рака ў Зах. Афрыцы, у Гвінеі, Малі, Сенегале, Маўрытаніі. Пачынаецца ў горным масіве Фута-Джалон пад назвай Бафінг, пасля сутокаў з р. Бакой наз. С. Даўж. 1430 км (ад вытоку р. Бафінг), пл.бас. 441 тыс.км². У вярхоўях парожыстая, утварае вадаспады, ніжэй цячэ па раўніннай мясцовасці. Упадае ў Атл. акіян, утварае дэльту (пл. каля 1,5 тыс.км²), у вусці пясчаны бар. Асн.прыток Фалеме. Сярэдні расход вады каля 1500 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС. Рыбалоўства. Суднаходная ў перыяд разводдзя ад г. Каес (785 км), пасля спаду вады — ад г. Падор (283 км). Гал. гарады: Каес (Малі), Каэды, Роса (Маўрытанія), Падор (Сенегал), у вусці марскі порт Сен-Луі (Сенегал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГУЧ,
рака ў Лепельскім і Докшыцкім р-нах Віцебскай вобл., левы прытокр. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 47 км. Пл. вадазбору 238 км². Пачынаецца з воз. Тэкліц, цячэ праз азёры Вольшыца, Плаўна і Манец; частка сцёку трапляе ў Бярэзінскі канал (бас.р.Зах. Дзвіна); ніжэй воз. Манец наз.р. Бузянка. Вусце за 4 км на ПнЗ ад в. Крайцы. Працякае па Верхнебярэзінскай нізіне, амаль цалкам у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Уваходзіла ў склад былой Бярэзінскай воднай сістэмы. Даліна невыразная, каля вытоку трапецападобная, шыр. 0,5—1 км. Пойма двухбаковая, у вытокавай частцы шыр. яе 50—250 м, паблізу ўпадзення ў воз. Вольшыца — 1—1,3 км. Рэчышча ад вытоку да воз. Вольшыца звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛА́,
рака ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., правы прытокр. Нёман. Даўж. 76 км. Пл. вадазбору 520 км². Пачынаецца за 700 м на Пд ад в. Таўкачоўшчына. Цячэ па паўд.-зах. схілах Мінскага ўзв., у ніжнім цячэнні перасякае невял., зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў р. Нёман за 700 м на Пн ад в. Беражна Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Даліна слабазвілістая, трапецападобная, шыр. 300—500 м, месцамі пашыраецца да 2 км. Пойма двухбаковая, шыр. 200—300 м, зрэдку пашыраецца да 600 м, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шыр. ракі ў межань ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні. У сутоках рэк С. і Нёман зона адпачынку Аталезь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННА́,
рака ў Чэрыкаўскім р-не і на мяжы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл., левы прытокр. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 59 кмПл. вадазбору 543 км² Пачынаецца на ПдУ ад в. Кліны, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Ушакі. Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, глыбокаўрэзаная, шыр. ад 300 м у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні. Пойма двухбаковая, месцамі адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае, месцамі моцназвілістае; шыр. 5—10 м, ніжэй пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5—6 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́МЛЯ,
рака ў Гомельскай вобл., левы прытокр. Прыпяць. Даўж. 80 км, пл. вадазбору 769 км². Пачынаецца на ПдУ ад в. Раманішчы Акцябрскага р-на, цячэ па тэр. Калінкавіцкага, Петрыкаўскага і Мазырскага р-наў, пераважна па ўсх. ускраіне Прыпяцкага Палесся, вусце ў межах Мазырскага р-на, за 2,7 км на ПдЗ ад в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на. Асн. прытокі: р. Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі (злева). Даліна невыразная, схілы спадзістыя, пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 73,5 км. Берагі стромкія, умерана стромкія, абрывістыя. Замярзае ў сярэдзіне снеж., веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сак., працягласць 39 сут. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ШЧА,
