СЕ́ЎЧАНКА Антон Нічыпаравіч (22.2.1903, в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 26.9.1978),
бел. фізік, заснавальнікнавук. школ па спектраскапіі злучэнняў шасцівалентнага урану і фотафізіцы біялагічна важных пігментаў.
Акад. АН Беларусі (1953), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1953). Герой Сац. Працы (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў БДУ (1932). З 1934 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград). З 1953 заг. сектара фізікі і матэматыкі Фіз.-тэхн. ін-та, з 1955 дырэктар Ін-та фізікі і матэматыкі АН Беларусі. З 1957 рэктар БДУ, з 1972 дырэктар НДІ прыкладных фіз. праблем, цяпер НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. У 1956—73 чл. Прэзідыума АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, люмінесцэнцыі злучэнняў рэдказямельных элементаў, спектраскапіі і фотахіміі парфірынаў і інш. біялагічна важных пігментаў. Выявіў палярызацыю флуарэсцэнцыі уранілавых злучэнняў, расшыфраваў складаную структуру іх спектраў. Устанавіў заканамернасці люмінесцэнцыі комплексаў рэдказямельных элементаў і ўнутрыкомплекснай міграцыі энергіі. Вывучыў спектральна-палярызацыйныя ўласцівасці люмінесцэнцыі парфірынаў і металапарфірынаў у сувязі з сіметрыяй іх малекул, анізатрапію спантаннага і вымушанага выпрамянення раствораў арган. злучэнняў.
Тв.:
Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. Мн., 1968 (разам з Г.П.Гурыновічам, К.М.Салаўёвым);
Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. Мн., 1971 (разам з А.М.Саржэўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРА́БІН Канстанцін Іванавіч (7.12.1878, С.-Пецярбург — 17.10.1972),
расійскі вучоны ў галіне гельмінталогіі; заснавальніксав. школы гельмінтолагаў. Акад.АНСССР (1939), УАСГНІЛ (1935), АМНСССР (1944). Правадз. і ганаровы чл. іншаземных акадэмій (Францыі, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы і інш.), навук т-ваў ЗША, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Індыі і інш.Д-рвет., мед., біял.н. (1934, 1938, 1943). Герой Сац. Працы (1958). Скончыў Юр’еўскі вет.ін-т (1905). У 1917—43 праф. Данскога, Маскоўскага, Ленінградскага, Казанскага вет. ін-таў; адначасова з 1920 ва Усесаюзным ін-це гельмінталогіі (у 1931—61 дырэктар). З 1956 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. Навук. працы па марфалогіі, сістэматыцы, экалогіі паразітычных чарвей с.-г. жывёл і чалавека, эпідэміялогіі і мерапрыемствах па барацьбе з гельмінтозамі (распрацаваў прынцыпы дэгельмінтызацыі і дэвастацыі). Апісаў каля 200 новых відаў і даў абгрунтаванне 120 новым родам гельмінтаў. Увёў паняцце аб дадатковых і рэзервуарных гаспадарах, транзітным паразітызме і сімбіяпаразітызме, бія- і геагельмінтозах. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1950.
Тв.:
Гельминтозы человека. Ч. 1—2. М.; Л., 1929—31 (разам з Р.С.Шульцам);
Основы общей гельминтологии. М., 1940;
Трематоды животных и человека: Основы трематодологии. Ч. 1—23. М.; Л., 1947—70;
Моя жизнь в науке. М., 1969.
Літ.:
Гильденблат А.А., Заянчковский И.Ф. Академик К.И. Скрябин и советская гельминтология. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЦЫН, Сацыні (Socyn, Socinus Sozzini) Фауст (5.12.1539, г. Сіена, Італія — 3.3.1604), італьянскі тэолаг-антытрынітарый, філосаф, заснавальніксацыніянства. Скончыў ф-т права ў г. Ліён. Служыў сакратаром пры двары фларэнційскага князя Казіма I Медычы. З 1574 займаўся рэфарматарскай дзейнасцю (гл. Рэфармацыя) у тагачасным цэнтры рэліг. вальнадумства г. Базель. З 1579 у Кракаве, актыўна ўключыўся ў радыкальна-рэфармацыйны рух Польшчы і ВКЛ. З 1588, калі на сінодзе ў Брэсце прыхільнікі С. атрымалі ідэйную перамогу, ён стаў ідэолагам польскага і бел. антытрынітарызму. У ідэйнай спрэчцы правага і левага крыла антытрынітарыяў займаў цэнтрысцкія пазіцыі. Успрыняў і развіў некат. сац. і рэліг.-філас. ідэі С.Буднага, але асуджаў яго вучэнне пра натуральнае паходжанне Ісуса Хрыста і выступаў супраць атэіст. тэндэнцый у антытрынітарызме. Вырашальным крытэрыем у ацэнцы Бібліі лічыў індывідуальны чалавечы розум. Сцвярджаў, што чалавек валодае свабоднай воляй, якая кіруе розумам і мараллю. Таму ва ўратаванні чалавека вызначальную ролю адыгрываюць не царк. прадпісанні, а свабодны выбар. Антрапалагічнаму песімізму кальвінізму проціпаставіў гуманістычны аптымізм, заснаваны на веры, што кожны чалавек здольны заслужыць уратаванне пры дапамозе індывідуальных духоўна-маральных намаганняў.
