МЕРЛЬ (Merie) Рабер Жан Жорж (н. 29.8.1908, г. Тэбеса, Алжыр),
французскі пісьменнік. Д-рліт.-знаўчых навук. Скончыў літ.ф-т у Парыжы. З 1949 праф. Рэнскага, пасля Тулузскага, Алжырскага (1962—64), Парыжскага ун-таў. Дэбютаваў як літ.-знавец («Оскар Уайльд», 1948). У раманах «Уік-энд на Паўднёвым беразе» (1949, Ганкураўская прэмія), «Смерць — маё рамяство» (1953), «Востраў» (1962), п’есе «Сізіф і смерць» (1950) даследуе псіхалогію фашызму, уздымае пытанні асабістай адказнасці чалавека перад грамадствам. У цэнтры раманаў «За шклом» (1970), «Мадрапур» (1976) актуальныя паліт. і маральныя праблемы сучаснасці. Аўтар рамана-антыутопіі «Мальвіль» (1972), гіст. дылогіі «Лёс Францыі» (1977), «У нашы маладыя гады» (1979), рамана-рэпартажу «Сонца ўзыходзіць не для нас» (1986), філас. п’ес, дакумент. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТЭ́Н (Pétain) Анры Філіп (24.4.1856, Кашы-а-ла-Тур, Францыя — 23.7.1951),
французсківаен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1918). Скончыў ваен. вучылішча Сен-Сір (1878), служыў у арміі. У 1-ю сусв. вайну генерал, камандзір брыгады, корпуса, каманд. 2-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Вердэнскай аперацыі 1916; з мая 1916 каманд. групай армій «Цэнтр», з мая 1917 галоўнакаманд. франц. арміяй. У 1920—31 нам. старшыні вышэйшага ваен. савета, адначасова (з 1922) ген. інспектар арміі. У 1925—26 кіраваў задушэннем нац.-вызв. паўстання ў Марока. У 1934 ваен. міністр. З 16.6.1940 прэм’ер-міністр Францыі. Падпісаў Камп’енскае перамір’е 1940 з Германіяй. 10.7.1940 атрымаў ад Нац. сходу ўсю паўнату ўлады, што азначала скасаванне Трэцяй рэспублікі. У ліп. 1940 — жн. 1944 кіраўнік дзяржавы (да крас. 1942 адначасова ўрада) прагерм. рэжыму «Вішы». У крас. 1945 арыштаваны, Вярх. судом Францыі прыгавораны за калабарацыянізм да смяротнага пакарання, якое было заменена пажыццёвым зняволеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫКЁР (Ricoeur) Поль (н. 27.2.1913, г. Валанс, Францыя),
французскі філосаф, прадстаўнік герменеўтыкі. Праф. Страсбурскага (з 1948), Парыжскага і Чыкагскага (з 1956) ун-таў. Спалучае тэндэнцыі фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, персаналізму і псіхааналізу на аснове рэліг. разумення. На яго думку, у цэнтры філасофіі павінна быць асоба як творца свету культуры. Для аналізу асобы прапанаваў рэгрэсіўна-прагрэсіўны метад, які прадугледжвае асэнсаванне з’яў у дыялект. адзінстве мінулага, сучаснага і будучыні. У працы «Філасофія волі» (т. 1—2, 1950—60) сцвярджаў, што эфектыўна-валявыя акты суб’екта прэваліруюць над пазнавальнымі ў асэнсаванні наваколля. Распрацаваў тэорыю інтэрпрэтацый, паводле якой усе праявы чалавечай дзейнасці і культуры (міфалогія, рэлігія, мастацтва і інш.) з’яўляюцца сімвалічным тэкстам, што характарызуецца ітэнцыянальнай структурай падвойнага значэння (у час інтэрпрэтацыі за першым сэнсам павінен узнікаць іншы).
