УО́КЕР (Walker) Джон Эрнест (н. 7.1.1941, г. Галіфакс, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1997), замежны чл. Каралеўскай Нідэрландскай акадэміі мастацтваў і навук (1999). Скончыў Оксфардскі ун-т (1969). У 1969—71 у Вісконсінскім ун-це (ЗША). З 1974 у Мед. даследчым савеце ў Кембрыджы (у Лабараторыі малекулярнай біялогіі, з 1998 дырэктар Аддзела харчавання чалавека). Навук. працы па малекулярнай біялогіі. Вызначыў паслядоўнасць нуклеатыдаў у генах, што кадзіруюць субадзінкі ферменту адэназінтрыфасфат-сінтэтазы (1981), і пры дапамозе электроннай мікраскапіі і рэнтгенаструктурнага аналізу поўную прасторавую структуру ферменту пратон-транспартавальнай адэназінтрыфасфатазы (1994). Нобелеўская прэмія 1997 (з П.Д.Боерам, Е.К.Скоў).