уласцівасці, з’явы, працэсы, характарыстыкі, што выяўляюцца ва ўсіх натуральных мовах або ў большасці з іх.
Напр., адрозненне імёнаў і дзеясловаў, наяўнасць займеннікаў, катэгорый прамога аб’екта, 1-й асобы, ліку, галосных і зычных гукаў, паратаксісу і інш. Пошук, вызначэнне і сістэматызацыя У.л. — складаны і шматаспектны пазнавальны працэс, у межах якога магчымы выбар розных прынцыпаў і падстаў аналізу. Таму адрозніваюць пэўнае мноства тыпаў У.л.: універсаліі анталагічныя і эпістэмалагічныя, абсалютныя і статыстычныя, простыя і імплікатыўныя, дэдуктыўныя і індуктыўныя, статычныя і дынамічныя, лінгвістычныя і семіятычныя, узроўневыя і міжузроўневыя, уласна моўныя і паралінгвістычныя, унутрымоўныя і сацыялінгвістычныя, а таксама універсаліі мовы і маўлення, маўлення мужчынскага і жаночага, дарослага і дзіцячага, кадыфікаванага і размоўнага, вуснага і пісьмовага і г.д. Лагічнае суаднясенне У.л. розных тыпаў дазваляе выпрацаваць абстрактную мадэль «мова чалавека ўвогуле», або «мова-эталон», якая ўвасабляе навук. гіпотэзу пра агульную частку ў структурах усіх вядомых натуральных моў.
Літ.:
Новое в лингвистике. Вып. 5. Языковые универсалии: Пер. с англ.М., 1970;
Языковые универсалии и лингвистическая типология. М., 1969;
Мечковская Н.Б. Общее языкознание: Структур. и социал. типология языков. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУТРЫКРЫШТАЛІ́ЧНАЕ ПО́ЛЕ,
крышталічнае поле, неаднароднае электрычнае (радзей магн.) поле, якое існуе ўнутры крышталёў і ўздзейнічае на электроны і ядры атамаў.
Электрычнае У.п. мае электрастатычнае (на адлегласцях парадку міжатамных дадатныя і адмоўныя зарады не кампенсуюць адзін аднаго) і абменнае (гл.Абменнае ўзаемадзеянне) паходжанне; напружанасць дасягае 1010В/м. Мае сіметрыю, якая вызначаецца сіметрыяй крышталёў. Абумоўлівае расшчапленне энергет. узроўняў электронаў у атаме (гл.Зонная тэорыя, Штарка з’ява). Эфекты, выкліканыя эл. У.п., важныя для магнітаўпарадкаваных рэчываў і дамешкавых парамагн. іонаў у крышталях (гл.Парамагнетызм) яны вызначаюць магн. момант іона, магнітную анізатрапію, магнітастрыкцыю, а таксама спектраскапічныя ўласцівасці крышталя. Магнітнае У.п. мае эл.-магн. і абменнае паходжанне. Эл.-магн. ўклад (за кошт дыполь-дыпольнага ўзаемадзеяння) невялікі (105А/м), абменныя палі значныя (напружанасць дасягае 108А/м). Выяўляецца ў расшчапленні ўзроўняў парамагн. іонаў і ядраў (гл.Зеемана з’ява). Даследаванне магн. У.п. дае звесткі прамагн. ўласцівасці рэчыва, характар хім. сувязі ў крышталі і інш. У.п. даследуюцца пры дапамозе аптычнай спектраскапіі, электроннага парамагнітнага рэзанансу, ядзернага магнітнага рэзанансу, Мёсбаўэра эфекту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЎЛС, Фаўлз (Fowles) Джон (н. 31.3.1926, г. Лі-он-Сі, Вялікабрытанія), англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфардскі ун-т (1950). Да 1963 выкладаў ва ун-тах Францыі, Грэцыі, Англіі. Аўтар раманаў «Калекцыянер» (1963, экранізаваны ў 1965), «Вяшчун» (1965, 2-я рэд. 1977), кн. «Арыстос» (1964), якія склалі своеасаблівы трыпціх, дзе ўвасоблены філас. ідэі Ф. і яго маст. прыёмы — уласнае трактаванне чалавечай свабоды, яе межаў і адказнасці, сувязей паміж каханнем, самапазнаннем і свабодай выбару. Найб. значны раман «Палюбоўніца французскага лейтэнанта» (1969, экранізаваны ў 1981) напісаны ў традыцыях «віктарыянскай прозы»; у ім і «рамане дарогі» «Капрыз» (1985) апусташальнай маралі ўсёдазволенасці проціпастаўлены маральна-этычныя каштоўнасці мінулага. Раманы «Дэніэл Марцін» (1977) і «Мантыса» (1982) пра лёс інтэлігента на фоне крызіснай гісторыі. Аўтар зб. навел «Вежа з чорнага дрэва» (1974), кн. «Кароткая гісторыя Лайм-Рыджыс» (1983), зб. эсэ «Чарвяточына» (1998) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Башня из черного дерева;
Элидюк;
Загадка. М., 1980;
Коллекционер. М., 1991;
Любовница французского лейтенанта. М., 2001.