Тв.:
Рус.пер. — Герменевтика. Этика. Политика: Моск. лекции и интервью. М., 1995;
Конфликт интерпретаций: Очерки о герменевтике. М., 1995;
Герменевтика и психоанализ. Религия и вера. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЬЕ́ (Régnier) Анры Франсуа Жазеф дэ (28.12.1864, г. Анфлёр, Францыя — 23.5.1936),
французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1911). Па адукацыі юрыст. Дэбютаваў як паэт. У вершах спалучаў сімвалісцкія пошукі з дакладнасцю і пластычнасцю вобраза паэтаў-парнасцаў. У лірычных зб-ках «Будучыя дні» (1885), «Гульні вяскоўцаў і багоў» (1897), «Гліняныя медалі» (1900) і інш. апявае чароўнасць усяго нетрывалага і крохкага, ухваляе пачуццёвыя асалоды і ўсякія радасці. Аўтар раманаў «Двойчы каханая» (1900), «Канікулы сціплага маладога чалавека» (1903), «Жывое мінулае» (1905), «Гераічныя ілюзіі Тыта Басі» (1916), «Грэшніца» (1920), «Правінцыяльныя забавы» (1925), «Я, яна і ён» (1935), зб-каў апавяд. «Яшмавы кій» (1897), «Лакавы паднос» (1913), «Згубленае шчасце» (1924) і інш. На бел. мову яго асобныя апавяданні пераклаў А.Асташонак.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Французская навела XX ст.Мн., 1992;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЬЕ́ (Régnier) Жан Луі Эбензер (1771—1814),
французскі ваенны дзеяч. Ген. дывізіі, граф. У арміі з 1792. У вайну 1812 камандаваў 7-м саксонскім корпусам «Вялікай арміі». У пач.ліп. 1812 яго корпус вылучаны са складу групы Жэрома Банапарта для дзеянняў у якасці заслону супраць войск 3-й Зах.рус. арміі. 27 ліп. корпус пацярпеў паражэнне ў Кобрынскім баі 1812 і адступіў да Слоніма. 12.8.1812 Р. разам з аўстрыйскім (12-м) корпусам К.Шварцэнберга атрымаў перамогу ў Гарадзечанскай бітве 1812 і ўдзельнічаў у праследаванні рус. войск да Луцка. Восенню 1812 корпус Р. прыкрываў тыл аўстр. войск ад 3-й Зах.рус. арміі. 15—16 ліст. ў Ваўкавыскім баі 1812 і 25 ліст. ў баі каля Брэст-Літоўска разбіў ахоўныя сілы 3-й Зах. арміі — вайск. групу Ф.В.Остэн-Сакена і прымусіў яе адступіць на Валынь. У час Лейпцыгскай бітвы 1813 трапіў у палон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЦІН Хаім (1893 або 1894, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 9.8.1943),
французскі мастак бел. паходжання; прадстаўнік парыжскай школы. Вучыўся ў Віленскай АМ і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. З 1913 жыў у Францыі. Працаваў пераважна ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творчасці ўласцівы пастозная манера пісьма, пачуццёвая экспрэсія, светлая яркая колеравая гама, у якой пераважалі чырвоныя, сіне-зялёныя і белыя тоны. У ранні перыяд зазнаў уплыў М.Шагала («Няня», каля 1916), пазней — А.Мадыльяні (партрэты М.Лані, 1929; мадам М.Кастэнг, 1928). Стварыў шэраг карцін па матывах работ Рэмбранта і Г.Курбэ, пісаў пазначаныя драм. лірызмам пейзажы, звяртаўся да вобразаў людзей ніжэйшага саслоўя: «Кандытары», «Маленькі кандытар», «Паляўнічыя», «Туша быка» (3 варыянты, 1925), «Певень» (1926), «Паж» (1927), «Хлопчык з хору» (1928), «Жанчына ўваходзіць у ваду» (1931), «Асёл» (1934), «Дзеці сядзяць на ствале дрэва», «Ветраны дзень у Асеры» (абодва 1939) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНЦЫ́СК I (François; 12.9.1494, г. Каньяк, Францыя — 31.3.1547),
