ТУГА́Н-БАРАНО́ЎСКІ Міхаіл Іванавіч (8.1.1865, Харкаўская вобл., Украіна — 21.1.1919),
расійскі і ўкр. эканаміст, гісторык, грамадскі дзеяч і публіцыст; прадстаўнік «легальнага марксізму». Акад. АН Украіны (1919). Скончыў Харкаўскі ун-т (1888). У 1895—99 і 1905 у Пецярбургскім ун-це, з 1913 — праф. Пецярбургскага політэхн. ін-та. У 1905—07 у партыі кадэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 на Украіне: міністр фінансаў ва ўрадзе ўкр. Цэнтр. рады, праф. Кіеўскага ун-та. Адзін з арганізатараў АН Украіны. Навук. працы па праблемах паліт. эканоміі, гісторыі рас. прам-сці, каап. руху. У кн. «Руская фабрыка ў мінулым і сучасным» (1898) крытыкаваў народнікаў па пытаннях эканам. развіцця Расіі. У працы «Тэарэтычныя асновы марксізму» (1905) абвясціў тэорыю К.Маркса толькі «часткова правільнай» і адным з першых выступіў за спалучэнне марксісцкай тэорыі прац. вартасці і тэорыі гранічнай карыснасці. Лічыў, што капіталізм здольны да безупыннага развіцця і самакарэкціравання, а неабходнасць пераходу ад капіталізму да сацыялізму бачыў ў сферы маралі, а не ў сферы аб’ектыўных законаў.
Тв.:
Современный социализм в своем историческом развитии. СПб., 1906;
Социальная теория распределения. СПб., 1913;
Очерки из новейшей истории политической экономии и социализма. 5 изд. СПб., 1914;
Социальные основы кооперации. М., 1916;
Влияние идей политической экономии на естествознание и философию. Киев. 1925.
т. 16, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)