прыто́к

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыто́к
Р. прыто́ку
Д. прыто́ку
В. прыто́к
Т. прыто́кам
М. прыто́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыто́к, -а і -у, м.

1. -у, каго-чаго. Прыліў, паступленне чаго-н. куды-н. у вялікай колькасці.

П. свежага паветра.

П. крыві.

П. сродкаў.

2. -а, мн. -і, -аў. Рака, якая ўпадае ў другую раку.

Прытокі Дняпра.

|| прым. прыто́чны, -ая, -ае і прыто́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыто́к

‘рэчка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыто́к прыто́кі
Р. прыто́ка прыто́каў
Д. прыто́ку прыто́кам
В. прыто́к прыто́кі
Т. прыто́кам прыто́камі
М. прыто́ку прыто́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыто́к м.

1. род. прыто́ку (действие) прито́к;

2. род. прыто́ка (реки) прито́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыто́к, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцякаць — прыцячы; наступленне каго‑, чаго‑н. куды‑н.; папаўненне чым‑н. Прыток свежага паветра. Прыток пажыўных рэчываў да плода. Прыток крыві.

2. ‑а. Рака, якая ўладае ў большую раку. Прытокі Дняпра. □ Звілістай стужкай прабіраецца.. [Нарачанка] сярод топкага балота, якое зарасло хмызняком і чаротам, у раку Вілію, прыток Нёмана. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прито́к

1. (действие) прыто́к, -ку м.;

2. геогр. прыто́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарчы́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кусок паперы, тканіны са слоем гарчыцы (выкарыстоўваецца як лекавы сродак, што выклікае прыток крыві).

Паставіць гарчычнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адто́к, ‑у, м.

Сцяканне якой‑н. вадкасці ў другое месца; проціл. прыток. Адток крыві.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарчы́чнік, ‑а, м.

Кусок паперы, матэрыі, пакрыты слоем гарчыцы (выкарыстоўваецца як лекавы сродак, што выклікае прыток крыві).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Даступны для суднаходства, прызначаны для суднаходства. Суднаходны канал. □ Прыпяць — самы вялікі прыток Дняпра, самая вялікая і самая суднаходная рака Беларусі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)