Літ.:
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970;
Яго ж. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКО́ЎСКІ Восіп (Юльян) Іванавіч (літ.псеўд.Барон Брамбеус; 31.3.1800, маёнтак Антокаль, каля Вільні — 16.3.1858),
расійскі вучоны-ўсходазнавец, дыпламат, журналіст і пісьменнік, адзін з заснавальнікаў жанру навук.-фантаст. аповесці ў рас. л-ры. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1828). Скончыў Мінскую гімназію, Віленскі ун-т (1819) і ў складзе рас. місіі накіраваны ў Канстанцінопаль (Стамбул). Да 1821 падарожнічаў па Пярэдняй Азіі і Паўн.-Усх. Афрыцы. Авалодаў усімі мовамі араб. Усходу, асн. еўрапейскімі, кіт., тыбецкай, маньчжурскай і мангольскай. У 1822—47 праф. заснаванай ім кафедры ўсх. моў і арабістыкі Пецярбургскага ун-та (першы рас. прафесар-арабіст); адзін з заснавальнікаў рас.ўсходазнаўства. Заснавальнік і рэд. (1834—47, намінальна да 1856) час. «Библиотека для чтения», з 1840 рэд.час. «Сын Отечества». Супрацоўнічаў з час. «Северный архив», «Северная пчела» і інш. Падтрымліваў дзелавыя сувязі з М.І.Грэчам, Ф.В.Булгарыным, сяброўскія — з А.С.Пушкіным і А.Міцкевічам. Даследаваў гісторыю стараж. Усходу, у т. л. даісламскай Аравіі, вывучаў араб., перс., тур. філалогію; перакладаў на рус. мову і выдаваў творы класічнай араб. л-ры. Аўтар апісанняў сучасных яму краін Усходу, «усходніх», быт.навук.-філас. аповесцей.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—9. СПб., 1858—59;
Сочинения Барона Брамбеуса. М., 1989.
Літ.:
Каверин В.А. Барон Брамбеус: История О.Сенковского... М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ПАЛЕЎ Андрэй Мікалаевіч (10.11.1888, с. Пустамазава Цвярской вобл., Расія — 23.12.1972),
савецкі вучоны і авіяканструктар, заснавальнік школы праектавання самалётаў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. з 1933). Ген.-палк.-інж. (1968). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1957, 1972). Герой Працы РСФСР (1926). Засл. дз. нав. і тэхнікі Расіі (1933). Бацька А.А.Тупалева. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Цэнтр. аэрагідрадынамічнага ін-та (ЦАГІ), з 1922 нач. доследнага КБ. У 1937—41 рэпрэсіраваны. З 1941 гал. канструктар авіяц. з-даў, з 1956 Ген. канструктар авіяц. прам-сці СССР. Стварыў больш як 100 тыпаў ваен. і грамадз. самалётаў, у т. л. рэкордны АНТ-25 (1933), найбуйнейшы пасажырскі «Максім Горкі» (1934), бамбардзіроўшчык Ту-2 (1941), першы сав. рэактыўны бамбардзіроўшчык Ту-12 (1947), рэактыўны пасажырскі ТУ-104 (1954), міжкантынентальны турбавінтавы аэробус Ту-114 (1957), рэактыўныя Ту-124, Ту-134, Ту-154 (1960—68), звышгукавы пасажырскі лайнер Ту-144. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1948, 1949, 1952, 1972. Залаты медаль Міжнар.авіяц. федэрацыі (1958).
