СТЭ́ЛЬМАХ Уладзімір Мацвеевіч (15.7.1910, в. Бушмічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. —27.1.1974),
бел. тэатральны дзеяч, пісьменнік. Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў студыю БДТ-2 (1930), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1954). Акцёр бел. трама (з 1930), т-ра юнага гледача імя Н.Крупскай (1937—41), дырэктар т-раў імя Я.Коласа (з 1943), оперы і балета Беларусі (з 1945), імя Я.Купалы (1947—51), рэсп. т-ра юнага гледача (1955—66). Характарны акцёр. З лепшых роляў: Косця-капітан («Арыстакраты» М.Пагодзіна), фельдфебель Мокры («Музыканцкая каманда» Д.Дэля) у траме; рабочы Розенц («Гады выпрабаванняў» К.Райманд), Пан («Цудоўная дудка» В.Вольскага) у т-ры юнага гледача. Аўтар п’ес «Шляхі» (паст. 1931), «Канец маскараду» (з Ю.Рудзько, паст. 1938) і інш. Аўтар кніг «Народны артыст СССР Г.П.Глебаў» (1954), «Шляхі беларускага тэатра» (1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973), артыкулаў пра бел. т-р. Пераклаў на бел. мову «Хітрыкі Скапэна» Мальера (паст. 1940).
Літ.:
Пятровіч С. Уладзімір Стэльмах // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
Дз.У.Стэльмах.
т. 15, с. 230
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)