ЯЛА́НСКАЯ Клаўдзія Мікалаеўна (23.9.1898, с. Енатаеўка Астраханскай вобл., Расія — 25.9.1972),

расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1948). Вучылася ў Маскоўскім ун-це, 2-й студыі Маскоўскага маст. т-ра. З 1924 актрыса Маскоўскага маст. акад. т-ра. Яе мастацтву былі ўласцівы глыбокі драматызм, цэльнасць у перадачы духоўных імкненняў гераінь, гуманізм, гранічная шчырасць. Сярод роляў; Маўра Рыгораўна («Смерць Пазухіна» М.​Салтыкова-Шчадрына), Кацярына, Параша («Навальніца», «Гарачае сэрца» А.​Астроўскага), Соф’я («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава), Кацюша Маслава, Ганна Карэніна («Уваскрэсенне», «Ганна Карэніна» паводле Л.​Талстога), Вольга («Тры сястры» А.​Чэхава), Бабуля («Сіняя птушка» М.​Метэрлінка), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.​Транёва) і інш. Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.

Літ.:

Хотимская В. К.​Н.​Еланская. М., 1950.

т. 18, кн. 1, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)