ЦЕРНАВО́Й Алег Сяргеевіч (н. 12.9.1933, г. Туркменабат, Туркменістан),
бел. філосаф. Д-р філас. н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Маскоўскі ін-т міжнар. адносін (1957). З 1957. у МЗС Беларусі. З 1961 у Бел. пед. ун-це (у 1973—2003 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сац. філасофіі, этыкі, паліт. сістэмы грамадства, методыкі выкладання філасофіі і грамадазнаўчых навук. Аўтар прац па гісторыі кубінскай філасофіі, у т. л. пра Х.Марці; яго кніга «Філасофія на Кубе (1790—1878 гг.)» апубл. ў Гаване (1981).
Тв.:
Хосе Марти. М., 1966;
Исторический материализм. Мн., 1970 (у сааўт.);
Философия Кубы (1790—1878 гг.). Мн., 1972;
Pensar es servir a la humanidad // Anuario martianó. La Habana. 1976. № 6;
Concepciones filosoficas de la lucha por la independencia en Cuba (1790—1878) // En de libro: La Historia de Cuba. M., 1978. T. 1;
Философия. 2 изд. Мн., 1998 (у сааўт.);
Альтернативы развития политической системы Республики Беларусь в XXI в.: методол. аспект пробл. // Политическая система Беларуси: достижения, пробл., возможности совершенствования. Мн., 2001.
т. 17, с. 107
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)