ТРО́ІЦКАЯ Марына Дзмітрыеўна (22.12.1913, Мінск — 1990),
бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла драм. курсы ў Мінску (1931). З 1931 актрыса Вандроўнага т-ра імя Дзяржынскага, з 1932 Бел. т-ра імя Я.Купалы, у 1949—74 на Рэсп. радыё (з 1964 гал. рэжысёр). Аўтар літ. і муз. кампазіцый, запісаў майстроў бел. сцэны. віктарын, больш за 30 радыёпастановак, у т. л. па творах бел. пісьменнікаў: «Зорка Венера» Б.Бур’яна і І.Нісневіча (1960), «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча (1963), «Навальніца над полем» («Людзі на балоце») І.Мележа і «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1966), «Сэрца на далоні» І.Шамякіна (1967), «Вяртанне ў маладосць» («Гарадок Устронь», «На парозе будучыні») М.Лобана (1968), «Круты бераг ракі» В.Быкава (1973), «Новая зямля» Я.Коласа (1976) і інш.
А.В.Усцінава.
т. 15, с. 527
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)