нямецкі гісторык антычнасці, дыпламат.Чл. Берлінскай АН (1810). Сын дацкага падарожніка-ўсходазнаўца К.Нібура. З 1800 на дацкай, у 1806—10 і 1813—23 на прускай дзярж. службе. У 1816—23 прускі пасланнік у Ватыкане. У 1810—13 выкладаў у Берлінскім, з 1823 — у Бонскім ун-тах. Гал. праца — «Рымская гісторыя» (т. 1—3, 1811—32; апісаны падзеі да 241 да н.э.). Увёў у гіст. навуку метад крытычнага падыходу да крыніц. Яго інтэрпрэтацыя раннерым. гісторыі (лічыў, што асн. зыходнай адзінкай гіст. развіцця рымлян быў род; родавы лад змяніла дзярж. арганізацыя, засн. на тэр. падзеле, рубеж паміж імі — сістэма рэформ Сервія Тулія; прапанаваў тэорыю пра паходжанне патрыцыяў і плебеяў у выніку заваявання рым. царамі лац. пасяленняў) паўплывала на ням. гістарыяграфію (Л. фон Ранке, Т.Момзен і інш.).
Літ.:
Историография античной истории. М., 1980. С. 57—59.
грамадска-культурны дзеяч бел. эміграцыі, гісторык. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску, пед.ін-т у Ленінградзе (1932). У 1936—40 па падазрэнні ў «нацдэмаўшчыне» зняволены ва Ухта-Іжэлескім лагеры (Рэспубліка Комі, Расія). Пасля вызвалення настаўнічаў у Беларусі. З 1944 у амер.акупац. зоне ў Германіі, выкладаў гісторыю, кіраваў драм. гуртком у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945—50). У 1950-я г. супрацоўнічаў з Ін-там па вывучэнні гісторыі і культуры СССР (г. Мюнхен). Пераехаў у ЗША, дзе скончыў ун-т (1962), працаваў у сістэме б-к Нью-Йорка, адзін з арганізатараў бел.тэатр. груп у рэгіёне Нью-Йорк—Нью-Джэрсі, бел. каталіцкага руху ў ЗША. Аўтар артыкулаў па гісторыі адукацыі, навукі і культуры БССР (апубл. ў «Беларускім зборніку»), кн. «Інстытут беларускай культуры — Беларуская Акадэмія навук — Акадэмія навук БССР» (Мюнхен, 1957). Друкаваўся ў эмігранцкіх часопісах, газетах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУЯ́Н Іван Васілевіч (н. 20.8.1928, в. Некрашэвічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1981), праф. (1983). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). З 1959 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1966 дац.БПІ, праф., з 1985 заг. кафедры Бел.тэхнал. ун-та. Даследуе рэв. і нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі, сац.-эканам. развіццё бел. вёскі ў 1950—80-я г., унутр. і знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь, праблемы станаўлення бел. дзяржаўнасці. Адзін з аўтараў кн. «Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1939 гг.» (1962), 12-томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 9, 1971), 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 5, 1975) і інш.
Тв.:
Технические кадры белорусской деревни и развитие сельского хозяйства республики. Мн., 1978;
Западная Белоруссия в период экономического кризиса 1929—1933 гг.Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Paszkiewicz) Генрык (10.3. 1897, г. Лодзь, Польшча — 8.12.1979),
польскі гісторык. Чл.-кар. Польскай АН у Кракаве (1945), д-р габілітаваны (1927), праф. надзвычайны (1939). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це, з 1928 выкладаў у ім, адначасова ў 1934—39 выкладчык, пасля заг. кафедры сярэдневяковай гісторыі Вольнага польскага ун-та ў Варшаве. Удзельнік Польскай кампаніі 1939, да 1945 вязень канцлагера Мурнаў. З 1948 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. У 1948—69 узначальваў кафедру сярэдневяковай гісторыі Польскага ун-та ў замежжы. Працы па гісторыі ВКЛ, палітыцы Польшчы ў адносінах да Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі перыяду феадалізму: «Руская палітыка Казіміра Вялікага» (1925), «Ягелоны і Масква. Т. 1. Літва і Масква ў XIII і XIV ст.» (1933), «Утварэнне рускай нацыі» (1963) і інш. Склаў на лац. мове і выдаў «Рэгесты крыніц да гісторыі Літвы са старажытных часоў да уніі з Польшчай. Т. 1. Да 1315 г.» (1930).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАДКО́Ў Цімафей Ерафеевіч (21.2.1915, в. Шчэжар Магілёўскага р-на — 23.11.1995),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Смаленскі пед.ін-т (1950). З 1946 на парт. рабоце ў Смаленскай вобл. З 1952 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ, у БДУ. З 1964 заг. кафедры і адначасова (1965—71) прарэктар Мінскага радыётэхн. ін-та. Даследаваў гісторыю рэв. руху на Беларусі напярэдадні і ў перыяд 1-й сусв. вайны, Лют. рэвалюцыі 1917. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2-е выд. 1968).
Тв.:
Бальшавікі Беларусі ў перыяд першай сусветнай вайны і другой рускай рэвалюцыі (1914 — сакавік 1917 гг.). Мн., 1957;
Борьба трудящихся Белоруссии против царизма (1907—1917 гг.). Мн., 1967;
Большевистская газета «Правда» в Белоруссии (1912—1917 гг.). 2 изд. Мн., 1972;
Полувековой опыт СССР и современный мир. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯРЦІ́НСКІ Іван Іванавіч (3.12.1902, г. Віцебск — 11.2.1944),
расійскі гісторык музыкі, тэатра, літаратуры. Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). З 1929 працаваў у Ленінградскай філармоніі (з 1940 маст. кіраўнік), з 1936 адначасова ў Ленінградскай кансерваторыі (з 1939 праф.). Абуджэннем цікавасці да муз. мастацтва, веданнем сімф. рэпертуару ў многім абавязаны М.Малько. Выступаў як лектар і крытык-публіцыст па пытаннях мастацтва, эстэтыкі, псіхалогіі. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку праблем класічнай муз. спадчыны, сімфанізму, опернай і балетнай драматургіі, паўплываў на творчасць Дз.Шастаковіча. Аўтар артыкулаў па зах.-еўрап.муз. класіцы, харэаграфіі, тэатр. мастацтве, л-ры, а таксама па тагачаснай замежнай і сав. музыцы.
