ЦЫТО́ВІЧ Мікалай Аляксандравіч (26.5.1900, в. Міхнічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.4.1984),
расійскі вучоны ў галіне механікі грунтоў і інж. геалогіі; заснавальнікінж. мерзлатазнаўства (геакрыялогіі) і геамеханікі. Чл.-кар.АНСССР (1943). Герой Сац. Працы (1980). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1960). Скончыў Ленінградскі ін-тграмадз. інжынераў (1927), дзе і працаваў. З 1947 у Ін-це мерзлатазнаўства АНСССР у Маскве (нам. дырэктара). З 1952 у Маскоўскім інж.-буд. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па асновах буд-ва на шматгадовамёрзлых грунтах, асн. заканамернасцях агульнай механікі грунтоў, механікі мёрзлых грунтоў. Распрацаваў асновы прагрэс. метаду буд-ва ва ўмовах вечнай мерзлаты — з захаваннем мёрзлага стану грунтоў падножжа. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Основы механики грунтов. Л.;
М., 1934;
Механика мерзлых грунтов (общая и прикладная). М., 1973;
Инженерный метод прогноза осадок фундаментов. М., 1988.
Літ.:
Ухов С.Б., Цытович Г.Н. Н.А.Цытович — основоположник советской геомеханики. М., 1986;
Малышев М.В. Н.А.Цытович // Архитектура и стр-во Москвы. 2000. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́ДАРЫ (Tudor),
каралеўская дынастыя ў Англіі [1485—1603]. Змяніла на троне дынастыю Йоркаў. Заснавальнік — Генрых VII Ц., кароль [1485—1509], паходзіў па бацьку з уэльскіх феадалаў, па маці — родзіч Ланкастэраў. Інш. прадстаўнікі: Генрых VIII [1509—47], Эдуард VI [1547—53], Марыя Цюдар [1553—58] і Лізавета I [1558—1603]. Занялі трон у выніку Пунсовай і Белай ружы вайны. Ц. паклалі пачатак англ.абсалютызму, які дасягнуў росквіту пры Генрыху VIII. Пры Ц. праведзена Рэфармацыя, у ходзе якой узнікла англіканская царква, царк. ўласнасць ператворана ў свецкую, што ўмацавала каралеўскую казну і ўладу; адбываўся эканам. ўздым краіны, хутка раслі мануфактуры; узніклі буйныя гандл. кампаніі, у т. л. Ост-Індская; вялася паспяховая вайна супраць Іспаніі за кантроль над гандл. шляхамі ў Атлантычным акіяне. Пасля разгрому ісп.«Непераможнай армады» ў 1588 Англія стала найбуйнейшай марской дзяржавай. Усталяваны гандл. сувязі з Рас. дзяржавай (1553). Пасля смерці Лізаветы I (1603) трон перайшоў да Сцюартаў.
Літ.:
Гриффитс Р.А., Томас Р. Становление династии Тюдоров: Пер. с англ. Ростов н/Д, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМІ́ЛЬ (каля 1799, аул Гімры, Дагестан — сак. 1871),
трэці імам Дагестана і Чэчні (1834—59), кіраўнік вызв. барацьбы каўказскіх горцаў супраць войск Рас. імперыі і мясц. феадалаў (гл.Каўказская вайна 1817—64), заснавальнікімамата. З сям’і аварскага селяніна. Выхоўваўся ў асяроддзі мусульм. духавенства. Умелы прамоўца, здольны арганізатар Ш. набыў папулярнасць у народзе, аб’яднаў горцаў, падпарадкаваў сабе дагестанскіх феадалаў. Як рэліг. правадыр быў падтрыманы знаццю і мусульм. духавенствам, абвясціў «газават» — свяшчэнную вайну супраць гяураў («няправільных»), г. зн. супраць расіян. Як таленавіты палкаводзец у 1840-я г. атрымаў шэраг перамог над рас. войскамі. У сваёй ваен.-тэакратычнай дзяржаве ўстанавіў дыктатарскі рэжым, захаваў панаванне мясц. феадалаў, што аслабіла супраціўленне горцаў. У 1859 Ш. з невял. атрадам асаджаны рас. войскамі ў ауле Гуніб і здаўся ў палон на пачэсных умовах. Паселены з сям’ёй у г. Калуга (у 1860-я г. некат. час жыў у Кіеве). У 1870 з дазволу рас. улад выехаў у Мекку, па дарозе памёр у г. Медына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАЙН (Stein) Генрых Фрыдрых Карл (26.10.1757, г. Насаў, — 29.6.1831),
