РЭНЬЕ́ ((Régnier) Жан Луі Эбензер) (1771—1814),
французскі ваенны дзеяч. Ген. дывізіі, граф. У арміі з 1792. У вайну 1812 камандаваў 7-м саксонскім корпусам «Вялікай арміі». У пач. ліп. 1812 яго корпус вылучаны са складу групы Жэрома Банапарта для дзеянняў у якасці заслону супраць войск 3-й Зах. рус. арміі. 27 ліп. корпус пацярпеў паражэнне ў Кобрынскім баі 1812 і адступіў да Слоніма. 12.8.1812 Р. разам з аўстрыйскім (12-м) корпусам К.Шварцэнберга атрымаў перамогу ў Гарадзечанскай бітве 1812 і ўдзельнічаў у праследаванні рус. войск да Луцка. Восенню 1812 корпус Р. прыкрываў тыл аўстр. войск ад 3-й Зах. рус. арміі. 15—16 ліст. ў Ваўкавыскім баі 1812 і 25 ліст. ў баі каля Брэст-Літоўска разбіў ахоўныя сілы 3-й Зах. арміі — вайск. групу Ф.В.Остэн-Сакена і прымусіў яе адступіць на Валынь. У час Лейпцыгскай бітвы 1813 трапіў у палон.
А.М.Лукашэвіч.
т. 14, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)