ТУРУ́К Фёдар Фёдаравіч (20.2.1889, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.7.1960),
бел. гісторык і грамадскі дзеяч. Праф. (1921). Скончыў петраградскія гіст.-філал. і археал. ін-ты (1915). З 1915 выкладчык у гімназіях Мінска, Масквы. З сак. 1918 заг. аддзела Бел. нац. камісарыята, адзін з арганізатараў Бел. нар. ун-та і Бел. навук. т-ва ў Маскве (1918). З 1919 заг. бел. пададдзела аддз. асветы нац. меншасцей Наркамата асветы РСФСР; садзейнічаў выхаду ў свет першага зб. Я.Купалы на рус. мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі БДУ, з 1921 яго прафесар. З 1923 выкладчык Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве. У 1923—55 праф. ВНУ Масквы. Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кн. «Беларускі рух» (1921, рэпрынт. выд. 1994) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—20).
В.У.Скалабан.
т. 16, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)