нямецкі дзярж. дзеяч. Барон. З 1780 на дзярж. службе. З 1804 міністр дэпартамента акцыз, пошлін, фабрык і гандлю, з 1807 1-ы міністр прускага ўрада. Пасля паражэння прускай арміі ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 распачаў рэформы з мэтай мадэрнізацыі і ўзмацнення прускай дзяржавы (гл.Штайна — Гардэнберга рэформы). Вёў перагаворы з Францыяй па пытаннях павелічэння прускай арміі і змяншэння ваен. кантрыбуцыі (скончыліся падпісаннем Парыжскай канвенцыі 8.9.1808). Пад націскам Напалеона I звольнены ў адстаўку. З мая 1812 у Расіі, дарадчык імператара Аляксандра I. Узначальваў Ням.к-т, які адыграў значную ролю ў вызваленні Германіі ад франц. панавання. У 1813—14 на чале цэнтр. камісіі па кіраванні вызваленымі тэр. Германіі. Прыхільнік ідэі стварэння нац.ням. дзяржавы (з вер. 1812 планаваў заключэнне уніі паміж Прусіяй і Аўстрыяй і аб’яднанне пад іх кіраваннем інш.ням. дзяржаў). З 1827 чл. прускага Дзярж. савета. Заснавальнікням.гіст.т-ва (1819).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУТЦ, Шуц (Schütz) Генрых (лацінізаванае Henricus Sagittarius; 14.10.1585, Кёстрыц, Германія — 6.11.1672), нямецкі кампазітар эпохі барока, капельмайстар, арганіст, педагог; заснавальнікням.нац. кампазітарскай школы. Вучыўся ў Дж.Габрыэлі (1609—13; Венецыя). Быў прыдворным капельмайстрам у Каселі, Дрэздэне, Капенгагене і інш. У 1657 атрымаў ганаровае званне прыдворнага капельмайстра. У сваёй творчасці выкарыстаў дасягненні італьян. харавой (шматхорнага канцэртавання «венецыянскіх» майстроў), інстр. і сцэн. музыкі, абапіраўся на традыцыі ням. духоўнай і нар. музыкі. Аўтар першых ням. оперы «Дафна» (паст. 1627) і балета «Арфей і Эўрыдыка» (паст. 1638, не захаваліся). Пісаў мадрыгалы, духоўную музыку, у т. л. «страсці», псалмы, матэты. Стваральнік кантатна-аратарыяльнага жанру ў Германіі, які паўплываў на І.С.Баха і Г.Ф.Гендэля. Сярод яго вучняў аўтар трактата па кампазіцыі К.Бернгарт.
Літ.:
Захарова О. Риторика и западноевропейская музыка XVII — первой половины XVIII вв. М., 1983;
Штейнгард В. Генрих Шютц: Очерк жизни и творчества. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮКА́ВА (Yukawa) Хідэкі (23.1.1907, Токіо — 8.9.1981),
японскі фізік-тэарэтык; заснавальнікнавук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Яп. акадэміі (1946), замежны чл.Нац.АН ЗША (1949), АНСССР (1966). Скончыў ун-тг. Кіёта (1929), дзе і працаваў (з 1939 праф., у 1953—70 дырэктар НДІ фундаментальнай фізікі). У 1933—39 ва ун-це г. Осака, у 1949—53 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША). Навук. працы па квантавай і ядз. фізіцы, тэорыі элементарных часціц, тэорыі нелакальных палёў. На аснове ідэй І.Я.Тама і Дз.Дз.Іваненкі аб абменным характары ядз. сіл прапанаваў іх палявую (мезонную) тэорыю (1935). Прадказаў існаванне зараджаных (1935) і нейтральных (1938) мезонаў. Першы выказаў ідэю зараджанага прамежкавага базона (1935, гл.Прамежкавыя вектарныя базоны). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1964). Нобелеўская прэмія 1949. Яго імем названы Ін-ттэарэт. фізікі Кіёцкага ун-та (з 1990) і малая планета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛПЕ́ЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.10.1946, в. Рудня Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел., гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1979). Акад.Міжнар. кадравай акадэміі (1996). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў. З 1994 рэктар, з 2003 ген. дырэктар Міжнар.гуманіт.-эканам. ін-та. Заснавальнік і гал. рэдактар навук.-тэарэт.час.«Гуманітарна-эканамічны веснік». Аўтар кніг гісторыка-публіцыст. эсэ «Мы — народ... XX стагоддзе» (1998), «...І не было заўтра» (2000), «Зямля мая — доля мая (2002), зб. вершаў «Любоў у сэрцы маім» (2002), песенных зб-каў (з кампазітарам У.Буднікам) «Любоў мая, Беларусь» (2002), «Душа кліча да Бога» (2003) і інш.
