МА́РКІН Пётр Аляксандравіч (25.7.1903, г. Саратаў, Расія — 16.8.1958),
расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Вышэйшыя майстэрні тэатр. мастацтва (Саратаў, 1924). З 1925 акцёр і рэжысёр т-раў Расіі. З 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Акцёр шырокага дыяпазону. Спалучаў эмацыянальнасць і глыбокі псіхалагізм з мяккім лірызмам, камедыйнасцю і яркай пластычнай выразнасцю. Ролі ў Брэсцкім т-ры: Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Каспар («Салаўі пяюць на волі» паводле З.Бядулі), Круціцкі («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага), Дорн («Чайка» А.Чэхава), Бяссеменаў («Мяшчане» М.Горкага), Гарнастаеў («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Паставіў спектаклі: «Зыкавы» М.Горкага, «Навальніца» Астроўскага (абодва 1952), «Блудны сын» Э.Ранета (1958) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖО́ВА Варвара Мікалаеўна (27.1.1871, Масква — 18.5.1963),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1937). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1893), паступіла ў трупу Малога т-ра. Выступала як камед. і вадэвільная актрыса, з канца 1900-х г. выконвала пераважна характарныя ролі т.зв. камічных бабуль. Найвыш. майстэрства дасягнула ў рус. класічных п’есах, асабліва А.Астроўскага. Майстар рус.сцэн. мовы. Творчасці ўласцівы дасканаласць раскрыцця ўнутр. свету герояў, мяккі гумар, лірычнасць: Фяклуша, Анфуса Ціханаўна, Уліта, Глумава, Феліцата, Домна Панцялеўна («Навальніца», «Ваўкі і авечкі», «Лес», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Праўда — добра, а шчасце лепш», «Таленты і паклоннікі» Астроўскага), Графіня-бабуля («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Аўдоцця («Расцяраева вуліца» паводле Г.Успенскага), Дзямідаўна («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́ДЗІ, Владзі (Vlady; сапр.Палякова-Байдарава) Марына (н. 10.5.1938, Парыж), французская актрыса. Дэбютавала ў кіно («Летняя навальніца», 1949). Поспех прынесла роля ў фільме рэж. А.Каята «Перад патопам» (1955). Жаночыя вобразы (ад з’едлівых да рамант.) увасобіла ў фільмах «Дні кахання» (1954), «Вядзьмарка» (паводле аповесці «Алеся» А.Купрына, 1956), «Сучасная гісторыя» (1963, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане), «Сюжэт для невялікага апавядання» (1970), «Сем смярцей паводле рэцэпта» (1975, у сав. пракаце «У сетцы мафіі»), «Яны ўдваіх» (1977), «Сплендар» (1989), «Тыя, што п’юць кроў» (1992) і інш. Сярод тэатр. роляў: Ранеўская («Тры сястры» А.Чэхава), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар кн. пра мужа, У.Высоцкага, «Уладзімір, або Перарваны палёт» (1989), а таксама рамана «Венецыянскі калекцыянер», кн. пра вайну ў Афганістане «Ваяж Сяргея Іванавіча».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНО́ВІЧ Канстанцін Георгіевіч (н. 8.7.1929, пас. Таміліна Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1963—84 маст. рэдактар час. «Беларусь». Ілюстраваў творы бел. і замежных аўтараў у бел. перыяд друку. Аформіў кнігі «Кухаронак» В.Сіманавай (1961), «Навальніца спее ў цішыні» А.Шашкова (1973), «Віця Малееў у школе і дома» М.Носава (1979), «Яраслаўна» В.Вярбы (1986) і інш. Выканаў станковыя кампазіцыі «Пасуць авечак» (1957), «Кактусы», «Дом I з’езда РСДРП» (абедзве 1967), «Ад’езд Я.Коласа ў семінарыю» (1972), «Космас» (1975), «Падсвілле. Ціха ў былым партызанскім краі» (1984), трыпціхі «Памяць» (1987), «Хатынь» (1995). Аўтар мемар. медалёў, значкоў, экслібрысаў, дыяфільма «Францыск Скарына» (1994) і інш. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай раўнавагай, акцэнтаваным кантрастам чорных і белых плям, экспрэсіўным штрыхом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛА́НСКАЯ Клаўдзія Мікалаеўна (23.9.1898, с. Енатаеўка Астраханскай вобл., Расія — 25.9.1972),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1948). Вучылася ў Маскоўскім ун-це, 2-й студыі Маскоўскага маст.т-ра. З 1924 актрыса Маскоўскага маст.акад.т-ра. Яе мастацтву былі ўласцівы глыбокі драматызм, цэльнасць у перадачы духоўных імкненняў гераінь, гуманізм, гранічная шчырасць. Сярод роляў; Маўра Рыгораўна («Смерць Пазухіна» М.Салтыкова-Шчадрына), Кацярына, Параша («Навальніца», «Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Кацюша Маслава, Ганна Карэніна («Уваскрэсенне», «Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Бабуля («Сіняя птушка» М.