СМІДО́ВІЧ Пётр Гермагенавіч (парт.псеўд.Дзюваль, Жэлье, Матрона, В.І.Зыбін, Чарвінскі, Марселец; 19.5.1874, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 16.4.1935),
рэвалюцыянер, сав.дзярж. і парт.дзеяч. За рэв. дзейнасць у 1894 выключаны з Маск. ун-та і высланы. Вучыўся ў Парыжы, працаваў у Бельгіі. Чл. Бельгійскай рабочай партыі. З 1902 агент газ. «Искра»; адзін з арганізатараў падп. друкарні «Искра» ў г. Умань (1903). Чл. Сярэднеўральскага (1903), Паўн. (1904), Бакінскага і Тульскага (1905) к-таў РСДРП. Удзельнік Снеж.ўзбр. паўстання ў Маскве ў 1905. У 1906—08 чл. Маск. акр. і гар. к-таў РСДРП. За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны і сасланы. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Маск. к-таРСДРП(б), чл. Прэзідыума выканкома Массавета. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Маск. ВРК. З 1918 старшыня Массавета, з 1919 Маскоўскага губ. СНГ. Чл.ВЦВК, чл. Прэзідыума ВЦВК, ЦВКСССР. Старшыня К-та садзеяння народнасцям паўн. ускраін пры ЦВКСССР. Удзельнік ліквідацыі ўзбр. выступлення сялян Тамбоўшчыны і Кранштацкага паўстання 1921. Чл.ЦКК РКП(б) у 1921—22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРЫДО́НАВА Марыя Аляксандраўна (28.10.1884, г. Тамбоў, Расія — 11.9.1941),
расійскі паліт.дзеяч. З 1900—01 чл. тамбоўскай арг-цыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), потым — эсэраўскай баявой дружыны. 29.1.1906 смяротна параніла тамбоўскага губ. саветніка Г.М.Лужаноўскага — кіраўніка мясц. чарнасоценцаў і арганізатара жорсткіх карных акцый супраць сялян. Пры арышце зазнала катаванні, суд. працэс над ёй меў шырокі грамадскі рэзананс. Прыгаворана да смяротнага пакарання, замененага бестэрміновай катаргай. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вызвалена і стала адным з лідэраў левага крыла эсэраў. Прызнала Кастр. рэвалюцыю 1917. З ліст. 1917 чл.ЦК партыі левых эсэраў, чл. Прэзідыума ВЦВК, дэлегат 3—5-га з’ездаў Саветаў Расіі. Адзін з арганізатараў леваэсэраўскага мяцяжу 1918, пасля падаўлення якога прыгаворана да 1 года зняволення (амнісціравана ВЦВК). Пазней неаднаразова арыштоўвалася сав. ўладамі, у т. л. ў студз. 1919 у Мінску; з 1923 у ссылцы. У лют. 1937 беспадстаўна абвінавачана ў тэрарыст. дзейнасці, у студз. 1938 асуджана на 25 гадоў зняволення; расстраляна паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАКУ́Н Міхаіл Восіпавіч (1893, в. Нідзяны Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 27.4.1943),
бел.парт. і дзярж.дзеяч. Скончыў курсы марксізму-ленінізму пры ЦКВКП(б) (1931). Са студз. 1917 у арміі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі, чл. выканкома Выбаргскага райсавета ў Петраградзе. З 1918 на гасп., з 1924 на парт. рабоце. Са студз. 1935 упаўнаважаны Наркамата харч. прам-сці СССР пры СНКБССР, з чэрв. 1935 1-ы сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б. З 7.7 па 13.11.1937 Старшыня ЦВКБССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1935—37, чл. Бюро ЦК у чэрв. — кастр. 1937. Чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1937. 25.10.1937 пленум ЦККП(б)Б вывеў С. з чл. Бюро і чл.ЦККП(б)Б, зняў з пасады Старшыні ЦВКБССР, і ён прыцягнуты да крымін. адказнасці за «антысав. дзейнасць». 27—29.5.1940 Ваен. калегія Вярх. суда СССР вынесла яму апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярх. суда СССР 29.7.1943 адмяніў яго, а справа спынена ў сувязі са смерцю С. Рэабілітаваны ў 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ШЫЦ (Staszic) Станіслаў (ліст. 1755, г. Піла Велікапольскага ваяв., Польшча — 20.1.1826),
польскі філосаф, публіцыст, грамадскі і дзярж.дзеяч, вучоны-натураліст. З 1799 ксёндз. Вучыўся ва ун-тах Лейпцыга, Гётынгена, Парыжа. У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—92 прапанаваў праграму рэформ антыфеад. характару. Адзін са стваральнікаў у 1800 у Варшаве Т-ва сяброў навук, у 1806—26 яго старшыня, ахвяраваў для т-ва сваю сядзібу («палац С.»). У 1807—12 чл.Адукац. палаты, у 1810—12 чл.Дзярж. Савета Варшаўскага герцагства. З 1815 чл. і кіраўнік шэрагу дзярж. устаноў Каралеўства Польскага; адзін з заснавальнікаў Варшаўскага ун-та (1816), горнай школы ў Кельцах і інш. У 1816 заснаваў у Грубешаве сялянскае т-ва, якому перадаў у вечнае карыстанне свае землі. Шмат зрабіў для развіцця навукі, асветы, горназдабыўной прам-сці. Аўтар антыпрыгонніцкай публіцыстыкі, кнігі «Пра геалогію Карпат...» (1815) і інш.Асн.філас. твор С. — паэма «Род чалавечы» (1819—20) — энцыклапедыя польскага Асветніцтва.
