СЛА́ЎСКІ (Slawski) Францішак (н. 13.5.1916, г. Капычынцы Гусяцінскага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна),
польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН (з 1969), Польскай АН у Кракаве (з 1989). Д-рфілал.н. (1948). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1938), з 1956 праф. у ім. З 1969 дырэктар Ін-та слав. філалогіі Ягелонскага ун-та. Даследаванні ў галіне паўд.-слав. філалогіі (балгарыстыкі), праслав мовы. Аўтар «Граматыкі балгарскай мовы» (1953), «Этымалагічнага слоўніка польскай мовы» (т. 1—25, 1952—82, выданне працягваецца), аўтар і гал. рэдактар «Праславянскага слоўніка» (т. 1—7, 1974—95, выданне працягваецца).
Літ.:
Современные зарубежные лингвисты: Биобиблиогр. справ. Ч. 3. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЧО́Ў Уладзімір Мікалаевіч (7.6.1880, с. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 9.2.1967),
расійскі батанік, лесавод і географ. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1920). Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1902). У 1919—41 праф. гэтага ін-та, у 1925—41 Ленінградскага і ў 1948—51 Маскоўскага ун-таў. Адначасова дырэктар Ін-та лесу АНСССР (1944—59), з 1962 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па фітацэналогіі, лесазнаўстве, балотазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыі раслін. Адзін са стваральнікаў біягеацэналогіі. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Заснавальнік і прэзідэнт Усесаюзнага бат.т-ва (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПЕ́ЗНІКАЎ Вадзім Аляксандравіч (28.11.1905, Масква — 15.8.1994),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і сістэм кіравання. Акад.Рас.АН (1960, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1941 у Ін-це праблем кіравання АНСССР (з 1951 дырэктар). З 1959 старшыня Нац.к-таСССР па аўтам. кіраванні. У 1965—78 нам. старшыні Дзярж.к-та Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы. Навук. працы па разліках і канструяванні эл. машын і трансфарматараў, аўтаматыцы і працэсах кіравання, метадах мадэліравання сістэм аўтам. рэгулявання, эфектыўнасці навук.-тэхн. прагрэсу. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1976. Ленінская прэмія 1981.
Тв.:
Управление и научно-технический прогресс. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУТКО́ЎСКІ Павел Апалонавіч (1.3.1858, г.п. Ліпавец Вінніцкай вобл., Украіна — 3.6.1930),
украінскі геолаг. Акад.АН Украіны (1919). Акад.АН Беларусі (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1882). У 1884—95 хавальнік мінералаг. і геал. кабінетаў Кіеўскага ун-та, з 1914 праф. гэтага ун-та, з 1924 заг. кафедры з 1926 дырэктар Ін-та геалогіі АН Украіны. Навук. працы па мінералогіі, петраграфіі, гідралогіі, палеанталогіі, рэгіянальнай чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі. Распрацаваў мікрапалеанталагічны метад вывучэння асадкавых горных парод. Прапанаваў новую эолавую тэорыю паходжання лёсаў. Даследаваў геамарфалогію Бел. Палесся і геал. будову Беларусі.
Тв.:
Геологический очерк Минской губернии. Ч. 1. Киев, 1915;
Геологические исследования на территории быв. Минской губернии. Ч. 2. Витебск, 1925.
шведскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. (1942), прэзідэнт (1967—69) Каралеўскай АН Швецыі, чл.Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва (1959) і інш. Скончыў Каралінскі мед.ін-т у Стакгольме (1930), дзе і працаваў. У 1932—36 ва Упсальскім ун-це, у 1933—35 разам з О.Варбургам у Ін-це фізіялогіі клеткі ў Берліне. У 1937—70 дырэктар, праф., заг. аддзела Нобелеўскага мед. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па вывучэнні структуры і механізмах уздзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментаў. Атрымаў у крышт. выглядзе міяглабін, пераксідазу хрэну, цытахром С, алкагольдэгідрагеназу і інш. Нобелеўская прэмія 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́КЕР (Walker) Джон Эрнест (н. 7.1.1941, г. Галіфакс, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1997), замежны чл. Каралеўскай Нідэрландскай акадэміі мастацтваў і навук (1999). Скончыў Оксфардскі ун-т (1969). У 1969—71 у Вісконсінскім ун-це (ЗША). З 1974 у Мед. даследчым савеце ў Кембрыджы (у Лабараторыі малекулярнай біялогіі, з 1998 дырэктар Аддзела харчавання чалавека). Навук. працы па малекулярнай біялогіі. Вызначыў паслядоўнасць нуклеатыдаў у генах, што кадзіруюць субадзінкі ферменту адэназінтрыфасфат-сінтэтазы (1981), і пры дапамозе электроннай мікраскапіі і рэнтгенаструктурнага аналізу поўную прасторавую структуру ферменту пратон-транспартавальнай адэназінтрыфасфатазы (1994). Нобелеўская прэмія 1997 (з П.Д.Боерам, Е.К.Скоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЛАТ (Fałat) Юльян (30.7.1853—9.7.1929),
польскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1870—71), у Мюнхенскай акадэміі (1878—80). Наведаў многія краіны Зах. Еўропы. Працаваў пры двары Вільгельма II у Берліне, дзе з В.Косакам (гл. ў арт.Косакі) выканаў панараму «Пераход цераз Бярэзіну» (1895—96). У 1895—1910 дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Кракаве. Шмат разоў бываў у Беларусі, у т. л. ў Нясвіжы і на Палессі, адкуль чэрпаў тэмы для вял. колькасці сваіх работ. Працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі. Творам уласцівы рысы імпрэсіянізму: «Паляванне ў Нясвіжы» (1881), «Вяртанне з мядзведзем» (1892) і інш.
дзяржаўны дзеяч Ірана. Скончыў тэалагічныя ф-ты Ісфаханскага і Тэгеранскага ун-таў. За ўдзел у апазіцыі рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві быў арыштаваны. У 1978—79 кіраўнік Ісламскага культ. цэнтра ў г. Гамбург (Германія). Пасля перамогі Іранскай рэвалюцыі 1978—79дэп. іранскага парламента (меджліса), кіраўнік выд-ва «Кейхан», міністр культуры і ісламскай арыентацыі. З 1992 дырэктарНац. б-кі і саветнік прэзідэнта Ірана. З мая 1997 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Выступае за лібералізацыю паліт. рэжыму Ірана, за большую яго адкрытасць для свету.
Літ.:
Казеев К. Президент ИРИ Сейед Мохаммад Хатами // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Аляксандр Дзмітрыевіч (н. 23.6.1952, с. Святвозера Пражынскага р-на, Карэлія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. З 1998 дырэктарвыд-ва «ТэтраСістэмс». Навук. працы па оптыцы, электрадынаміцы, лазернай фізіцы. Даследаваў аптычныя ўласцівасці тэтраэдрычных адбівальнікаў зваротнага дзеяння ў форме люстрана-сім. вуглоў, распрацаваў лікавыя алгарытмы аптымізацыі іх характарыстык, шэраг новых аптычных элементаў.
Тв.:
Передаточные функции для комплексной амплитуды поля световозвращателей в форме трехгранных углов // Оптика и спектроскопия. 1993. Т. 74, № 2;
Устройство для поляризационной развязки возвратного действия // Журн. техн. физики. 1994. Т. 64, вып. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́КМАН, Чэкмонас Валерый Мікалаевіч (н. 26.12.1936, в. Завалля Манастырышчынскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна), бел. і літоўскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1982). Скончыў Растоўскі ун-т (1965). З 1968 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1979 у Вільнюскім ун-це (з 1983 праф., у 1989—99 заг. кафедры слав. філалогіі). У 2001—03 дырэктар Цэнтра па вывучэнні культ. меншасцей Літвы. Даследуе бел. і рус. дыялекталогію, гісторыю праслав. мовы, літ.-слав. моўныя кантакты, дыялектную фанетыку літ. мовы. Аўтар кн. «Гісторыя проціпастаўленняў па цвёрдасці-мяккасці ў беларускай мове» (1970), «Гукі беларускай мовы» (1973, з А.Падлужным), «Даследаванні па гістарычнай фанетыцы праславянскай мовы: Тыпалогія і рэканструкцыя» (1979), артыкулаў.