Метэрлінка), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Юрый Палікарпавіч (11.2.1941, станіца Ленінградская Краснадарскага краю, Расія — 17.11.2003),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1970), з 1987 выкладаў у ім. Адначасова з 1997 у час. «Наш современник». Друкаваўся з 1957. Кн. паэзіі «Навальніца» (1966), «Выходзячы на дарогу, душа азірнулася» (1978), «Адпушчу сваю душу на волю» (1981), «Рускі вузел» (1983), «Ні рана ні позна» (1985), «Залатая гара» (1989) і інш. пра ўзаемаадносіны людзей, каханне, прыроду, прасякнутыя матывамі космасу, гістарычнага шляху Расіі. Яго паэзіі ўласцівы незвычайная сімволіка, багацце асацыяцый, маштабнасць сэнсавага рада. На рус. мову пераклаў асобныя вершы М.Багдановіча, М.Танка. Дзярж. прэмія Расіі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬДЗЮКО́ВА Акцябрына Францаўна (29.10.1924, с. Іванаўка Бобрынецкага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 6.3.1996),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла студыю Бел.т-ра імя Я.Коласа (1948), працавала ў гэтым т-ры. Выканаўца драм., характарных роляў. Найб. значныя з іх: Зоська («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Наташа («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бажашуткава («Амністыя» М.Матукоўскага), Вольга («Навальніца будзе» паводле Я.Коласа), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Беатрыса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона), Леанор («Дзяўчына са збаном» Лопэ дэ Вэгі), Аксюша («Лес» А.Астроўскага), Зоя Мікіцічна («Напярэдадні» паводле І.Тургенева), Кацярына Іванаўна («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Наташа і Калерыя («На дне» і «Дачнікі» М.Горкага), Ларыса («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Снежная каралева (аднайм. п’еса Я.Шварца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДВО́Р’Е,
стан атмасферы ў той ці іншай мясцовасці ў пэўны момант або за абмежаваны прамежак часу (суткі, месяц, год). Шматгадовы рэжым Н. наз.кліматам. Абумоўлена фіз. працэсамі, якія адбываюцца пры ўзаемадзеянні атмасферы з космасам і зямной паверхняй. Пастаянна зменьваецца. Перыядычныя яго змены абумоўлены вярчэннем Зямлі вакол сваёй восі (сутачны ход) і вакол Сонца (гадавы ход), неперыядычныя — працэсамі цыркуляцыі атмасферы (на Беларусі пераважна ў выніку заходняга пераносу паветраных мас). Характарызуецца прыблізнымі, спрошчанымі тэрмінамі (халоднае, цёплае, гарачае, сухое, дажджлівае) або сукупнасцю значэнняў метэаралагічных велічынь (т-ра і вільготнасць паветра, скорасць і напрамак ветру, воблачнасць, сонечная радыяцыя, атм. ападкі і інш.) і атмасферных з’яў (дождж, туман, навальніца і інш.). Падрабязную характарыстыку фактычнага Н. даюць назіранні метэаралагічных станцый, чаканае Н. — прадмет прагнозаў надвор’я. Для прадказання Н. на невял. тэрыторыях карыстаюцца таксама мясц. прыкметамі.
расійскі і эстонскі графік. Нар.маст.СССР (1969). Чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Пецярбургу ў вучылішчы Штыгліца (1905—13). З 1915 працаваў у Маскве і Петраградзе. З 1920 у Эстоніі, выкладаў у Талінскім маст.-прамысл. вучылішчы (1920—41) і Маст. ін-це Эстоніі (1950—58, з 1951 праф.). У панарамных творах, для якіх характэрна каліграфічна-дасканалая прарысоўка дэталей, імкнуўся стварыць абагульнены вобраз эст. прыроды: «Будоўля судна на востраве Цютарсаар» (1926), «Яловы пень» (1938), «Вечар на востраве Вормсі» (1943), «Даліна ракі Сан» (1946), «Вечар над возерам» (1955—56), «Набліжаецца навальніца» (1959), «Фінляндыя Сібеліуса» (1962). Аўтар ілюстрацый да кніг І.Семпера, А.Пушкіна. Дзярж. прэмія Эстоніі 1949.
Літ.:
Бернштейн Б. Г.Рейндорф: Графика: Альбом. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ІЦКАЯ Марына Дзмітрыеўна (22.12.1913, Мінск — 1990),
бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла драм. курсы ў Мінску (1931). З 1931 актрыса Вандроўнага т-ра імя Дзяржынскага, з 1932 Бел.т-ра імя Я.Купалы, у 1949—74 на Рэсп. радыё (з 1964 гал. рэжысёр). Аўтар літ. і муз. кампазіцый, запісаў майстроў бел. сцэны. віктарын, больш за 30 радыёпастановак, у т. л. па творах бел. пісьменнікаў: «Зорка Венера» Б.Бур’яна і І.Нісневіча (1960), «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча (1963), «Навальніца над полем» («Людзі на балоце») І.Мележа і «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1966), «Сэрца на далоні» І.Шамякіна (1967), «Вяртанне ў маладосць» («Гарадок Устронь», «На парозе будучыні») М.Лобана (1968), «Круты бераг ракі» В.Быкава (1973), «Новая зямля» Я.Коласа (1976) і інш.