Літ.:
Chyra-Rolicz Z. Stanisław Staszic. Warszawa, 1980;
Wysokińsky J. Szlakiem Stanisława Staszica. Warszawa, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЛЬМАХ Уладзімір Мацвеевіч (15.7.1910, в. Бушмічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. —27.1.1974),
бел. тэатральны дзеяч, пісьменнік. Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў студыю БДТ-2 (1930), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1954). Акцёр бел. трама (з 1930), т-ра юнага гледача імя Н.Крупскай (1937—41), дырэктар т-раў імя Я.Коласа (з 1943), оперы і балета Беларусі (з 1945), імя Я.Купалы (1947—51), рэсп.т-ра юнага гледача (1955—66). Характарны акцёр. З лепшых роляў: Косця-капітан («Арыстакраты» М.Пагодзіна), фельдфебель Мокры («Музыканцкая каманда» Д.Дэля) у траме; рабочы Розенц («Гады выпрабаванняў» К.Райманд), Пан («Цудоўная дудка» В.Вольскага) у т-ры юнага гледача. Аўтар п’ес «Шляхі» (паст. 1931), «Канец маскараду» (з Ю.Рудзько, паст. 1938) і інш. Аўтар кніг «Народны артыст СССР Г.П.Глебаў» (1954), «Шляхі беларускага тэатра» (1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973), артыкулаў пра бел. т-р. Пераклаў на бел. мову «Хітрыкі Скапэна» Мальера (паст. 1940).
Літ.:
Пятровіч С. Уладзімір Стэльмах // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЛІК-САРНО́ЎСКІ (Sulik-Sarnowski) Нікадзім (15.8.1893, в. Каменна-Стара Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер у Падляскім ваяв. Польшчы — 14.1.1954),
польскі ваен.дзеячбел. паходжання. Ген. брыгады (1942). У час вучобы ў Пецярбургскай духоўнай семінарыі ўваходзіў у бел.нац. гурток. У 1-ю сусв. вайну на Валыні і Рум. фронце. З 1918 на камандных пасадах у Войску Польскім. У 1919—20 у І-й літоўска-беларускай дывізіі. Удзельнік абарончай вайны Польшчы супраць фаш. Германіі ў вер. 1939. У 1939—41 у падп. Саюзе ўзбр. барацьбы ў Варшаве, потым у Вільні. У крас. 1941 арыштаваны органамі НКУС, у жн. вызвалены паводле савецка-польскага пагаднення 1941. З сак. 1942 у польскай Андэрса арміі, з крас. 1942 камандзір 5-й крэсавай дывізіі пяхоты, каля палавіны вайскоўцаў якой складалі беларусы і ўраджэнцы Зах. Беларусі. Удзельнічаў у Італьянскай кампаніі 1943—45. Станоўча ставіўся да бел. руху ў польскай арміі. З 1946 жыў у Вялікабрытаніі, дзе і памёр. У вер. 1993 перапахаваны на радзіме.
Тв.:
Okruchy wspomnień. Białystok, 1993.
Літ.:
Весялкоўскі Ю. Няясна мроіліся новыя дарогі. Лондан, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́МАЎ Яўсей Рыгоравіч.(15.2.1886, в. Хатоўня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.1.1970), бел.паліт.дзеяч. З 1901 працаваў у паштова-тэлегр. установах Бабруйска, Гомеля, Міра, Мінска. З 1914 у Адэсе. Удзельнічаў у грамадска-паліт. і культ.-асв. рабоце сярод беларусаў-бежанцаў і салдат Румынскага фронту. З вер. 1919 у Мінску, адзін з лідэраў і чл.ЦКБеларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У 1919—20 заг. інструктарска-арганізац. аддзела Часовага Бел.нац.к-та ў Мінску. Прыхільнік супрацоўніцтва БПС-Р з РКП(б) і КП(б)Б. Як прадстаўнік ЦК БПС-Р, якая выступала за дзярж. цэласнасць Беларусі ў этнагр. межах, адмовіўся падпісаць Дэкларацыю аб 2-м абвяшчэнні ССРБ 31.7.1920, выключаны са складу Ваенна-рэв.к-таБССР. Працаваў у органах спажывецкай і с.-г. кааперацыі, заг.фін. аддзелаў у Мінску. У 1924—30 кіраўнік крэдытна-планавага аддзела Сельсаюзбанка. 12.2.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», паводле пастановы Калегіі АДПУСССР ад 10.4.1931 высланы ў г. Сарапул (Удмурцкая Рэспубліка, Расія). З 1935 жыў і працаваў у г. Іжэўск, з 1961 у Ленінградзе. Рэабілітаваны ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́МЭН (Truman) Гары Спенсер (8.5.1884, Ламар, штат Місуры, ЗША — 26.12.1972),
палітычны і дзярж.дзеяч ЗША. Быў клеркам, бухгалтарам, фермерам, саўладальнікам магазіна. Удзельнік 1-й сусв. вайны на тэр. Францыі, капітан. Пасля вайны чл.Дэмакр. партыі. З 1926 старшыня акруговага суда ў штаце Місуры.