французскі кароль [1515—47]. З дынастыі Валуа. Праводзіў палітыку па ператварэнні Францыі ў абсалютную манархію. Гал. органам кіравання зрабіў каралеўскі савет, у правінцыях увёў ген. намеснікаў і кантраляваў дзейнасць губернатараў, абмежаваў правы парламента, даходы каралеўскага дамена зліў з дзярж. падаткамі, якія значна павялічыў. Стварыў пастаянную армію. Дамогся незалежнасці франц. царквы ад Ватыкана. У 1535 і 1540 выдаў эдыкты аб праследаванні кальвіністаў як ератыкоў. У 1532 далучыў Брэтань. У Італьянскіх войнах 1494—15 59 перамог у 1515 пры Марыньяна і заняў Мілан; у выніку паражэння ад арміі імператара Карла V (1525) трапіў у палон і падпісаў зневажальны для Францыі Мадрыдскі дагавор (1526). Пасля вяртання ў Францыю (1526) заключыў саюз (Каньякскую лігу) з папам Кліментам VII, Венецыяй і герцагам Мілана, аднавіў ваен. дзеянні (1527—29). У 1530 засн. гуманістычны ун-т (з канца 18 ст.Калеж дэ Франс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКЕ́ (Fouquet, Foucquet) Жан (каля 1420, г. Тур, Францыя — паміж 1477 і 1481), французскі жывапісец і мініяцюрыст, адзін з заснавальнікаў мастацтва Ранняга Адраджэння ў Францыі. Каля 1440 вучыўся ў Парыжы, паміж 1445—47 наведаў Рым. Зазнаў уплыў Мазачыо і Фра Анджэліка. Працаваў у Туры і Парыжы, у 1475 згадваецца як «жывапісец караля». Рэаліст. трактоўка падзей, мяккасць каларыту, выкарыстанне лінейнай і паветр. перспектывы ўласцівы ілюстрацыям да кніг «Часаслоў Эцьена Шэвалье» (1450—56), «Вялікія хронікі караля Францыі», «Жыцці знакамітых мужчын і жанчын» Дж.Бакачыо (абедзве 1458), «Іудзейскія старажытнасці» І.Флавія (1470—76). Вял. жыццёвасцю вылучаюцца партрэты Карла VII, канцлера Г.Жувенеля дэз Юрсен, аўтапартрэт. Урачысты кампазіцыйны рытм, гучны каларыт уласцівы рэліг. кампазіцыям «П’ета з Нуана», «Дыпціх з Мелена». Іл.гл. таксама ў арт.Францыя.
Літ.:
Золотова Е.Ю. Жан Фуке. 2 изд М., 1986.
Ж.Фуке. Узяцце Іерыхона. Мініяцюра з «Вялікіх хронік караля Францыі». 1458.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРДЭ́Н (Chardin) Жан Батыст Сімеон (2.11.1699, Парыж — 6.12.1779),
французскі жывапісец. Вучыўся ў П.Ж.Каза, Н.Н.Куапеля і Ж.Б.Ванлао, у Парыжы. Раннім творам уласцівы дэкар. эфектнасць і сюжэтная займальнасць. Да 1730-х г. выпрацаваў уласную манеру, якая вылучаецца высакароднай стрыманасцю, яснасцю і прастатой. Яго жанравыя палотны прасякнуты тонкім лірызмам, сцвярджэннем годнасці людзей «трэцяга саслоўя»: «Разносчыца» (1739), «Ранішні туалет» (1741), «Малітва перад абедам» (1744). Партрэтам уласцівы жыццёвая непасрэднасць і задушэўнасць: «Хлопчык з ваўчком» (1738), «Партрэт жонкі» (1775). Як майстар нацюрморта, ствараў кампазіцыі са сціплым наборам прадметаў, якія вылучаюцца прадуманасцю пабудовы, матэрыяльнасцю і мяккасцю жывапіснай фактуры: «Люлькі і збан» (каля 1760—63), «Нацюрморт з атрыбутамі мастацтваў» (1766). Жывапісу Ш. ўласцівы адзінства серабрыста-шэрага і карычняватага тонаў, багацце рэфлексаў і ледзь улоўных адценняў, якія гарманізуюць пераходы ад святла да ценю.
Літ.:
Якимович А.К. Шарден и французское Просвещение. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬБАХ (Holbach) Поль Анры дэ (снеж. 1723, Эдэсгайм, каля г. Ландаў-ін-дэр-Пфальц, Германія — 21.6.1789),
французскі філосаф і асветнік. Паводле паходжання ням. барон, б.ч. жыцця правёў у Францыі. Супрацоўнік «Энцыклапедыі» Д.Дзідро і Ж.Д’Аламбера. У гал.філас. творы «Сістэма прыроды, або Пра законы свету фізічнага і свету духоўнага» (т. 1—2, 1770) Гольбах сцвярджаў першаснасць і нестваральнасць матэрыяльнага свету, яго бясконцасць у часе і прасторы, і што існуе ён незалежна ад свядомасці чалавека. Атрыбутам матэрыі лічыў рух, які разглядаў як простае перамяшчэнне цел. Чалавек, паводле Гольбаха, — частка прыроды, цалкам падпарадкаваная яе законам. У палітыцы — прыхільнік канстытуцыйнай манархіі, у шэрагу выпадкаў — асветнага абсалютызму. Вырашальную ролю ў гісторыі надаваў дзейнасці заканадаўцаў. Шлях да сац. вызвалення людзей бачыў у асвеце. Абараняў ідэі «натуральнага права» і «грамадскага дагавору». Разам з К.Гельвецыем адыграў пэўную ролю ў ідэйнай падрыхтоўцы утапічнага сацыялізму 19 ст.