ЛО́НВА,

рака ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 125 км². Пачынаецца каля в. Амнішава. Асн. прытокр. Камяніца (справа). На ўсім працягу каналізаваная.

т. 9, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКРА́НКА,

рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 161 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Клятное. Асн. прытокр. Забава (злева). Рэчышча каналізаванае.

т. 9, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІСА́,

рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 23,8 км. Пл. вадазбору 214 км². Пачынаецца каля в. Фартуны Бабруйскага р-на. Асн. прытокр. Чаромуха (злева). Рэчышча каналізаванае.

т. 9, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУРАВІ́ШЧЫНА, Муравішчынскі канал,

ручай у Слуцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Вял. Сліва (бас. р. Прыпяць). Даўж. 21,3 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Амговічы. Прыток — ручай Сліўка (злева). Рэчышча каналізаванае.

т. 11, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯ́ЗАЎКА,

рака ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 122 км².

Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Гірычы. Асн. прыток — Карыценка. На рацэ каля вёскі Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаны сажалкі.

т. 4, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРУДЗЕ́ЧА,

рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 22,4 км. Пл. вадазбору 141 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Макавічы. Асн. прыток — ручай Камарынка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

т. 6, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАТО́ЎКА,

рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мышанка (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 197 км². Пачынаецца каля в. Сваяшкі. Прытокр. Навасадка. На працягу 12 км каналізаваная. Створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 10, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́БАР, Зубр,

рака ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 206 км² Пачынаецца за 1,2 км на Пд ад в. Жукаўка. Асн. прыток р. Грэбля. Рэчышча на працягу 6 км каналізаванае.

т. 7, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́КСНА,

рака ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 104 км². Пачынаецца каля в. Глінна, цячэ па Ашмянскім узвышшы, праз г. Смаргонь, упадае ў Вілію на ПнЗ ад в. Перавозы. Асн. прытокр. Гервятка.

т. 11, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЦЬ,

рака ў Смалявіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 210 км². Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Пяцігодка Смалявіцкага р-на. Асн. прытокр. Дыеўка. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

т. 5, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)