ГУРА́ЕЎ Барыс Аляксандравіч (5.8.1868, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 23.7.1920),
гісторык-усходазнавец, заснавальнік рас. школы гісторыі і філалогіі Стараж. Усходу. Акад. Рас. АН (1918). Праф. Пецярбургскага ун-та (1904). Д-р усеаг. гісторыі (1902). Скончыў Віленскую гімназію, Пецярбургскі ун-т (1891). З 1891 працаваў у музеях Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі. З 1896 у Пецярбургскім ун-це. З 1912 хавальнік збору егіпецкіх старажытнасцей Музея прыгожых мастацтваў у Маскве. Адзначаны вял. залатым медалём Рус. археал. т-ва (1916). Аўтар каля 150 навук. прац па урартазнаўстве, егіпта-, семіта-, хета-, шумера- і асірыялогіі, гісторыі Эфіопіі і інш. Асновай гіст. развіцця лічыў рэлігію і духоўную культуру. Яго гал. праца «Гісторыя Старажытнага Усходу» (ч. 1—2, 1911—12; т. 1—2, 2-е выд., 1936). Ініцыятар выдання навук.-папулярнай серыі «Культурна-гістарычныя помнікі Старажытнага Усходу». Вучнямі Т. былі ўсходазнаўцы І.Ю.Крачкоўскі, В.В.Струвэ, І.М.Волкаў, М.Д.Флітнер і інш.
Тв.:
История Древнего Египта. Т. 1—2. Мн., 2002 (разам з Д.Брэстэдам);
Бог Тот: Опыт исслед. в обл. древнеегипет. культуры. СПб., 2002.
Літ.:
Коростовцев М.А. Акад. Б.А.Тураев // Вестн. древней истории. 1974. №2;
Нечухрин А.Н. Историки Западной Беларуси, XIX — начало XX вв.: (Очерки) // Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 5, ч. 2.
Дз.У.Караў.
т. 16, с. 35
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)