Тв.:
Развитие индустрии БССР в 70—80-е годы. Мн., 1991;
Методология истории. Мн., 1996 (у сааўт.);
Политология. Мн., 1996 (у сааўт);
Динамика социально-политического процесса в Республике Беларусь в условиях радикального реформирования всех сфер жизнедеятельности общества. Киев, 1999;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХІЕ́ЗЕР Навум Ільіч (6.3.1901, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 3.6.1980),
украінскі матэматык; заснавальнік харкаўскай матэм. школы. Чл.-кар.АН Украіны (1934). Д-рфіз.матэм.н. (1936), праф. (1940). Брат А.Л.Ахіезера. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1923), дзе працаваў у 1928—33. У 1933—41 і з 1947 у Харкаўскім ін-це (заг. кафедры, у 1935—50 дырэктар НДІ матэматыкі і механікі). Навук. працы па аэрагідрадынаміцы, канструктыўнай тэорыі функцый, функцыян. аналізе, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных аператараў, тэорыі апраксімацыі, гісторыі матэматыкі. Развіваў даследаванні П.Л.Чабышова і рас. матэматыка С.Н.Бернштэйна па тэорыі найлепшых набліжэнняў функцый. Прэмія імя Чабышова АНСССР (1949).
Тв.:
Лекции по теории аппроксимации. 2 изд. М., 1965;
Элементы теории эллиптических функций. 2 изд. М., 1970;
Теория линейных операторов в гильбертовом пространстве. Т. 1—2. Харьков, 1977—78 (разам з І.М.Глазманам);
Избранные труды по теории функций и математической физике. Т. 1—2. Харьков, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПІНА Святлана Валянцінаўна (н. 5.10.1953, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. сацыёлаг, філосаф і культуролаг. Д-р сацыялаг. н. (1994), канд.філас.н. (1985), праф. (1998). Скончыла БДУ (1975) і Мінскі лінгвістычны ун-т (2002). З 1975 у БДУ. З 1986 у Бел. ун-це культуры. З 1996 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікнавук. школы па даследаванні сац. аспектаў кіравання з выкарыстаннем сацыялаг. метадалогіі. Навук. працы па метадалогіі сацыялаг. пазнання і методыцы сацыялаг. даследаванняў, сацыялогіі культуры, культуралогіі. Распрацавала постнеакласічную мадэль сацыялаг. пазнання. Навук. рэдактар і сааўтар працы «Культуралогія: Курс лекцый. Хрэстаматыя. Практыкум» (2003).
Тв.:
Моделирование и его роль в оптимизации процессов социальной интеграции. М., 1990;
Моделирование в социологическом исследовании. Мн., 1992;
История социологии. Мн., 1997 (у сааўт.). Социологическое познание. Мн., 1998;
Культура Беларусі ў сусветнай прасторы і гістарычным часе. Мн., 2000 (разам з А.А.Жарыкавай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬРА́С, Вальра (Walras) Мары Эспры Леон (16.12.1834, г. Эўрэ, Францыя — 5.1.1910), швейцарскі эканаміст, заснавальнік і буйнейшы прадстаўнік матэматычнай школы ў паліт. эканоміі. Праф. Лазанскага ун-та (1870—92). Родапачынальнік (з К.Менгерам і У.Джэвансам) гранічнай карыснасці тэорыі. Асн. твор — «Элементы чыстай палітычнай эканоміі» (ч. 1—2, 1883). Вальрас — стваральнік агульнай стат. мадэлі нар. гаспадаркі, вядомай пад назвай «сістэма агульнай эканамічнай раўнавагі», якая ахоплівала сферу вытв-сці, абмену, капіталу і грошай. У рэгуляванні працэсаў вытв-сці і спажывання адводзіў вял. ролю дзяржаве. У 1950—60-я г. мадэль Вальраса была пераўтворана сродкамі лінейнага праграмавання. Рацыянальны элемент яго мадэлі — пастаноўка экстрэмальнай задачы для нар. гаспадаркі (дасягненне макс. эфекту пры найменшых выдатках) і падыход да цэн як да састаўнога элемента пры адшуканні агульнага оптымуму. Ён лічыў, што «рэдкасць» таксама з’яўляецца элементам вартасці. Паслядоўнікі Вальраса — Г.Касель, А.Афтальён, І.Шумпетэр, В.Парэта.
Тв.:
Théorie mathématique de la richesse sociale. Lausanne, 1883;
Théorie de la monnaie. Paris, 1886;
Etude d’economie sociale, ou Théorie de la réparation de la richesse sociale. Lausanne;
Paris, 1896;
Etudes d’économie politique appliquée. Lausanne, 1896.