ЮКА́ВА (Yukawa) Хідэкі (23.1.1907, Токіо — 8.9.1981),
японскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Яп. акадэміі (1946), замежны чл.Нац.АН ЗША (1949), АНСССР (1966). Скончыў ун-тг. Кіёта (1929), дзе і працаваў (з 1939 праф., у 1953—70 дырэктар НДІ фундаментальнай фізікі). У 1933—39 ва ун-це г. Осака, у 1949—53 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША). Навук. працы па квантавай і ядз. фізіцы, тэорыі элементарных часціц, тэорыі нелакальных палёў. На аснове ідэй І.Я.Тама і Дз.Дз.Іваненкі аб абменным характары ядз. сіл прапанаваў іх палявую (мезонную) тэорыю (1935). Прадказаў існаванне зараджаных (1935) і нейтральных (1938) мезонаў. Першы выказаў ідэю зараджанага прамежкавага базона (1935, гл.Прамежкавыя вектарныя базоны). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1964). Нобелеўская прэмія 1949. Яго імем названы Ін-ттэарэт. фізікі Кіёцкага ун-та (з 1990) і малая планета.