Літ.:
Саруханян А.П. Джон Фаулз // Английская литература, 1945—1980. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ДЫЙ (Pheidias; пач. 5 ст. да н.э. — каля 432—431 да н.э.),
старажытнагрэчаскі архітэктар, скульптар і жывапісец; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў мастацтва высокай класікі. Працаваў у Афінах, Алімпіі, Дэльфах, Платэях. Яго творы вядомы паводле апісанняў стараж. аўтараў і рым. копій. У эпоху Перыкла (444 429 да н.э.) кіраваў буд-вам Афінскага акропаля. Сярод скульпт. работ найб. славутыя бронз. статуя Афіны Прамахас (каля 460 да н.э.), грандыёзныя статуі ў тэхніцы хрысаэлефантынавай скульптуры — Зеўса ў храме Зеўса ў Алімпіі (каля 430 да н.э.; адно з сямі дзівосаў свету) і Афіны Парфенас у храме Парфенон у Афінах (432 да н.э.). Найб. ўяўленне пра творчасць Ф. дае скульпт. ўбранне Парфенона (438—432 да н.э.; фрагменты захоўваюцца ў Брыт. музеі ў Лондане, Луўры і Музеі Акропаля ў Афінах), выкананае пад яго кіраўніцтвам і, магчыма, пры яго ўдзеле. Скульптура Парфенона ў спалучэнні з архітэктурай храма з’яўляецца адным з самых высокіх узораў сінтэзу мастацтваў, адметная багаццем рытмаў і кампазіцыйных прыёмаў, мяккай мадэліроўкай.
Літ.:
Сидорова Н. Жизнь и творчество Фидия // Искусство. 1970. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІСТЫ́МЛЯНЕ (ад стараж.-яўрэйскага — пеліштым),
старажытны народ, які насяляў паўд. частку ўсх. ўзбярэжжа Міжземнага мора. Упершыню згадваюцца ў егіп. крыніцах 13 ст. да н.э. Лічаць, што Ф. — выхадцы з Крыта ці М.Азіі. Уваходзілі ў склад «народаў мора», якія ўварваліся ў М.Азію і Паўн. Сірыю, знішчылі Хецкае царства і Угарыт (каля 1200 да н.э.) і напалі на Егіпет. Выбітыя егіп. войскамі, яны захапілі паўд.-зах. частку Ханаана, якая пазней атрымала назву Палесціна (ад біблейскага Пелешэт — край Ф.), дзе ўтварылі саюз гарадоў-дзяржаў. Прынеслі ў гэты раён культуру жалеза, сталі манапалістамі ў вытв-сці жал. калясніц і зброі. У 12—10 ст. да н.э. мелі пераважны ўплыў у Палесціне, вялі ўпартыя войны з іудзеямі. У 8 ст. да н.э. заваяваны асірыйскім царом Тыглатпаласарам III, у канцы 7 ст. да н.э. — вавілонскім царом Навухаданосарам II, у канцы 6 ст. да н.э. — персамі. Элінізацыя Ф. пачалася з паходаў Аляксандра Македонскага і цалкам завяршылася да пачатку н.э.Пра мову Ф. дакладных звестак няма. Знойдзеныя пры раскопках надпісы на пячатках пакуль не дэшыфраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРАШКЕ́ВІЧ Ганна Леанідаўна (н. 28.3.1931, Масква),
расійскі гісторык. Д-ргіст.н. (1974). Скончыла Маскоўскі ўн-т (1954). З 1954 у Ін-це гісторыі, з 1968 Ін-це гісторыі СССР, з 1992 Ін-це расійскай гісторыі Рас.АН. Вывучае гісторыю, гістарыяграфію, крыніцазнаўства гісторыі Расіі, Украіны і Беларусі. міжнар. адносіны эпохі феадалізму, спец.гіст. дысцыпліны. Складальнік зб. дакументаў па гісторыі Полацкай зямлі «Полацкія граматы» (вып. № 1—5. 1977—85). Адзін з аўтараў 12-томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 2, 1966).
