVII в. М., 1978;
Отношения государства и церкви у восточных и западных славян: (Эпоха средневековья). М., 1992;
Сказания о начале славянской письменности. СПб., 2000;
Грюнвальдская битва // Вопр. истории. 1985. № 7.
Літ.:
Florilegium: К 60-летию Б.Н.Флори. М., 2000.
В.С.Пазднякоў.
т. 16, с. 431
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Аляксандр Фёдаравіч (14.3.1923, в. Тартак Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 19.11.1995),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік Вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1946), БДУ (1950). У 1946—58 на камсам. і парт. рабоце ў Івянецкім р-не, Баранавіцкім, Маладзечанскім абкомах КП(б)Б, заг. аддзела абл. газ. «Красное знамя» (г. Маладзечна). З 1961 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР. З 1965 выкладчык Мінскага радыётэхнічнага, з 1973 заг. кафедры Бел. тэатр.-мастацкага, з 1977 — Бел. політэхн. ін-таў. Даследаваў гісторыю Кастр. рэвалюцыі 1917, польска-сав. вайну 1919—20, антыфаш. і партыз. рух у Вял. Айч. вайну, рэпрэсіі 1930—50-х г.
Тв.:
Польские интернационалисты в борьбе за власть Советов в Белоруссии. Мн., 1967;
Становление партизанского движения в Белоруссии и дружба народов СССР. Мн., 1980 (разам з Р.Р.Кручком);
Вдохновитель и организатор великой Победы. Мн., 1985 (разам з Г.А.Алдакушыным);
Солдат великих боев: Жизнь и деятельность Ф.Э.Дзержинского. 5 изд. Мн., 1987;
Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.) // Бел. гіст. часоп. 1994. № 1—2;
Аб раззбраенні груповак Арміі Краёвай у Нарачанскай і Налібоцкай пушчах (1943—1944) // Там жа. 1996. № 1, 3.
В.Ф.Кушнер.
т. 16, с. 565
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РБЕРЫ, Херберт Чэрберы (Herbert Cherbury) Эдвард (3.3.1583, Эйтан-он-Северн, графства Шропшыр, Вялікабрытанія — 20.8.1648), англійскі філосаф, гісторык, паэт, грамадскі дзеяч; заснавальнік англ. дэізму. Ірл. (1624) і англ. (1629) пэр. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. У 1618—22 пасол у Францыі. У час грамадз. вайны 1642—46 у Англіі выступаў на баку раялістаў, але ў 1644 быў вымушаны капітуляваць. У гал. філас. працы «Пра ісціну» (1624) сцвярджаў, што вечная і універсальная ісціна даступная пазнанню, бо кожны чалавек надзелены Богам прыроджанымі псіхічнымі здольнасцямі, правільнае развіццё якіх прыводзіць да спасціжэння «агульных ідэй». Распрацаваў вучэнне пра «натуральную рэлігію розуму», у аснове якой ляжаць 5 «агульных ідэй»: існуе вышэйшае быццё; яго трэба шанаваць; дабрадзейнае жыццё — гал. форма шанавання; чалавек атрымлівае збаўленне праз раскаянне; пасля смерці кожнага чакае ўзнагарода ці пакаранне. На яго думку, ісціна («агульныя ідэі») была ўласціва раннім формам рэлігіі да часу спекуляцый на рэліг. ідэях з боку духавенства («Пра рэлігію язычнікаў», апубл. 1663). Аўтар «Аўтабіяграфіі» (1624, апубл. 1764), гіст. працы «Жыццё і цараванне караля Генрыха VIII» (1649), паэт. кн. «Выпадковыя вершы» (апубл. 1665) і інш. Рэліг.-філас. ідэі Ч. разглядалі П.Гасендзі, Р.Дэкарт; яго вучэнне паўплывала на станаўленне кембрыджскай школы платанізму і шатландскай школы ў філасофіі.
Н.Г.Кісялёва.