возера ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Страча (правы прытокр. Вілія), за 32 км на Пн ад г. Смаргонь. Пл. 0,34 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 660 м, найб. глыбіня 2 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км, пл. вадазбору 6,1 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 3—4 м, разараныя, на З і ПнЗ 12—14 м, укрытыя лесам. Пойма шыр. 50—100 м, забалочаная. Берагі пераважна сплавінныя, тарфяністыя, на ПнЗ і ПдУ нізкія, пясчаныя, месцамі на У і ПдУ пад хмызняком. На ПнУ некалькі заліваў. Дно сапрапелістае, на ПнЗ і ПдУ вузкая паласа пяску да глыб. 0,5—1 м. Зарастае слаба. Выцякае р. Тушчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАМЯРЫ́ЦА,
возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка (прыток Улы), за 1,5 км на З ад в. Антаполле, за 26 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,54 км², даўж. 1,52 км, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 3,58 км. Пл. вадазбору 4,2 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны выш. 4—7 м, абрываюцца ўступам выш. 1,5—2,5 м, на Пд разараныя, на Пн пад лесам. Берагі нізкія, сплавінныя, парослыя хмызняком, на Пн пад лесам. Пойма затарфаваная і парослая хмызняком, на Пн пад лесам. Дно сапрапелістае, на Пд вузкая паласа пясчаных адкладаў, выслана падводнай расліннасцю. Выцякае ручай у воз. Чарэйскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛЫ́М,
рака, правы прытокр. Об, у Краснаярскім краі і Томскай вобл. Расіі. Даўж. 1799 км, пл.бас. 134 тыс.км². Утвараецца пры зліцці рэк Белы і Чорны Іюс, што бяруць пачатак у Кузнецкім Алатау. Ад месца зліцця да г. Ачынск — горная рака, ніжэй цячэ па Чулыма-Енісейскай катлавіне, дзе разбіваецца на рукавы і часта перамяшчаецца; потым у шырокай пойме Чулымскай раўніны са шматлікімі азёрамі і старыцамі, рэчышча з многіх рукавоў. Гал. прытокі: Кемчуг, Чычкаюл (справа), Кія, Яя (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з пач.ліст. да канца крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады 785 м³/с. Сплаўная. Суднаходная на 1173 км ад вусця. На Ч. гарады Назарава, Ачынск, Асіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІ́ТНЫ НІЛ,
араб.Бахр-эль-Азрак, рака ў Афрыцы, у Эфіопіі і Судане, правы, самы паўнаводны прытокНіла. Даўж. 1600 км, пл.бас. 300 тыс.км². Пачынаецца пад назвай М.Абай на Эфіопскім нагор’і (у гарах Чокэ), працякае праз воз. Тана, выцякае з яго пад назвай Абай, на працягу 500 км прабіваецца ў глыбокім каньёне, утварае парогі і вадаспады (Тыс-Эсат, выш. 45 м і інш.), потым цячэ па раўнінах Судана як Блакітны Ніл (назва ад чысціні і празрыстасці вады). Гал. прытокі Рахад і Дындэр. Каля г. Хартум зліваецца з Белым Нілам. Паводка летам. Сярэдні расход вады каля вусця 1650 м³/с. ГЭС у гарадах Эр-Расейрэс і Сенар. Вадасховішчы. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходства за 580 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОБР,
рака ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і ў Крупскім і Барысаўскім р-нах Мінскай вобл., левы прытокр. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўж. 124 км. Пл. вадазбору 2190 км². Пачынаецца на Аршанскім узв., каля в. Рафалова Талачынскага р-на, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Асн. прытокі: Можа, Еленка, Пліса (злева), Нача (справа).
Даліна трапецападобная, шыр. 1—2 км. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шыр. 300—500 м. Рэчышча звілістае, утварае меандры, шыр. ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м³/с. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Па берагах паселішчы баброў, у пойме меліярац. каналы. На рацэ гар. пасёлкі Крупкі і Бобр.