ТУТКО́ЎСКІ Павел Апалонавіч (1.3.1858, г.п. Ліпавец Вінніцкай вобл., Украіна — 3.6.1930),

украінскі геолаг. Акад. АН Украіны (1919). Акад. АН Беларусі (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1882). У 1884—95 хавальнік мінералаг. і геал. кабінетаў Кіеўскага ун-та, з 1914 праф. гэтага ун-та, з 1924 заг. кафедры з 1926 дырэктар Ін-та геалогіі АН Украіны. Навук. працы па мінералогіі, петраграфіі, гідралогіі, палеанталогіі, рэгіянальнай чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі. Распрацаваў мікрапалеанталагічны метад вывучэння асадкавых горных парод. Прапанаваў новую эолавую тэорыю паходжання лёсаў. Даследаваў геамарфалогію Бел. Палесся і геал. будову Беларусі.

Тв.:

Геологический очерк Минской губернии. Ч. 1. Киев, 1915;

Геологические исследования на территории быв. Минской губернии. Ч. 2. Витебск, 1925.

П.А.Туткоўскі.

т. 16, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)