т. 17, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКІМО́ВІЧ Юрый Аляксандравіч (13.10.1946, Мінск — 7.2.1994),
бел. гісторык архітэктуры, педагог. Сын Алеся Якімовіча. Канд. архітэктуры (1979). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (з 1969), з 1980 заг. рэдакцыі ў выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». З 1986 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Даследаваў гісторыю бел. архітэктуры, творчасць мастакоў 19 ст. (Н.Орды, Ю.Пешкі, Дз.Струкава і інш.). Вылучыў Палескія школы дойлідства, паказаў асаблівасці іх развіцця ў 17—19 ст. Адзін з аўтараў артыкулаў у «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, Мн., 1984—88), «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, Мн., 1987) і інш. Аўтар рэканструкцый асобных сядзібна-палацавых і замкавых пабудоў 16—17 ст.
Тв.:
Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн.,1978;
Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 7;
Магілёўскі архітэктурны дэкор XIX — пачатку XX ст. // Там жа. 1986. № 6;
З віленскай калекцыі // Там жа. 1989. № 11;
Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. (разам з Р.В.Баравым) // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985;
Деревянное зодчество Белоруссии // Дерево в архитектуре и скульптуре славян: Пер. с фр. М.,1987;
Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в.: Справ. пособие. Мн., 1991.
т. 18, кн. 1, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА Леанід Вікенцьевіч (н. 1.3.1944, в. Сакаўка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (2003). Скончыў БДУ (1970), дзе і працаваў (выкладчык, дацэнт, нам. дэкана гіст. ф-та). З 1981 дырэктар Дома навукі і культуры ў Варшаве, саветнік Пасольства СССР у Польшчы. З 1986 дацэнт, праф. Мінскай Вышэйшай парт. школы (з 1990 Ін-т паліталогіі і сац. кіравання). З 1989 старшыня т-ва «Беларусь—Польшча». З 1993 гал. рэдактар час. «Беларуская мінуўшчына», адначасова з 1996 заг. кафедры дыпламат. і консульскай службы БДУ. Даследуе гісторыю пасляваен. Польшчы і інш. краін Цэнтр. Еўропы, міжнар. адносіны. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручнікаў, даведнікаў і навуч. дапаможнікаў «Крыжовы шлях» (1993), «Беларусазнаўства» (1997), «Чыны, рангі, званні. Пратакольнае старшынства ў Беларусі і за мяжой» (1998). «Асновы дыпламатыі. Дыпламатычная служба» (2001), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003) і інш.
Тв.:
Мировая социалистическая система: Даты, факты, коммент. Мн., 1986 (разам з В.В.Бянькоўскім);
Испытание на прочность: О-во польско-сов. дружбы: становление и развитие. Мн., 1989;
Испытание властью: Уроки и выводы из деятельности ПОРП. Мн., 1991;
Политическая борьба в Польше (70—80 гг.). Мн., 1995;
Новая социал-демократия. Трансформация левой партии в Польше. Мн., 2001;
Политическое развитие Польши в 70—80-е гг. XX в. Мн., 2002.