Літ.:
Кербер Л.Л. Ту — человек и самолет. М., 1973;
А.Н.Туполев: Грани дерзновенного творчества. М., 1988;
Даффи П., Кандалов А.И. А.Н.Туполев: Человек и его самолеты. М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРА́ЕЎ Барыс Аляксандравіч (5.8.1868, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 23.7.1920),
гісторык-усходазнавец, заснавальнікрас. школы гісторыі і філалогіі Стараж. Усходу. Акад.Рас.АН (1918). Праф. Пецярбургскага ун-та (1904). Д-р усеаг. гісторыі (1902). Скончыў Віленскую гімназію, Пецярбургскі ун-т (1891). З 1891 працаваў у музеях Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі. З 1896 у Пецярбургскім ун-це. З 1912 хавальнік збору егіпецкіх старажытнасцей Музея прыгожых мастацтваў у Маскве. Адзначаны вял. залатым медалём Рус.археал.т-ва (1916). Аўтар каля 150 навук. прац па урартазнаўстве, егіпта-, семіта-, хета-, шумера- і асірыялогіі, гісторыі Эфіопіі і інш. Асновай гіст. развіцця лічыў рэлігію і духоўную культуру. Яго гал. праца «Гісторыя Старажытнага Усходу» (ч. 1—2, 1911—12; т. 1—2, 2-е выд., 1936). Ініцыятар выдання навук.-папулярнай серыі «Культурна-гістарычныя помнікі Старажытнага Усходу». Вучнямі Т. былі ўсходазнаўцы І.Ю.Крачкоўскі, В.В.Струвэ, І.М.Волкаў, М.Д.Флітнер і інш.
Тв.:
История Древнего Египта. Т. 1—2. Мн., 2002 (разам з Д.Брэстэдам);
Бог Тот: Опыт исслед. в обл. древнеегипет. культуры. СПб., 2002.
Літ.:
Коростовцев М.А. Акад. Б.А.Тураев // Вестн. древней истории. 1974. №2;
Нечухрин А.Н. Историки Западной Беларуси, XIX — начало XX вв.: (Очерки) // Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 5, ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАЎ Гаўрыіл Андрыянавіч (1.5.1875, г. Смалявічы Мінскай вобл. — 25.1.1960),
савецкі астраном і астрафізік, заснавальнік астрабатанікі. Чл.-кар.АНСССР (1927). Акад.АН Казахстана (1946). Ганаровы акад.Нац.АН Беларусі (1959). Засл. дз. нав. Казахстана (1946). Скончыў Маскоўскі (1897) і Парыжскі (1901) ун-ты. Пабудаваў хатнюю абсерваторыю ў Смалявічах (1894). У 1906—41 у Пулкаўскай абсерваторыі. Адначасова ў 1919—31 у Ленінградскім ун-це, у 1919—49 у Прыродазнаўча-навук. ін-це. З 1941 у Алма-Аце, з 1947 заг. сектара астрабатанікі АН Казахстана. Навук. працы па астрафізіцы, астраметрыі, атм. оптыцы, аэрафотаздымцы, астрабатаніцы. Адкрыў эфект запазнення фаз у зацьменных зорак у кароткахвалевай вобласці спектра (1908, эфект Ц. — Нордмана). Упершыню выкарыстаў у планетных назіраннях каляровыя святлафільтры атрымаў першыя фатаграфіі Марса ў розных абласцях спектра (1909). Устанавіў (1914), што Зямля пры назіранні з космасу павінна. мець блакітнаваты колер. Ацаніў колеравую тэмпературу сонечнай кароны (1936). Сканструяваў шэраг фотаметрычных прыбораў. Выдаў каталогі колераў 17 874 зорак (1937, 1951). Прэмія Парыжскай АН (1909). Яго імем названы кратэры на Марсе і адваротным баку Месяца, астэроід.
Тв.:
Основные труды. Т. 1—5. Алма-Ата, 1954—60;
Шестьдесят лет. у телескопа. М., 1959.