Тв.:
Договоры Полоцка 1405—1406 гг. как источник по истории его внешней торговли и торговой политики // Археографический ежегодник за 1962 г.М., 1963;
К истории издания и изучения Литовской метрики // Acta Baltico-Slavica. Bialystok, 1973. T. 8;
Полацкія пячаткі XV ст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 1;
Хозяйственное освоение Полоцкой земли в XIV—XV вв. // История географии и историческая география. М., 1975;
Литовская метрика, состав и пути формирования // Исследования по истории Литовской метрики. М., 1989. [Вып. 1];
Згадкі пра Мікалая Улашчыка // Бел.гіст. агляд. 1999. Сш. 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛА́МАЎ Іван Пятровіч (н. 4.10.1928, хутар Фядотава Пералюбскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. мастак, дызайнер. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1953). З 1953 працаваў у Мінгарпраекце, з 1957 гал. архітэктар НДІбуд-ва і архітэктуры, у 1965—85 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працуе ў галіне дэкар.-прыкладнога мастацтва, канструявання мэблі, афармлення інтэр’ера. Сярод работ: камплекты мэблі для 2- і 3-пакаёвых кватэр (адпаведна 1958, 1961), для кухні (1967); маст. канцэпцыя афармлення інтэр’ераў і абсталявання Міжнар. маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» («Рыбацкі склеп») на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1975), Палаца культуры Мінскага трактарнага з-да (1976), рэстарана «Мінск» у г. Патсдам (Германія, 1977), Уфімскага авіяц. ін-та (1979), добраўпарадкавання нас. пунктаў Мазырскага р-на Гомельскай вобл. (1981; усе праекты ажыццёўлены ў сааўт.). Аформіў кнігі І.Елатомцавай «Мастацкая кераміка Савецкай Беларусі» (1966), «Манументальны летапіс эпохі» (1969), «Да тайнаў творчасці» (1973), «Нарысы па гісторыі беларускай савецкай станковай скульптуры» (1974), «Станковая скульптура. Паняцце пра жанры» (1975). Аўтар жывапісных твораў («Псіхея», 1988, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РЫК Ізі (Ісак Давыдавіч; 17.3.1898, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937),
яўрэйскі паэт.Чл.-кар.АН Беларусі (1936). Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це імя В.Брусава (1922—26), скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1928—37 працаваў у час. «Штэрн» («Зорка», Мінск). Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Літ. дзейнасць пачаў у 1920. Пісаў на яўр. (ідыш), бел. і рус. мовах. Тэматыка і пафас яго вершаў і паэм звязаны з рэчаіснасцю 1920—30-х г. Аўтар кн. вершаў «Трапятанне» (1922), паэм «Мінскія балоты» (1924), «Катрынка», «Хлеб» (абедзве 1925), «Адданасць» (1927), «Круглыя тыдні» (1932) і інш.Гіст. паэма «На чужым балі» (1936) пранар. музыку. У творах выкарыстоўваў бел. фальклор. Перакладаў на яўр. мову з бел. творы Я.Коласа, М.Чарота. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі А.Александровіч, П.Броўка, З.Бядуля, А.Дудар, А.Куляшоў, І.Плаўнік, М.Танк, М.Хведаровіч і інш. Некат. яго вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА Ігнат (29.9.1794, в. Заблошчына Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1.8.1861),
пісьменнік, мемуарыст. Канд. філасофіі (1814). Вучыўся ў Віленскім ун-це (1810—14). Чл.т-вашубраўцаў і масонскай ложы ў Мінску. Чл.Віленскай археалагічнай камісіі (з 1855). Большую частку жыцця правёў у маёнтку Дзевятня (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісаў на польскай мове. У ранніх апавяданнях («Прыгонны», 1829, і інш.) крытычна ставіўся да існуючых парадкаў, пазней перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі Пісаў вершы («Дамок майго дзядулькі», «Баруны»). Аўтар «Літоўскіх малюнкаў» (1840—62), «Мемуараў скарбніка» (1844), «Літоўскіх паданняў» (1852—60), у якіх апісаў бел. мясціны, жыццё і побыт насельніцтва Беларусі. У сваёй творчасці выкарыстоўваў бел. паданні, песні, жарты, анекдоты. Напісаў псіхал. навелу «Двор на Антокалі» (1850), «Новыя дзённікі скарбніка» (1862, пра старажытнасці краю). Падтрымліваў сувязі з Я.Тышкевічам, У.Сыракомлем, Ю.Крашэўскім, А.Кіркорам і інш. Пакінуў запіс у «Альбоме» А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1862 У.Сыракомля выдаў нарыс «Жыццё і творы Ігната Ходзькі».
Тв.:
Бел.пер. — Успаміны квестара: (фрагменты з аповесці) // Край=Kraj: Дыялог на сумежжы культур. Магілёў, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРНАВО́Й Алег Сяргеевіч (н. 12.9.1933, г. Туркменабат, Туркменістан),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1957). З 1957. у МЗС Беларусі. З 1961 у Бел.пед. ун-це (у 1973—2003 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сац. філасофіі, этыкі, паліт. сістэмы грамадства, методыкі выкладання філасофіі і грамадазнаўчых навук. Аўтар прац па гісторыі кубінскай філасофіі, у т. л.пра Х.Марці; яго кніга «Філасофія на Кубе (1790—1878 гг.)» апубл. ў Гаване (1981).
Тв.:
Хосе Марти. М., 1966;
Исторический материализм. Мн., 1970 (у сааўт.);
Философия Кубы (1790—1878 гг.). Мн., 1972;
Pensar es servir a la humanidad // Anuario martianó. La Habana. 1976. № 6;
Concepciones filosoficas de la lucha por la independencia en Cuba (1790—1878) // En de libro: La Historia de Cuba. M., 1978. T. 1;
Философия. 2 изд. Мн., 1998 (у сааўт.);
Альтернативы развития политической системы Республики Беларусь в XXI в.: методол. аспект пробл. // Политическая система Беларуси: достижения, пробл., возможности совершенствования. Мн., 2001.