т. 18, кн. 1, с. 421
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Смірноў А. Ф. (гісторык) 1/98; 2/84, 396; 3/187, 415, 496; 4/362; 5/127, 266; 6/407; 7/302; 9/309, 493; 11/200; 12/422, 423
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСЛАВІ́ЗМ,
ідэйна-палітычная плынь у 19 — пач. 20 ст., якой прытрымлівалася частка рас. і замежнага славянскага грамадства. Тэрмінам «П.» у розны час абазначалі розныя па змесце з’явы: ідэі слав. еднасці і культ. супольнасці, праекты слав. федэрацыі і канфедэрацыі і інш. Ідэі слав. узаемнасці распрацоўвалі чэх І.Добраўскі, славак П.Шафарык, харват Л.Гай, серб В.Караджыч, чарнагорац П.Негаш. Ва ўмовах чужаземнай няволі (аўстр. і тур.) аб’яднаўчая ідэя славян мела на мэце здабыць незалежнасць з апорай на аб’яднаныя намаганні прыгнечаных слав. народаў або шляхам звароту па дапамогу да адзінай тады незалежнай і моцнай слав. дзяржавы — Расіі. У паліт. жыццё тэрмін «П.» увялі ў пач. 1840-х г. аўстр. і герм. шавіністы, якія ў ажыўленні слав. руху бачылі пагрозу сваім гегеманісцкім імкненням. У 2-й пал. 19 ст. гэты тэрмін пашырыўся як сродак абвінавачання слав. нац.-вызв. рухаў у імкненні да стварэння «Усеслав. манархіі» ці «Сусв. Рас. імперыі». Як ідэалогія П. склаўся ў Расіі як рэакцыя на паражэнне ў Крымскай вайне 1853—56 і паўстанне 1863—64. Яго ідэолагамі былі М.Я.Данілеўскі, А.І.Кошалеў, М.М.Страхаў і інш. У аснове іх канцэпцыі ляжала ідэя захавання славянамі сваёй самабытнасці праз утварэнне імі саюзу слав. народаў, каб супрацьстаяць націску пангерманізму. Гісторык М.П.Пагодзін прапанаваў тэзіс аб перавазе славян над інш. народамі і выступаў за аб’яднанне славян у адну дзяржаву на чале з Расіяй; славяназнавец А.Ф.Гільфердынг лічыў, што ў аснове слав. еднасці павінна ляжаць усё лепшае, што выпрацавана культурай гэтых народаў. Найб. поўна і ўсебакова ідэалогію П. распрацаваў Данілеўскі ў кн. «Расія і Еўропа» (1871). Яго праект усеслав. федэрацыі на чале з Расіяй і сталіцай у Канстанцінопалі аб’ядноўваў 125 млн. чал., «роднасных па духу і крыві». На яго думку, толькі так можна было дасягнуць сусв. раўнавагі паміж трыма асн. сіламі: Зах. Еўропай, славянствам і Амерыкай, а свет пазбегнуў бы самай вял. небяспекі — усталявання гегемоніі зах. культуры. Як паліт. і грамадскі рух П. ахопліваў ч. дзярж. (граф М.П.Ігнацьеў, кн. У.А.Чаркаскі і інш.) і ваен. (генералы М.Р.Чарняеў, М.Дз.Скобелеў, Р.А.Фадзееў) дзеячаў, а таксама інтэлігенцыю (пісьменнікі І.С.Аксакаў, У.У.Крастоўскі, Ф.І.Цютчаў, вучоныя У.І.Ламанскі, А.Ф.Мілер і інш.). На Беларусі думку пра неабходнасць слав. саюзу на чале з Расіяй пашыралі гісторык М.В.Каяловіч, яго сын публіцыст М.М.Каяловіч і іх прыхільнікі І.А.Катовіч, П.М.Жуковіч, В.В.Шчарбіцкі і інш. Грамадскі рух П. падазрона ўспрымаўся ва ўрадавых колах Расіі, быў аб’ектам крытыкі з боку ліберальных і рэв.-дэмакр. плыней як рэакцыйная тэорыя. Рэв. падзеі пач. 20 ст. прывялі да знеслаўлення П. Некаторае яго ажыўленне адбылося напярэдадні і ў час 1-й сусв. вайны. Пад уплывам Пражскага слав. з’езда 1908 у Расіі ўзнікла Т-ва слав. узаемнасці на чале з М.А.Хамяковым, У.Л.Маклаковым, Б.А.Бобрынскім. Яго аддзяленні з 1909 існавалі ў Вільні, Мінску і інш. гарадах. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 П. сышоў з грамадска-паліт. сцэны. Ідэі слав. узаемнасці атрымалі новае ажыўленне ў 1990-я г.
Літ.:
Данилевский Н.Я. Россия и Европа. 6 изд. СПб., 1995;
Павленко О.В. Панславизм // Славяноведение. 1998. № 6.
В.М.Чарапіца, В.М.Міхееў.
т. 12, с. 50
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)