Тв.:
Исторические этюды. Критические статьи. Т. 1—2. 2 изд. Л., 1963;
Статьи о балете. Л., 1973.
Лит.: Шостакович Д. И.И.Соллертинский // Сов. музыка. 1946. № 2—3; Памяти И.И. Соллертинского: Воспоминания, материалы, исслед. 2 изд. Л., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКЕНІ́ЦКІ (Sukiennicki) Віктар (25.7.1901, каля г. Каўнас, Літва — крас. 1983),
польскі гісторык. Д-р права (1927). Вучыўся ў Віленскім і Парыжскім ін-тах. Дацэнт НДІУсх. Еўропы пры Віленскім ун-це. З 1934 на навук. стажыроўцы ў СССР. У 1941 арыштаваны органамі НКУС і сасланы ў Краснаярск. У 1942 вызвалены, працаваў у польскім пасольстве ў СССР. З 1943 у Вялікабрытаніі, выкладаў у польскім ун-це ў г. Оксфард. З 1952 рэдактар на радыёстанцыі «Свабодная Еўропа». З 1959 у ЗША, працаваў у Гувераўскім ун-це пры Станфардскім ун-це. Аўтар прац: «Эвалюцыя ладу Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік...» (т. 1—3, 1938—39), «Сучасныя ідэі і палітычныя і грамадскія рухі» (ч. 1—2, Лондан, 1951—54), «Прычыны і пачатак польска-савецкай вайны, 1919—1921» (Лондан, 1963), «Усходне-Цэнтральная Еўропа ў час 1-й сусветнай вайны» (т. 1—2, ЗША, 1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РЛЕ Яўген Віктаравіч (8.11.1875, Кіеў — 6.1.1955),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1927). Акад. Нарвежскай акадэміі навук і л-ры, чл.-кар. Брытанскай акадэміі для заахвочвання гіст.-філас. і філал.навук. Скончыў Кіеўскі ун-т (1896). З 1 903 прыват-дацэнт, з 1917 праф. Петраградскага і Маскоўскага ун-таў. Адначасова ў 1913—18 праф. Юр’еўскага (г. Тарту, Эстонія) ун-та. У 1930—34 рэпрэсіраваны. Аўтар прац па гісторыі Францыі і міжнар. адносін новага часу, гісторыі Расіі. Асн. працы: «Рабочы клас у Францыі ў эпоху рэвалюцыі» (т. 1—2, 1909—11), «Кантынентальная блакада» (т. 1—2, 1913—16), «Жэрміналь і прэрыяль» (1937), «Нашэсце Напалеона на Расію, 1812 г.» (1938), «Крымская вайна» (т. 1—2, 1941—43), «Рускі флот і знешняя палітыка Пятра I» (1949) «Паўночная вайна і шведскае нашэсце на Расію» (выд. 1958) і інш. Аўтар гіст. біяграфій «Напалеон» (1936), «Талейран» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1942, 1943, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРУ́К Фёдар Фёдаравіч (20.2.1889, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.7.1960),
бел.гісторык і грамадскі дзеяч. Праф. (1921). Скончыў петраградскія гіст.-філал. і археал. ін-ты (1915). З 1915 выкладчык у гімназіях Мінска, Масквы. З сак. 1918 заг. аддзела Бел.нац. камісарыята, адзін з арганізатараў Бел.нар. ун-та і Бел.навук.т-ва ў Маскве (1918). З 1919 заг.бел. пададдзела аддз. асветы нац. меншасцей Наркамата асветы РСФСР; садзейнічаў выхаду ў свет першага зб. Я.Купалы на рус. мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі БДУ, з 1921 яго прафесар. З 1923 выкладчык Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве. У 1923—55 праф.ВНУ Масквы. Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кн. «Беларускі рух» (1921, рэпрынт. выд. 1994) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—20).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ШПА,
старажытны горад на ўсх. беразе воз. Ван, сталіца дзяржавы Урарту (9 — пач. 6 ст. да н.э.). Цытадэль Т. знаходзілася на скале, горад — каля яе падножжа на месцы сучаснага г.Ван (Турцыя). Пры цару Менуа (канец 9 ст. да н.э.) да горада праведзены канал ад горных крыніц. Арм.гісторык 5 ст.н.э. Маўсес Харэнацы апісаў скалу, канал і прывёў паданне пра будаўніцтва Вана царыцай Шамурамат (Семірамідай). У 1827 ням. археолаг Ф.Шульц даследаваў рэшткі крапасных сцен, высечаныя ў скале памяшканні (магчыма, грабніцы цароў) і скапіраваў клінапісныя надпісы. У 1916 І.А.Арбелі знайшоў у нішы на скале гары стэлу з летапісам цара Сардуры II (сярэдзіна 8 ст. да н.э.). Т. неаднаразова згадваецца ў асірыйскіх крыніцах. У 735 да н.э. асірыйцы разбурылі горад, але крэпасць узяць не змаглі. У пач. 6 ст. да н.э. цытадэль разбурылі мідыйцы, але жыццё на цытадэлі працягвалася і пры Ахеменідах.