УЛА́ДЗІ, Владзі (Vlady; сапр. Палякова-Байдарава) Марына (н. 10.5.1938, Парыж), французская актрыса. Дэбютавала ў кіно («Летняя навальніца», 1949). Поспех прынесла роля ў фільме рэж. А.Каята «Перад патопам» (1955). Жаночыя вобразы (ад з’едлівых да рамант.) увасобіла ў фільмах «Дні кахання» (1954), «Вядзьмарка» (паводле аповесці «Алеся» А.Купрына, 1956), «Сучасная гісторыя» (1963, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане), «Сюжэт для невялікага апавядання» (1970), «Сем смярцей паводле рэцэпта» (1975, у сав. пракаце «У сетцы мафіі»), «Яны ўдваіх» (1977), «Сплендар» (1989), «Тыя, што п’юць кроў» (1992) і інш. Сярод тэатр. роляў: Ранеўская («Тры сястры» А.Чэхава), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар кн. пра мужа, У.Высоцкага, «Уладзімір, або Перарваны палёт» (1989), а таксама рамана «Венецыянскі калекцыянер», кн. пра вайну ў Афганістане «Ваяж Сяргея Іванавіча».
т. 16, с. 211
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)