З 1934 сенатар ад гэтага штата. Са студз. 1945 віцэ-прэзідэнт ЗША у адміністрацыі Ф.Д.Рузвельта, пасля яго смерці прэзідэнт краіны ад Дэмакр. партыі (1945—53; выбраны ў 1948). Урад Т. з 1946 канфрантаваў з пануючымі ў кангрэсе ЗША прадстаўнікамі Рэсп. партыі, з 1949 працягваў рэформы ў духу «новага курсу» Рузвельта, але абмяжоўваў дзейнасць прафсаюзаў паводле Тафта—Хартлі закона. У час Патсдамскай канферэнцыі 1945 Т. загадаў скінуць ядз. бомбы на яп. гарады Хірасіму і Нагасакі (6 і 9.8.1945). Пасля 2-й сусв. вайны імкнуўся процідзейнічаць пашырэнню сферы ўплыву СССР у свеце, дзеля чаго былі прыняты Трумэна дактрына і Маршала план, засн.Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне і Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора, войскі ЗША удзельнічалі ў карэйскай вайне 1950—53. Аўтар мемуараў.
Літ.:
Маныкин А.С. «Эра демократов»: партийная перегруппировка в США. 1933—1952. М., 1990.
брытанскі паліт. і дзярж.дзеяч. Баранеса Т.Кестывен (з 1992). Вучылася ў Оксфардскім ун-це (1944—47). Працавала на хім. прадпрыемствах, займалася адвакацкай практыкай. У 1959—92 дэп. палаты абшчын. У 1970—74 міністр асветы і навукі ва ўрадзе Э.Р.Дж.Хіта. З 1975 лідэр апазіцыі. У 1975—90 лідэр Кансерватыўнай партыі. У 1979—90 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (першая ў брыт. гісторыі жанчына на гэтай пасадзе). Урад Т. праводзіў манетарысцкую (гл.Манетарызм) эканам. палітыку ў духу неакансерватызму («тэтчэрызм»), даў незалежнасць Зімбабве (1980), з дапамогай узбр. сіл вырашыў на карысць Вялікабрытаніі англа-аргенцінскі канфлікт 1982, заключыў дагавор з Кітаем аб перадачы яму ў 1997 брыт. калоніі Ганконг (1984), падтрымліваў палітыку «перабудовы» ў СССР. З 1992 чл. палаты лордаў. Аўтар мемуараў (т. 1—2, 1993—95).
Літ.:
Огден К. Маргарет Тэтчер: Женщина у власти: Портрет человека и политика: Пер. с англ.М., 1992;
Перегудов С.П. Тэтчер и тэтчеризм. М., 1996;
Воропаева О. Маргарет Тэтчер. Мн., 1998;
Попов В.И. Маргарет Тэтчер: человек и политик: Взгляд рос. дипломата. 2 изд. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІ́Н Васіль Васілевіч (2.4.1884, Масква — 1942),
удзельнік рэв. руху, сав.дзярж.дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 у Маскве, Астрахані. За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны і сасланы. З пач. 1917 у арміі, вёў рэв. работу сярод салдат Зах. фронту, чл. Мінскага Савета (з сак. 1917), франтавога к-таЗах. фронту (з крас. 1917), яго бальшавіцкай фракцыі (з вер. 1917), Мінскага (з чэрв. 1917) і Паўн.-Зах.абл. (з вер. 1917) к-таў РСДРП(б). Адзін з рэдактараў газ. «Звезда». На II Усерас. з’ездзе Саветаў выбраны чл.ВЦВК; працаваў у Петраградскім ВРК. У снеж. 1917 удзельнічаў у падпісанні дагавора аб перамір’і на Зах. фронце. З 1918 у Маскве, кіраўнік розных аддзелаў ВЧК, адначасова камісар Цэнтр. ўпраўлення ваен. зносін, Гал. ўпраўлення шляхоў зносін, з 1922 нам. наркома шляхоў зносін. З 1926 працаваў у Наркамаце ўнутр. спраў, з 1931 нам. наркома воднага транспарту СССР, адначасова ў 1930—35 рэдактар час. «Водный транспорт». З 1938 у Наркамаце ўнутр. гандлю СССР. Чл.ЦКК РКП(б) у 1924—25. Аўтар успамінаў. Рэпрэсіраваны. Памёр у зняволенні.