Літ.:
Еремеева А.И. Выдающиеся астрономы мира: Рекоменд. указ. М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РБЕРЫ, Херберт Чэрберы (Herbert Cherbury) Эдвард (3.3.1583, Эйтан-он-Северн, графства Шропшыр, Вялікабрытанія — 20.8.1648), англійскі філосаф, гісторык, паэт, грамадскі дзеяч; заснавальнікангл.дэізму. Ірл. (1624) і англ. (1629) пэр. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. У 1618—22 пасол у Францыі. У час грамадз. вайны 1642—46 у Англіі выступаў на баку раялістаў, але ў 1644 быў вымушаны капітуляваць. У гал.філас. працы «Пра ісціну» (1624) сцвярджаў, што вечная і універсальная ісціна даступная пазнанню, бо кожны чалавек надзелены Богам прыроджанымі псіхічнымі здольнасцямі, правільнае развіццё якіх прыводзіць да спасціжэння «агульных ідэй». Распрацаваў вучэнне пра «натуральную рэлігію розуму», у аснове якой ляжаць 5 «агульных ідэй»: існуе вышэйшае быццё; яго трэба шанаваць; дабрадзейнае жыццё — гал. форма шанавання; чалавек атрымлівае збаўленне праз раскаянне; пасля смерці кожнага чакае ўзнагарода ці пакаранне. На яго думку, ісціна («агульныя ідэі») была ўласціва раннім формам рэлігіі да часу спекуляцый на рэліг. ідэях з боку духавенства («Пра рэлігію язычнікаў», апубл. 1663). Аўтар «Аўтабіяграфіі» (1624, апубл. 1764), гіст. працы «Жыццё і цараванне караля Генрыха VIII» (1649), паэт.кн. «Выпадковыя вершы» (апубл. 1665) і інш.Рэліг.-філас. ідэі Ч. разглядалі П.Гасендзі, Р.Дэкарт; яго вучэнне паўплывала на станаўленне кембрыджскай школы платанізму і шатландскай школы ў філасофіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАМЕ́ЦЕВЫ,
баярскі, з 1706 графскі род у Расіі 15 — пач. 20 ст., прадстаўнікі якога займалі буйныя ваен. і дзярж. пасады, былі вядомымі мецэнатамі і дабрачынцамі. З малодшай лініі роду маскоўскага баярына 14 ст. Андрэя Кабылы (выхадзец з ВКЛ, продак Раманавых і інш. баярскіх фамілій). Заснавальнік роду Андрэй Канстанцінавіч Шарамет, пяцёра ўнукаў якога ў сярэдзіне 16 ст. атрымалі баярства. Найбуйнейшыя землеўладальнікі (у 1861 мелі 800 тыс. дзесяцін зямлі, 300 тыс. прыгонных сялян). З іх найб. вядомы: Іван Васілевіч Вялікі (?—1577), баярын (з 1550), ваявода, чл.Выбранай рады, у гады апрычніны ўплывовы чл. Земскай баярскай думы. Фёдар Іванавіч Ш. (?—1650), баярын, ваявода, фактычны кіраўнік рас. ўрада ў 1642—45. Васіль Пятровіч Ш. (?—?), баярын, ваявода, у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 камандаваў рас. арміяй на тэр. Беларусі, якая ў 1654 заняла Полацк, Віцебск, Дзісну, Друю. Барыс Пятровіч Ш. (1652—1719), гл.Шарамецеў Б.П. Пётр Барысавіч Ш.(1713—88), сын Барыса Пятровіча, граф, ген.-аншэф (1760), обер-камергер (1761). Уладальнік сядзіб Кускова і Астанкіна. Стварыў балетную і жывапісную школы, прыгонны тэатр, сабраў найкаштоўнейшыя калекцыі прадметаў мастацтва.
Мікалай Пятровіч Ш. (1751—1809), сын Пятра Барысавіча, граф, обер-камергер (1798). Пасля смерці жонкі, б. прыгоннай П.І.Жамчуговайзасн. у Маскве багадзельню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ ДЫНА́МІКА,
змяненне колькасных характарыстык і якаснай структуры эканомікі ў выніку яе развіцця. Адрозніваюць 2 віды Э.д.: макраэканамічную — развіццё на нац. узроўні і мікраэканамічную — змены ў часе асобных лакальных яе звёнаў (рынкаў, фірм). Паняцці «статыка» і «дынаміка» ўвёў амер. эканаміст, заснавальнік гранічнай прадукцыйнасці і капіталу тэорыі Дж.Кларк, які лічыў, што дынаміка здольная растлумачыць пераход ад аднаго раўнаважнага стану эканомікі да другога і вызначыць прычыны парушэння раўнавагі (неадпаведнасць попыту і прапаноў, галіновыя дыспрапорцыі і г.д.). Тэорыя Э.д. ўзнікла ў канцы 1930-х г. (Е.Домар, Дж.Робінсан, А.Хансен, Д.Харыд). Яна абгрунтоўвае ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць асн. катэгорый расшыранага ўзнаўлення. Уключае некалькі канцэпцый, у т. л.кумулятыўнага попыту (інвестыцыйная тэорыя), якая трактуе механізм расшыранага ўзнаўлення як тэхніка-эканам. працэс і ўзаемасувязь паміж накапленнем і спажываннем разглядае праз дзеянне сістэмы акселератар — мультыплікатар. Сродак пераадолення спаду пры дасягненні мяжы занятасці — меры дзярж. рэгулявання ў рамках «убудаваных стабілізатараў»; падаходнага падаткаабкладання, зарплаты, рознічных цэн, страхавання, дапамогі па беспрацоўю і інш.У тэорыі зберажэнняў працэс накаплення разглядаецца як сукупны вынік індывід. зберажэнняў (для задавальнення патрэбнасцей чалавека на працягу яго жыцця і для перадачы спадкаемцам). Канцэпцыя ўраўнавання эканамічнай дынамікі — формулы расшыранага ўзнаўлення, ураўнавання накаплення капіталу, што адлюстроўваюць рух толькі назапашанай часткі прыросту прадукцыі.